Лысу́н ’млекакормячая жывёліна атрада ластаногіх, Phoca groenlandica’ (ТСБМ). Укр. лису́н, рус. лысу́н ’тс’, ’лысы’, польск. łysun ’від дзікай качкі’, ’гатунак бульбы’, чэш. мар. lysoun ’лысы’. Прасл. паўн. lysunъ (Слаўскі, 5, 430–431). Да лы́сы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махра́тка ’дробная, але ўрадлівая бульба (гатунак)’ (Жд. 1). Утворана ад махра́ты ’з вялікай колькасцю тонкіх карэньчыкаў, на якіх шмат дробнай бульбы’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’аздоблены махрамі’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Да махры́ (гл.). Параўн. таксама махрачы́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мясёнжкагатунак хуткаспелай рэдзькі’ (КЭС, лаг.). З польск. размоўнага ⁺miesiączka < jniesiąc ’месяц’. Названа паводле таго, што яна вырастае за месяц. Назва перайшла і на бульбу, параўн. мясёншка ’сорт бульбы’ (Жд. 1). Параўн. таксама мёсячка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́ба ’бавоўна’ (Сцяшк. МГ). Бясспрэчна, запазычанне з польск. weba ’вельмі тонкае ільняное палатно; галандскае палатно’ (а гэта з ням. Webe ’тканіна, кусок палатна’, да weben ’ткаць’). Параўн. і чэш. vébaгатунак тонкага палатна’ (< ням.; Махэк₂, 680).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зефі́р ’лёгкі ветрык’, ’гатунак тканіны’, ’гатунак цукеркі’. Рус. зефи́р, укр. зефі́р ’тс’. Ст.-рус. зефиръ ’вецер’ (з XII ст.) з грэч. ζέφυρος ’заходні вецер’. Націск у рус. з франц. zephir (< лац. zephyrus < грэч.) з канца XVIII — пачатку XIX ст. (Булахоўскі, РЯШ, 1954, 4, 12; Шанскі, 2, З, 91). Такі ж націск у першай бел. фіксацыі ў «Энеідзе навыварат»: зяхві́р (Шакун, Труды яз., 109). Фасмер, 2, 96; Гіст. лекс., 126; Блок–Вартбург, 673. Значэнне ’лёгкая тканіна’ (< ’адзенне’), верагодна, з зах.-еўрап. моў у XIX ст. у рус. > бел. Відаць, не раней і назва цукеркі. Абодва пераносы паводле лёгкасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зра́зыгатунак катлет’. Як і рус. зразы, укр. зра́зи, чэш. zraz ’тс’ з польск. zrazy ’тс’, дзе ўзводзіцца, як і zraz (> зраз, гл.), да raz‑ (корань рэзаць). Параўн. славен. zrézek ’шніцэль’ з аналагічнай унутранай формай, верагодна, калькіруючай ням. Schnitzel.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Анана́с. Новае запазычанне з рус., дзе праз ням. ці франц., праз партуг. з тупі (Бразілія) anana (Крукоўскі, Уплыў 88; Фасмер, 1, 77; Шанскі, 1, А, 101–102). Пераноснае значэнне ’гатунак яблык’ на ўсх.-слав. глебе, магчыма, у выніку ўсячэння: ананасны яблыкананас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэбеза́, рэбе́знік ’ірдзест (расліна)’ (ТС). Магчыма, суадносіцца са славацк. ríbezle ’парэчкі’ (і парэчкі, і ірдзест растуць каля рэк), серб. і харв. ribȋz, ribizl ’тс’, славен. ríbez ’тс’ < ням. Ribísel, якое з познелац. rybes(ium) < араб. rībāsгатунак рэвеня’ (Скок, 137; Сной, 537).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маліта́н ’бумазея’, маліта́навы ’бумазейны (Шат.). З франц. molleton ’тканіна мальтон’, магчыма, праз польск. мову, дзе, аднак, адпаведнік molton — ’мультан, касматая з абодвух бакоў тканіна, якая ўкладваецца, напрыклад, паміж тканінай і падшыўкай парцьеры’. Параўн. таксама бел. мультан (гл.) і польск. multanгатунак вельмі мяккай ваўнянай тканіны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыжо́ўка1гатунак бульбы з ружовым колерам скуркі’ (пух., З нар. сл.). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай суф. ‑оўк‑а як красо́ўка ад кра́сны, сінёўка ад сі́ні (Сцяцко, Афікс. наз., 121).

Рыжо́ўка2, ра́жаўка рыбалоўная сетка (жытк., маз., Мат. Гом.). Да рэ́жа1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)