пакаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Адчуць каханне да каго‑н.; палюбіць. — Гы, Аленка, памятай: ніхто цябе так не палюбіць, як я. Адну цябе пакахаў і больш нікога не хачу. Колас. Пакахаў Тарас дзяўчынку У дзяцінстве, рана, І да самае да смерці Не забыў Аксаны. Купала. // без дап. Закахацца. [Казімір:] — Каб жаніцца, трэба пакахаць, а так — што? Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апла́каць, аплачу, аплачаш, аплача; зак., каго-што.

Наплакацца з выпадку чыёй‑н. смерці, страты чаго‑н. Тысячы матак аплакалі ўсё: тугу і голад, пакуты і смерць сяброў. Брыль. // перан. Адчуць і выказаць сваё гора, смутак з выпадку якога‑н. няшчасця. Перш чым Максім Багдановіч аплача ў вершы «Слуцкія ткачыхі» трагедыю прыгонных беларускіх дзяўчат.., слуцкія паясы апіша Адам Міцкевіч. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ачну́цца (БРС, Яруш., Бяльк.), ’адгукнуцца, адазвацца; паказацца, праявіцца’ (Ян.), ачынуцца ’апынуцца, з’явіцца дзе-небудзь нечакана’ (Нас.), укр. очнутися ’апрытомнець, прачнуцца’, рус. очнутьсяочкнуться, гл. КСРНГ), польск. acknąć się ’прачнуцца’, славац. ocitnúť sa, чэш. oc(i)tnouti se ’апынуцца, аб’явіцца’. Звязана чаргаваннем галосных з ачуціцца; найбольш прымальная этымалогія Махэка, Studie, 41, згодна з якой з прасл. ot‑jъtnǫti se, што адпавядае літ. atjùsti, atjuntù ад jùsti, juntùадчуць’, параўн. Фасмер, 3, 179. Брукнер (374) польскую форму тлумачыць пазнейшай устаўкай к, што, відаць, адносіцца і да рус. дыял. очкнуться, очхнуться, бел. ачхнуцца, ачхнуць ’заехаць куды-небудзь, зайсці’ (Яўс.) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

привяза́ться

1. (привязать себя, прикрепиться) прывяза́цца;

2. перен. (почувствовать привязанность) адчу́ць (займе́ць) прыхі́льнасць (сімпа́тыю, лю́басць, любо́ў, замілава́нне, адда́насць); (полюбить) палюбі́ць, упадаба́ць; (привыкнуть) прывы́кнуць;

3. (придраться, пристать) прычапі́цца, прывяза́цца, прыдра́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адчува́ць (што) несов.

1. чу́вствовать, ощуща́ть; испы́тывать, пита́ть;

а. патрэ́бу ў чым-не́будзь — испы́тывать нужду́ в чём-л.;

як вы сябе́а́еце? — как вы себя́ чу́вствуете?;

2. (влияние) ощуща́ть; испы́тывать; подверга́ться (чему); см. адчу́ць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пабая́цца, ‑баюся, ‑баішся, ‑баіцца; зак., каго-чаго, з інф., з дадан. сказам і без дап.

Адчуць некаторы страх; не адважыцца зрабіць што‑н. [Міхась:] — Усё, наша задума правалілася... [Алесь:] — Думаеш, моладзь пабаіцца завірухі?.. Сіняўскі. Гітлераўцы, не ведаючы мясцовасці, пабаяліся заходзіць далёка ў пушчу. В. Вольскі. [Варташэвіч] пабаяўся, што мяне заўважаць, апусціў бінокль і накіраваў свайго каня ў гушчар. Карпюк.

•••

Пабойся (пабойцеся) бога — май сумленне; злітуйся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спужа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Адчуць страх перад кім‑, чым‑н. Света ўсяго баіцца ў лесе, не толькі мурашак і жаб. Баіцца нават птушак, дзікіх качак учора спужалася — крычала на ўсю Сырніцу. Пташнікаў. [Антось:] — Летняя ноч кароткая, а цягнуць камень праз лес цяжка .. А тут стала займацца на золак, у Сверанаве заспяваў певень, дык нячысцік спужаўся, кінуў камень ды ходу наўцёкі... С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

испыта́ть сов.

1. вы́прабаваць (каго, што), праве́рыць (каго, што), зрабі́ць іспы́ты (каму, чаму); (исследовать) дасле́даваць;

2. (что — изведать) зазна́ць, зве́даць; (претерпеть — ещё) перане́сці; (почувствовать — ещё) адчу́ць; (пережить) перажы́ць; (узнать) пазна́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыту́лак ’месца, дзе можна схавацца, адпачыць, прабыць патрэбны час’, ’дабрачынная ўстанова для сірот, беспрытульных дзяцей і інш.’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк., Варл., Сл. ПЗБ), прыту́л ’прыстанішча’ (ТСБМ, Ласт., Касп.), ’сховішча, прытон’ (Нас.), прыту́ла ’прыстанішча’, прыту́лішча ’тс’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., Ян.), прыту́лле ’тс’ (Касп.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне, параўн. прытуліцца ’шчыльна прыхінуцца; знайсці прыпынак для жыцця’ (Варл.), ’адчуць ласку, спагаду, спачуванне’ (светлаг., SOr, 39, 356), прытуліць ’паставіць адзін прадмет упрытык да другога’ (там жа). Гл. туліць. Аналагічныя ўтварэнні і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус. дыял. приту́л, приту́ла, приту́лище, приту́лье ’прыстанак, прытулак’, укр. приту́л, приту́лок, польск. przytul, przytulisko, przytułek ’тс’ і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прызвыча́іцца, ‑чаюся, ‑чаішся, ‑чаіцца; зак.

1. Прывыкнуць да чаго‑н. як да звычайнага, абавязковага. Часта .. [Манг] адлучаўся на некалькі дзён, і бацькі прызвычаіліся да гэтага і не пярэчылі. Маўр. Быстры, уладны і настойлівы, .. [Коля] заўсёды кіраваў іншымі і прызвычаіўся, каб яго паважалі і слухаліся. Мележ. [Цярэшка] прызвычаіўся да жыццёвага дабрабыту і не хацеў страціць яго. Мікуліч. // Адчуць сябе звычайна, нармальна ў якой‑н. абстаноўцы; асвойтацца, звыкнуцца. Ужо дні праз чатыры Віцька прызвычаіўся да работы. Паслядовіч. [Зіна] прызвычаілася да чужых людзей. Брыль. Пакрысе прызвычаіўшыся да цемры, Аўсееў стаў бачыць цьмяную лінію чыгункі. Быкаў.

2. Адчуць сімпатыю, прывязанасць да каго, чаго‑н. [Марыя:] Пажывуць далей-болей, паразумнеюць абое, прызвычаяцца адно да аднаго [дачка з мужам]. Пальчэўскі.

3. Набыць навык да чаго‑н., прывучыцца рабіць што‑н. У апошні час .. [Чыжык] прызвычаіўся не выказваць сваіх адносін да людзей і навін. Лупсякоў. Ніякай працы .. [Лабановіч] не баіцца, бо змалку прызвычаіўся да яе... Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)