адчу́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́ты; зак., каго-што.

1. Пазнаць шляхам адчування.

А. холад.

А. моцны боль у назе.

2. Зведаць, перажыць, зразумець.

А. несправядлівасць.

А. сябе шчаслівым.

|| незак. адчува́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адчу́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адчу́ю адчу́ем
2-я ас. адчу́еш адчу́еце
3-я ас. адчу́е адчу́юць
Прошлы час
м. адчу́ў адчу́лі
ж. адчу́ла
н. адчу́ла
Загадны лад
2-я ас. адчу́й адчу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адчу́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адчу́ць (што) сов.

1. почу́вствовать, ощути́ть; испыта́ть;

а. боль — почу́вствовать (ощути́ть) боль;

2. (влияние) ощути́ть; испыта́ть; подве́ргнуться (чему);

а. уздзе́янне чаго́е́будзь — ощути́ть возде́йствие чего́-л.; подве́ргнуться возде́йствию чего́-л.;

даць сябе́ а. — дать себя́ знать;

а. гле́бу пад нага́мі — ощути́ть (почу́вствовать) по́чву под нога́ми

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адчу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.

1. Пазнаць органамі пачуццяў; пачуць. З вінтоўкаю кінуўся Палазок на афіцэра, але ў гэты ж момант адчуў гарачы боль у левым плячы. Колас. Метраў за трыста ад берага хлопцы адчулі пад нагамі зямлю. Маўр.

2. Зведаць, перажыць што‑н. Васіль зразумеў, што пытанне непрыемна кальнула дзеда, і адчуў сябе ніякавата, пачырванеў. Кулакоўскі. // Усвядоміць, зразумець. Аляксей паглядзеў у сінія Юльчыны вочы і раптам адчуў, што, вядома, Юлька вернецца. Даніленка. У першыя дні.. [Раман] адчуў сябе шчаслівым. Цешча і жонка чым маглі дагаджалі яму. Чарнышэвіч.

•••

Адчуць глебу пад нагамі — знайсці, адчуць чыю‑н. падтрымку.

Даць сябе адчуць гл. даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адчу́ць гл. адчуваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ощути́ть сов. адчу́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засаро́мецца, -меюся, -меешся, -меецца; зак.

Адчуць сорам, збянтэжанасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стамле́нне, -я, н.

Страта сіл; зморанасць, стома.

Адчуць с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зары́мсціць

‘задрыжэць, затрымцець; адчуць неадольнае жаданне зрабіць што-небудзь (безас.)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. зары́мсціць -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. зары́мсціла

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

восчу́вствовать сов., уст. адчу́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)