адчу́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́ты; зак., каго-што.

1. Пазнаць шляхам адчування.

А. холад.

А. моцны боль у назе.

2. Зведаць, перажыць, зразумець.

А. несправядлівасць.

А. сябе шчаслівым.

|| незак. адчува́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)