пра́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

Адчуваць моцную прагу да чаго‑н.; моцна жадаць чаго‑н. Нізкія дрэўцы, нядаўна пасаджаныя на набярэжнай, пажаўцелыя, чахлыя. І яны прагнуць свежага паветра і чыстай вады. Лынькоў. [Валодзю] як бы хацелася аддаліць той момант, якога ён даўно прагнуў, момант спаткання з маці. Чорны.

прагну́ць, ‑гну́, ‑гне́ш, ‑гне́; ‑гнём, ‑гняце́; зак., што.

Пры дапамозе чаго‑н. цяжкага зрабіць прагіб, выгіб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ды́хаць, ды́хаю, ды́хаеш, ды́хае; незак.

1. Паглынаць кісларод і выдзяляць вуглякіслы газ.

Хворы цяжка дыхае.

Расліны дыхаюць лісцем.

2. перан., чым. Быць захопленым чым-н., жыць якой-н. ідэяй.

Ён жыў і дыхаў кансерваторыяй.

3. перан., чым. Вылучаць, распаўсюджваць што-н.; быць прасякнутым чым-н., выказваць што-н.

Ноч дыхала пахамі траў.

Яго творы дыхаюць вайной.

Твар спартсмена дыхаў здароўем.

Дыхаць свабодна (вольна)адчуваць палёгку, вызваліўшыся ад чаго-н.

|| аднакр. дыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чу́цца, чу́юся, чу́ешся, чу́ецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць чутным, успрымацца на слых.

Чулася музыка.

Чуўся смех.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Успрымацца органамі пачуццяў; адчувацца.

Чуецца пах кветак.

У песні чуўся смутак і жальба.

3. у знач. пабочн. сл. чу́ецца, чу́лася. Адчувацца, думацца.

Яна ківала галавой, але, чулася, была занята сваімі думкамі.

4. як або якім чынам. Адчуваць сябе, быць у пэўным стане.

Добра чулася нам у лесе.

|| зак. пачу́цца, -чу́ецца (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; незак.

1. каго (што). Адчуваць жаль, спагаду да каго-н.

Ш. бежанцаў.

2. каго-што і чаго. Берагчы, ашчаджаць, скупіцца, не даваць.

Людзі не шкадавалі жыцця для абароны айчыны.

Ш. грошы або грошай.

3. аб чым і з дадан. Смуткаваць, бедаваць з прычыны чаго-н.

Ш. аб зробленых памылках.

Шкадую, што не пайшоў у тэатр.

4. з інф. Не адважвацца што-н. зрабіць.

Я шкадую зразаць гэта дрэва.

|| зак. пашкадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Любі́ць, любі́ц, любі́ці, любэ́тэ, любы́тыадчуваць прыхільнасць да каго- або чаго-небудзь’, ’кахаць’, ’мець цягу, ахвоту, цікавасць да чаго-небудзь’, ’адчуваць задавальненне ад чаго-небудзь’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., ТС, Яруш., Сл. ПЗБ), любі́цца ’заляцацца, любіць, кахаць адзін аднаго’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Сцяшк., Шат., Касп.; вілей., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), ’мець любоўныя адносіны’ (ТС). Укр. люби́ти(ся), рус. люби́ть, ст.-рус. любити; польск. lubić (się), палаб. lʼaibě ’любіць, кахае’, н.-луж. lubiś, libiś, lubiś so, в.-луж. lubić (so), чэш. líbiti (se), славац. ľubiť (sa); славен. ljúbiti, ljubiti se, серб.-харв. љу́бити (ce), макед. љубам, љубʼа, балг. любя, ст.-слав. любити (сѧ). Прасл. lʼubiti, утворанае ад прыметніка lʼubъ (Слаўскі, 4, 351–353; Фасмер, 2, 544; Скок, 2, 336–339) > лю́бы (гл.). Аднак Трубачоў (Этимология–74, 183) дапускае, што можна бачыць у фармальных адносінах прасл. lʼubъlʼubiti спадчыну і.-е. адносін *leubhos*leubhei̯ō ’любімы — любіць, страсна жадаць’. Сюды ж любі́мы ’які выклікае пачуццё любві’, ’каханы’, любі́мец ’улюбёнец’, любі́мчык ’тс’ (ТСБМ). Гл. таксама любоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Закамы́рдзіцца ’надзьмуцца, пакрыўдзіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. стаўрап. камыза́ ’капрызнае дзіця’, укр. закомези́тися ’закапрызіць’, комези́тися, комизи́тися ’валтузіцца, марудзіць, крыўдзіцца’. За‑, вядома, прэфіксальнае. Магчыма, што і ка‑/ко‑ мае прэфіксальны характар. Тады трэба шукаць зыходны корань тыпу мез‑, мырз‑ (дз < з, відаць, экспрэсіўны пераход, як і устаўка ці апушчэнне ‑р‑). Можа, ён звязаны з рус. дыял. ніжнегар. мырзать ’поўзаць па падлозе’ ці з рус. мерзить, укр. мерзи́тиадчуваць, выклікаць агіду’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́гнуць, пря́гнуць ’жадаць; мець моцнае жаданне; мець страсць’ (Нас., Касп., Сл. ПЗБ), прагці́ ’жадаць’ (Сцяшк. Сл.), прагчы́ся ’злоўжываць пітвом, ежай; пэнкаць ад абжорства, п’янства’ (Др.-Падб.), ’ганяцца’ (Яруш.), ’імкнуцца’ (Касп.). Запазычанне з польск. pragnąć ’жадаць, мець моцнае жаданне’ (Кюнэ, Poln., 89; Сл. ПЗБ, 4, 71). Слова таго ж кораня, што і пра́жыць (гл.). Паводле Шустар–Шэўца (2, 15, 1148), прасл. *pragnǫtiадчуваць смагу, смягнуць, высыхаць’, прадстаўлена пераважна ў заходнеславянскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бадзёрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., каго-што і без дап.

Надаваць сілы, энергіі, бадзёрасці; ажыўляць. З халодным ветрам урываліся частыя каплі дажджу, адганялі сон, бадзёрылі. Лынькоў. Прыемна было адчуваць, як свежае, халаднаватае ад вільгаці паветра лілося за расшпілены каўнер касавароткі, астуджвала і бадзёрыла цела. Дуброўскі. // Натхняць. [Леся:] — Стаяць над табой неадступна, Бадзёрыць і клікаць да бою, Здабыць у баі перамогу, Ці пасці, дык побач з табой! Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ленава́цца, лянуюся, лянуешся, лянуецца; незак., з інф. і без дап.

Адчуваць ленасць, ляніва адносіцца да чаго‑н. — Ты ж і крок лішні лянуешся зрабіць, каб да мяне на двор заглянуць! — папракаю я суседа. Кавалёў. Але Янот — ну што ты зробіш з ім! — Да той работы і не дакранаўся. І не таму, што ведаў ён не меў Ці працаваць не ўмеў, А проста ленаваўся. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарамаці́цца, ‑мачуся, ‑мацішся, ‑меціцца; незак.

1. Адчуваць сорам ад усведамлення непрыстойнасці сваіх учынкаў і пад. Сарамаціцца за свае паводзіны.

2. Няславіць, ганьбіць сябе. — Не прыставаць, маладзічкі-і-і! — зычна, імкнучыся весялей гаварыць, кажа нястомная Малання. — Жваве-ей варушыцеся! Не сарамаціцеся перад старой. Мележ. Каб не сарамаціцца перад людзьмі, на дзяльбу не паклікаў.. [Агей] нікога з чужых. Галавач.

3. Саромецца, бянтэжыцца. Праўда, дзяўчаты крышку сарамаціліся. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)