бабо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да бобу. Расце, сокам наліваецца бабовае каліва. Бялевіч. Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бабовае зерне і прынесла бабе. З нар. // Прыгатаваны з бобу. Бабовая каша — не голад. З нар.

2. у знач. наз. бабо́выя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца боб, гарох, лубін і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Буро́іць ’гаварыць без толку’ (Бяльк.). Параўн. рус. буро́вить ’гаварыць; балбатаць; вярзці лухту’, буро́бить ’гаварыць няпраўду, ілгаць’. Рус. дзеясловы азначаюць таксама ’варушыць, узрыхляць; хваляваць; перамешваць; застаўляць цячы, біць крыніцай; многа наліваць з шумам і да т. п.’, таму можна меркаваць, што ўсе гэтыя словы адносяцца да буры́ць1, 2. Гл. Фасмер, 1, 247, які рус. буро́бить ’хлусіць’ адносіць да буро́вить ’біць крыніцай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варушкі ’вясеннія апенькі’ (Інстр. II); ’род грыбоў’ (Грыг.). Параўн. рус. дыял. (смал., пск.) вару́шки ’грыбы, роднасныя апенькам’. Здаецца, утварэнне ад слав. *variti ’варыць’, г. зн. першаснае значэнне ’грыбы, якія вараць, адварваюць’. Да гэтага параўн., напр., у Даля: отвару́хи ’маласольныя грыбы’, отвару́шка ’від грыбоў’. Далей, магчыма, сюды адносяцца і бел. гавару́шкі ’апенькі’, рус. говору́шки ’тс’, а таксама бел. авяру́шкі ’вясеннія апенькі’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

куры́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да курыцы, належыць ёй. Курыныя косці. Курынае пер’е. // Прыгатаваны з курынага мяса, з курыным мясам. Курыны булён. Курыныя катлеты.

2. у знач. наз. куры́ныя, ‑ых. Атрад птушак, да якога адносяцца куры, індыкі, курапаткі, цецерукі і інш.

•••

Курыная памяць гл. памяць.

Курыная слепата гл. слепата.

Хатка на курыных ножках (лапках) гл. хатка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дру́злы ’друзлы’ (БРС), ’азызлы’ (Касп.). Паводле Трубачова (Слав. языкозн., V, 178), відаць, прасл. лексічны дыялектызм бел. мовы. Зыходная форма *drǫzlъjь, якую Трубачоў (там жа) параўноўвае з літ. drumzlùs, drum̃zlinas, drumžlùs ’мутны’. Сюды ж з іншай формай вакалізму і крыху іншай суфіксацыяй адносяцца, паводле Трубачова, і ст.-слав. дрѧселъ, дрѧхлъ, рус. дря́хлый і г. д. Сюды адносіцца і бел. дру́знуць ’друзнуць’ (БРС). Параўн. яшчэ дра́хлы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бык 1, ‑а, м.

1. Самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай; бугай. Племянны бык. □ Так ужо многа даставалася беднаму Цімошку з-за гэтага чорнага быка. Колас.

2. мн. быкі, ‑оў. Падсямейства буйных жвачных млекакормячых, да якога адносяцца тур, бізон, зубр і інш.

•••

Браць (узяць) быка за рогі гл. браць.

Змяняць быка на індыка гл. змяняць.

бык 2,

гл. быкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяро́завы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да бярозы. Я ведаю вёску адну за Дзвіною, З бярозавым гаем злілася вясною, У студзень і ліпень, у дождж і марозы — За ціхаю вёскай бялеюць бярозы. Вярба. // Зроблены з бярозы. Бярозавая бочка. Бярозавы венік.

2. у знач. наз. бяро́завыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца бяроза, алешына, граб і інш.

•••

Бярозавая каша гл. каша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флюга́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Эмблема карабля, змешчаная таксама і на рэчах, якія належаць караблю ці адносяцца да яго (шлюпкі, буйкі і пад.). // Флажок з гэтай эмблемай.

2. Рухомая жалезная труба, якая ўстанаўліваецца над дымавой або выцяжной трубой і аблягчае выхад дыму пры ветры.

3. На чыгунцы — стрэлачны паказальнік на стрэлках-пераводах.

4. Разм. Тое, што і флюгер (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

язычко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да язычка, мае форму язычка (у 1 знач.). Язычковыя кветкі.

2. Які мае адносіны да язычка, з язычкамі (у 5 знач.). Усе віды гармонікаў адносяцца да язычковых інструментаў.

3. У лінгвістыцы — які вымаўляецца з удзелам мяккага паднябення і язычка (у 3 знач.); увулярны. Язычковыя зычныя гукі.

4. у знач. наз. язычко́выя, ‑ых. Клас паразітычных беспазваночных жывёл тыпу членістаногіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ган ’недахоп’ (Нас., Касп.). Каспяровіч параўновае гэта слова з зага́на ’тс’. Аднак лепш параўноўваць (бо фармальна стаіць бліжэй) з укр. га́на ’бессаромнасць, сорам, ганьба’, польск. gana, чэш. hana і г. д., якія адносяцца да слав. *ganiti ’ганьбіць і да т. п.’ (бел. га́ніць, укр. га́нити, рус. дыял. га́нить, польск. ganić, чэш. haniti). Аб слав. *ganiti падрабязней гл. Слаўскі, 1, 254–255 (там і агляд літ-ры). Форма ган, мусіць, нейкае беларускае новаўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)