Камітэт, назначаны для разгляду розных меркаванняў, якія адносяцца да вернутых ад Польшчы губерняў, гл. Камітэт па справах Заходніх губерняў

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

лускакры́лыя, -ых.

Назва атрада насякомых, да якога адносяцца матылькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наска́льны, -ая, -ае.

Зроблены на скале (пра малюнкі, надпісы, якія адносяцца да старажытных эпох).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радо́ўкавыя, -ых.

Сямейства шапкавых грыбоў, да якіх адносяцца радоўка шэрая, радоўка фіялетавая, сівуха, падзялёнка і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адно́сіцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адно́шуся адно́сімся
2-я ас. адно́сішся адно́сіцеся
3-я ас. адно́сіцца адно́сяцца
Прошлы час
м. адно́сіўся адно́сіліся
ж. адно́сілася
н. адно́сілася
Загадны лад
2-я ас. адно́сься адно́сьцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час адно́сячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ружакве́тныя, -ых (спец.).

Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца яблыня, груша, вішня, шыпшына, ажына, маліна, глог, ружа і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалавекападо́бны, -ая, -ае.

Падобны на чалавека.

Чалавекападобныя малпы — назва сямейства малпаў, да якога адносяцца гарыла, арангутан, шымпанзэ і гібон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няпарнакапы́тныя, -ых, адз. няпарнакапы́тнае, -ага, н.

Атрад млекакормячых з няцотным лікам пальцаў, якія ўтвараюць капыт (адносяцца конь, насарог і тапір).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўхмызня́к, -у́, мн. -і́, -о́ў, м.

Расліна з драўнянымі ніжнімі і травяністымі верхнімі часткамі.

Буякі адносяцца да паўхмызнякоў.

|| прым. паўхмызняко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адно́сіцца, -но́шуся, -но́сішся, -но́сіцца; незак.

1. гл. аднесціся.

2. Мець дачыненне да каго-, чаго-н.

Заўвагі адносяцца да поглядаў аўтара.

|| наз. адно́сіны, -сін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)