*Нічаге́за (нічогеза) ’злая жанчына’: Той то вельмі добрэзный, а вона нічогеза (ТС). Ад нічогі ’дрэнны, злы’, экспрэсіўны суфікс ‑еза, параўн. малёнезя ’немаўля’ (Карскі 2–3, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малістава́цьвельмі старанна, моцна прасіць’ (Шат.), укр. гуц. молиститися ’прасіцца’. Паланізм. Параўн. польск. molestować ’набрыдаць сваімі просьбамі, надакучваць’, якое з лац. molestāre ’абцяжарваць, турбаваць, непакоіць, набрыдаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матрахля́сывельмі парванае адзенне’ (Грыг.). З польск. materklasy ’старызна, хлам’, якое Брукнер лічыць скажоным materiały, аднак змяшчае гэта ў артыкуле matka. Больш правільна гл. бел. мартаплясы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́шап ’шум’ (Сцяшк. Сл.), пошапак ’шэпт’, пошапкам ’шэптам’ (ТСБМ), ’ціха’ (свісл., Сцяшк. Сл.), укр. пбшепкавельмі ціха’. Ад по- (па‑) і шаптаць (гл.), як покрык, посвіст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыдзю́жыць ’моцна пайсці (пра дождж)’ (рэч., Нар. сл.). Відаць, экспрэсіўнае ўтварэнне з коранем дзюж‑, у якім спалучаецца семантыка прысл. ду́жавельмі’ і прым. ду́жы ’моцны’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сці́шна ’страшнавата’ (Адм., Дзямід.), ’ціха’ (навагр., Сл. ПЗБ), сці́шнасць ’некаторы страх’ (Стан.), сці́шнывельмі ціхі’ (Адм.). Да сцішэць, сціхаць (гл.); да семантыкі параўн. вусцішна, сціхат, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кане́ц, -нца́, мн. -нцы́, -нцо́ў, м.

1. Мяжа, край, апошняя кропка працягласці ў прасторы чаго-н., а таксама прылягаючая да іх частка.

К. дарогі.

К. горада.

К. часопіса.

2. Апошні момант чаго-н., што мае працягласць у часе, а таксама час, звязаны з гэтым момантам.

К. вясны.

3. Адрэзак шляху пэўнай працягласці; адлегласць паміж двума пунктамі (разм.).

Такі к. прайшлі пехатой!

4. Вяроўка, канат для прычалу суднаў (спец.).

Швартовы к.

5. перан. Смерць, гібель (разм.).

6. толькі мн. Астаткі нітак асновы, якія не могуць быць датканы і адразаюцца ад палатна (спец.).

Адзін канец (разм.) — усё роўна, няхай будзе так.

Без канца (разм.) — вельмі доўга, вельмі многа, бесперапынна.

Да канца — канчаткова, поўнасцю.

Звесці канцы з канцамі (разм.) — з цяжкасцю задаволіць жыццёвыя патрэбы, ледзь укласціся ў суму даходу, заработку.

З усіх канцоў — адусюль, з розных бакоў.

Канца (канца-краю) не відаць (няма) (разм.) — пра тое, чаго вельмі многа, што цягнецца доўга.

Канцы з канцамі не сходзяцца (разм.) —

1) няма ўзгодненасці, адпаведнасці паміж рознымі часткамі, бакамі чаго-н.;

2) у каго не хапае чаго-н. на ўвесь вызначаны перыяд.

Канцы ў ваду (разм.) — ніякіх слядоў (злачынства, правіннасці) не засталося.

На благі канец — пры найгоршых абставінах, у горшым выпадку.

Пад канец — пры заканчэнні.

У два канцы — туды і назад (ехаць, ісці і пад.).

|| памянш. ко́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 6 знач.).

К. ніткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмо́кнуць, ‑не; пр. адмок, ‑ла; зак.

1. Зрабіцца мяккім ад вільгаці; адсырэць, намокнуць. У цёплай вадзе лыка вельмі хутка адмокла.

2. Загінуць ад лішку вільгаці, вымакнуць (пра расліны). У нізіне жыта адмокла.

3. Намокшы, адстаць, аддзяліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адне́куль, прысл.

З нейкага, не вельмі вядомага месца; з невядомай дакладна крыніцы. Аднекуль, як па сігналу, пачынае збірацца сям’я. Скрыган. Ужо аднекуль з лесу ці з саду на ржышча пад свежы сноп заляцеў жоўты лісток. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кру́мкаць, ‑ае; незак.

1. Утвараць гукі, падобныя на «крум-крум» (пра крумкачоў). Трывожна крумкаў на сасонцы крумкач, махаючы крылом. Вялюгін.

2. Абл. Крактаць, квакаць (пра жаб). Крумкалі жабы ў кар’ерах, запоўненых вельмі дарагой тут вадой. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)