Сці́пры ’шчыльны, сціснуты, збіты’, ’моцны, цвёрды, трывалы’ (Ласт.). Паводле Ластоўскага (там жа, 448), у выніку кантамінацыі сціслы і сперты (гл. перці), што малаверагодна; хутчэй з літ. stiprùs ’моцны, цвёрды, трывалы’, старое stìpras ’моцны; мужны’, лат. stiprs ’моцны’, адносна якіх гл. Смачынскі, 604. Фіксацыя толькі ў слоўніку Ластоўскага можа сведчыць ігра штучнае ўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тавалга, ст.-бел. таволга ’дзяржанне пугі або аршын, зроблены з вятроўніку’ (1578 г.; Булыка, Лекс. запазыч.). З цюркскіх моў, параўн. чагат. tabulɣu, тат., баш. tubylɣy ’вятроўнік, бружмель’ (Булыка, там жа, 105). Параўн. і рус. таволга́, та́волга ’расліна Spiraea’ таксама цюркскага паходжання, абазначае розныя расліны з вельмі моцнай драўнінай (Фасмер, 4, 8; Анікін, 521).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Талача́нка ’ружа, шыпшына, Rosa cinnamomea L.’ (маг., Кіс.), рус. смал. талача́нка ’тс’. Паводле Фасмера (4, 15), няяснага паходжання; магчыма, да талакно (гл.) пад уплывам вядомага на той жа тэрыторыі талача́ннік ’талакнянка’ (Кіс.), што звязана з падобнай кансістэнцыяй пладоў ці выкарыстаннем суквеццяў, параўн. навуковую назву ружа кары́чная, рус. роза кори́чная (ад карыца, гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́чны ’топкі (пра сала, якое пры смажанні дае многа тлушчу)’ (Мат. Гом., Лекс. Бел. Палесся), ’тлусты (пра сала)’ (брагін., Нар. словатв.; ПСл), то́чная (сала) ’тлустае’ (рэч., лоеў., ЛА, 4), то́чнае ’тс’ (лельч., там жа). Да ток 2, тачыць ’ліць, наліваць’ або да тук, тучны (гл.). Галосная асновы пад уплывам *tokъ < *tekti ’цячы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыж ‘таксама’ (Сл. рэг. лекс.), тыш (тыж) ‘тс’ (зэльв., Нар. словатв.), ст.-бел. тыжъ, тежъ, тэжъ ‘тс’ (ГСБМ). Спецыфічнае развіццё першаснага спалучэння *tъže (гл. тэж), параўн. укр. теж ‘таксама’, дыял. тиж ‘тс’, ст.-чэш. і чэш. tyž ‘той жа’, tež ‘таксама’, паралельнага да польск. tež ‘тс’. Мена [e] > [ы], як у польск. potem > бел. по́тым.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ласкавіца ’ляскаўка, Silene cucubalus Wil.’ (брэсц., Кіс.). Відавочна, узнікла ў выніку кантамінацыі ляскаўка і лускаўка (ль‑∼л‑). Назвы гэтай расліны ў іншых мовах звязаны з паняццем ’ляпіцца, прыліпаць’ (укр. смолянка, смолявка 3 бел. смолка, польск. leрпіса) або з ’ляскаць’ (бел. ляскаўка, польск. trzaskawka, паўд.-чэш. praskavec). Такім жа чынам узнікла і бел. ласкаўка ’тс’ (Кіс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лужа́віна ’лугавіна, невялікая палоска лугу’ (ТС). Відавочна, у зафіксаваным значэнні трэба было б указаць на тое, што гэта палоска — мокрая, пакрытая вадой, як сведчыць прыклад: Церэз лужок лужавіна була (там жа), а таксама жытк. лужа́вінка ’лужок сярод поля’, ’нізкае месца, дзе доўга стаіць вада’ (Яшк.). Да лу́жа (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 119).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вячэ́рнік ’малодшы брат нявесты’ (Шэйн.). Утворана з суф. ‑ік ад вячэрні у тым жа значэнні. Паводле Шэйна, вечарам напярэдадні вяселля ён расплятае нявесце косы. Блізка да бел. стаіць рус. дыял. вечерник ’сваяк нявесты, які вязе яе да вянца’, якое, аднак, не ўтварае адзінага арэала з бел. (перм., калуж., СРНГ). Параўн. яшчэ вячэрнікі (гл.), рус. вечерние.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Відок 1 ’віднае месца, відовішча’; ’адкрытае, высокае месца’ (Бел.-польск. ізал.), ст.-бел. видокъ ’відовішча, агляд’ (з XVIII ст.) запазычана з польск. widok ’тс’ (Булыка, Запазыч., 62).
Відок 2 ’чалавек, які добра бачыць’ утворана ад відзець (< видети) і суф. ‑ок (паводле тыпу ходо́к). Такім жа чынам можна тлумачыць паходжанне польск. widok (Дарашэўскі, Podstawy, 1, 287).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́нак ’ганак’ (БРС, Шат., Касп., Нас., Сцяшк.), ’прызба’ (БРС), ’веранда’ (Жд. 2). Ст.-бел. (з XVI ст.) кганокъ, кганекъ, ганокъ (гл. Булыка, Запазыч., 147). Укр. га́нок, рус. дыял. га́нок. Запазычанне з польск. ganek (а гэта з ням., дакладней, с.-в.-ням. ganc, ням. Gang). Гл. Булыка, там жа; Фасмер, 1, 392; Слаўскі, 1, 254.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)