До́вад ’довад, доказ’ (БРС). Рус. до́вод, укр. до́від, польск. dowód, чэш. důvod, балг. до́вод і г. д. Ужо ў ст.-рус. мове доводъ ’тс’. Паводле Слаўскага (1, 158–159), агульнаславянскае ўтварэнне. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 149 (ад дзеяслова доводити). У Трубачова (Эт. сл., 5) няма (відаць, не лічыцца праславянскім).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жда́нкі ’ўсё, падрыхтаванае да прыёму госця’ (Нас.), ’тое, чаго чакаюць’ (ТСБМ). Рус. дыял. пенз., урал., пецярб., кастр., сарат., арханг., калуж., перм. жданки ’тс’, укр. жда́нки ’тс’. Утворана, відаць, на ст.-рус. глебе з дзеепрыметніка прошл. ч. залеж. стану ад дзеяслова жьда‑тижьда‑н‑ з дапамогай суфікса назоўнікаў ‑ък‑: жьданък‑. Гл. ждаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жнец (ТСБМ), жэне́ц (Сл. паўн.-зах.). Рус. жнец, укр. жнець, н.-луж. žnejc, žnic ’жнец’, чэш., славац. žnec, славен. žnjèc. Ст.-рус. жьнецъ (з 1406 г.). Ц.-слав. жьньць (Міклашыч, Lex. palaeosl.). Прасл. žьn‑ьcь (параўн. жаць1), як *borьcь, *lovьcь (гл. Слаўскі, SP, 1, 100). Фасмер, 2, 60; Сцяцко, Афікс. наз., 39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Закаса́ць ’загнуўшы, узняць адзенне ўверх’. Рус. паўд.-зах. зака́сывать, укр. закаса́ти з польск. zakasać ’тс’ (Слаўскі, 2, 92); у польск. слове вылучаецца прэфікс za‑; корань kas‑/kos‑ не захаваўся ў бел., але шырока прадстаўлены ў рус. (касаться, коснуться) і ўкр. (дыял.). Фасмер, 2, 206, 346. Такі ж характар мае падкасаць. Гл. часаць, кахаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пакале́нне ’сваякі адной ступені роднасці ў адносінах да агульнага продка; людзі блізкага узросту, якія жывуць у адзін час’ (ТСБМ, Шат.), пакале́нне ’продкі’ (Сл. ПЗБ), поколе́нье ’пакаленне’ (ТС). Рус. поколе́ние, укр. поколі́ння, ст.-рус. поколѣние (XVII ст.), польск. pokolenie, чэш. pokolení, серб.-харв. поколе́ње, славен. pokolȇhje, балг. поколе́ние ’тс’. Да калена (гл.) (Махэк, 468).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палі́тыка ’грамадская дзейнасць, барацьба, у якой адлюстроўваюцца карэнныя інтарэсы класаў і іх узаемаадносіны; дзейнасць дзяржавы ў галіне ўнутранага жыцця і міжнародных адносін’ (ТСБМ). З рус. поли́тика (Крукоўскі, Уплыў, 78), або хутчэй праз польск. polityka, якое з’яўляецца і крыніцай рус. слова, з лац. (ars) politika, грэч. πολιτική ад πόλις ’горад’ (гл. Фасмер, 3, 310).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парашу́т ’прыстасаванне ў выглядзе вялікага парасона, прызначанае для спуску людзей, грузаў з лятальных апаратаў, для тармажэння пры пасадцы самалётаў і пад.’ (ТСБМ). З рус. парашю́т ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 80, 83) < франц. parachute, якое ўтворана ад італ. para ’абараняй’ і франц. chute, ’падзенне’ (Фасмер, 3, 205). З рус. парашюти́ст таксама бел. парашуты́ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плутуха́ць ’ілгаць’, ’заблытваць’, ’бадзяжнічаць’, шушукацца ’заблытвацца ў чым-н.’, ’блытацца’, ’выбірацца з цяжкай сітуацыі’, ’круціцца каля каго-н.’ (Нас.), плутуханьие ’блытаніна’ (Юрч. Вытв.); рус. смал. плутухаться ’бадзяцца без мэты’, ’ледзь перасоўвацца, заплятацца (пра ногі)’. Лексема ўтворана пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑ух‑а‑ ад тушаць (гл.). Параўн. рус.: вершухаться, вертугаться ’круціцца, вярцецца’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыкаву́лак (прыкаву́лык) ’завулак’ (Бяльк.). Дэрывацыйны карэлят да закаву́лак, параўн. рус. закоу́лок, усходнеславянскае прэфіксальнае ўтварэнне ад *коулок < *улок ’вуліца’ (КЭСРЯ, 114), параўн. тут яшчэ ст.-рус. улъка, улка (Сразн.). Наяўнасць беларускага слова пацвярджае рэальнасць даволі праблематычнага раней коулок і робіць прапанаванню ужо даўно версію прымальнай. Гл. таксама Шанскі (2, 6, 40). Параўн. ву́лка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піяне́р ’чалавек, які ўпершыню пранік у недаследаваную краіну і пасяліўся там’, ’зачынальнік’ (ТСБМ). З польск. pionier ці з рус. пионер ’тс’, якія (у рус. — праз ням. Pionier) з франц. pionnier < pion першапачаткова ’пехацінец’ < нар.-лац. pedonem < pes, ped‑is ’нага’ (Фасмер, 3, 264; SWO, 1980, 572; Голуб-Ліер, 373; Банькоўскі, 2, 583).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)