Прыкаву́лак (прыкаву́лык) ’завулак’ (Бяльк.). Дэрывацыйны карэлят да закаву́лак, параўн. рус. закоу́лок, усходнеславянскае прэфіксальнае ўтварэнне ад *коулок < *улок ’вуліца’ (КЭСРЯ, 114), параўн. тут яшчэ ст.-рус. улъка, улка (Сразн.). Наяўнасць беларускага слова пацвярджае рэальнасць даволі праблематычнага раней коулок і робіць прапанаванню ужо даўно версію прымальнай. Гл. таксама Шанскі (2, 6, 40). Параўн. ву́лка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)