Жнец (ТСБМ), жэне́ц (Сл. паўн.-зах.). Рус. жнец, укр. жнець, н.-луж. žnejc, žnic ’жнец’, чэш., славац. žnec, славен. žnjèc. Ст.-рус. жьнецъ (з 1406 г.). Ц.-слав. жьньць (Міклашыч, Lex. palaeosl.). Прасл. žьn‑ьcь (параўн. жаць 1), як *borьcь, *lovьcь (гл. Слаўскі, SP, 1, 100). Фасмер, 2, 60; Сцяцко, Афікс. наз., 39.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)