Та́машні ’які знаходзіцца там; тамтэйшы’ (ТСБМ), та́мошні ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), та́мошны ’тс’ (Вруб.), та́машнік (та́мъшнік) ’чалавек стуль, адтуль’ (мёрск., Нар. сл.), ст.-бел. тамошний ’тамашні’ (1480 г., КГС). Укр. та́мо́шний ’тамашні’, рус. та́мошний ’тс’. Ад там (гл.), як леташні, сённяшні і пад. Ст.-бел. тамечный, тамочный ’тамашні’ (1501 г.) разглядаецца як запазычанне са ст.-польск. tameczny ’тс’, утворанага па падобнай схеме (Булыка, Лекс. запазыч., 195).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трашчэ́ць ‘выдаваць рэзкія гукі, скрыпець, бразгатаць’ (Гарэц., Сл. ПЗБ), ‘гаварыць хутка, гучна’ (мёрск., Нар. лекс.). Гл. трашчаць; няма падстаў разглядаць як запазычанне з літ. traškė́ti ‘трашчаць’ з заменай літ. ‑šʼkʼ‑ на ‑шч‑ (Лаўчутэ, Балтизмы, 133), паколькі адзначаны дзеяслоў у такой форме характэрны для ўсяго паўночна-ўсходняга дыялекта беларускай мовы (Мацкевіч, Марфалогія дзеяслова ў беларускай мове, Мінск, 1959, 28) і вядомы іншым славянскім мовам, параўн. польск. trzeszczeć ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́зы, ты́зы ‘насціл пад столлю, дзе сушыцца ганчарны посуд’, тэ́за ‘дошка ў насціле для сушэння гліняных вырабаў’ (свісл., БЛ, 18), tʼyzy, tyzʼou̯ki ‘паліца для сушэння вырабаў ганчароў’ (беласт., SFPS, 14), тэз ‘месца, дзе сушаць ганчарныя вырабы’ (івян., Жд. 1). Параўн. польск. tyzy ‘рышт у ганчароў, на які кладуцца дошкі або жэрдкі з кафляй’. Няясна; меркаванне пра запазычанне з польскай (Міхайлаў, БЛ, 18, 63) не аргументавана.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імасць уст. ’форма ветлівага звароту’ (ТСБМ, БРС, Гарэц.), іран. ’пра жонку блізка знаёмага субяседніка’ (ТСБМ), ’важная асоба’ (Марц.), імо́сценька ’ваша міласць’ (Касп.). Сюды ж імо́стачка ’галубка, сястрычка’ (Некр., 223) як форма ветлівага звароту з суф. ‑ачк‑а. Запазычанне з польск. imość < jejmość < jej miłość ’яе міласць’ (Слаўскі, 1, 452); параўн. ягомасць. Імысь ’пападдзя’ (Оч. В. Бел., 1893, 152) — далейшая ступень скарачэння з канкрэтызацыяй семантыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бор1 ’хваёвы лес’. Рус. бор, укр. бір, польск. bór, чэш. bor, балг. бор ’сасна’, серб.-харв. бо̑р ’тс’. Прасл. borъ ’хваёвы лес; сасна’. Лічыцца роднасным з герм. словамі: ст.-ісл. bǫrr, ст.-англ. bearu ’лес’, ст.-ісл. barr ’шыпулька елкі’, далей ст.-інд. bhr̥ṣṭíṣ ’вастрыё’. І.‑е. *bher‑: *bhor‑ ’быць вострым’. Першапачатковае значэнне *borъ‑ ’хваёвае дрэва, дрэва з іголкамі’. Траўтман, 26; Брукнер, AfslPh, 39, 4, 42, 139; Бернекер, 76; Праабражэнскі, 1, 39; Фасмер, 1, 193; Слаўскі, 1, 40. Наўрад ці слав. borъзапазычанне з герм. *baru (гл. вышэй); аб магчымасці адваротнага запазычання гл. Мартынаў, Лекс. взаим., 108–112. Брукнер (там жа), а таксама Махэк₂ (60–61) (услед за А. Матлам) хочуць бачыць сувязь з слав. *bara ’багна’. Падрабязна пра borъ у слав. мовах Талстой, Геогр., 22–41.

Бор2 ’свердзел’. Рус. бор. Запазычанне з ням. Bohr ’тс’ (а гэта да bohren свідраваць’). З той жа ням. крыніцы паходзіць і бур ’свердзел’ (гл.). Розніца ў вакалізме можа тлумачыцца дыялектным нямецкім вымаўленнем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́нды-ры́нды ‘лахманы (?)’: Pawiesiła tryndy ryndy / Nad akoniceju (свісл., Федар., 6). Параўн. укр. тринди‑ри́нди (перадача пустой, бессэнсоўнай гаворкі), рус. дыял. три́нды‑бри́нды ‘бяспутны чалавек’, польск. дыял. tryndy ryndy (прыпеў). Рыфмаванае спалучэнне слоў, першае з якіх з’яўляецца імітатывам, заснаваным на гукаперайманні тры́нды (гл. трындзець), параўн. укр. три́нды (прыпеў), рус. тры́нды‑тры́нды (імітацыя ігры на балалайцы), што могуць выводзіцца з больш простых гукаперайманняў, напрыклад, з трын, дын, гл. папярэдняе слова. Адносна ўкр. тринды Смаль-Стоцкі (Приміт., 178) мяркуе пра кантамінацыю ў межах ти́нди‑ри́нди (пустая гаворка), параўн. ти‑ди‑ди́ (прыпеў з песні) з першаснымі элементамі (ЕСУМ, 5, 569). Другая частка спалучэння, якая рыфмуецца з першай, можа суадносіцца з ры́нда ‘бяспутная, бадзячая без працы жанчына’ (Растарг.), ‘лянота, бесклапотнасць, неахайнасць’ (Жарт. песні), параўн. укр. палес. ри́нды ‘лахманы’, рус. дыял. ры́нда ‘лаянка на чалавека’, адносна паходжання якіх выказваюцца розныя версіі: гл. рында1 (< літ. rindà ‘няўклюда’), запазычанне з венг. rondy ‘лахманы’ (ЕСУМ, 5, 24), запазычанне з фін. ryntty ‘абарванец’ (Феакцістава, Номинативное воплощение абстрактной идеи: аўтарэф. канд. дыс., Екатеринбург, 2003, 21).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буршты́н (БРС, Гарэц., Нас.), таксама брушты́н (Касп., Нас.); буршты́навы, бруштыно́вы, брушты́навы ’колер з адценнем жоўтага’ (Інстр. II, БРС). Слова гэтае ўжо ў Бярынды. Укр. буршти́н, бру́штин ’тс’. Запазычанне з польск. bursztyn ’тс’ < н.-ням. bornstēn (ням. Bernstein, літаральна ’палаючы камень’). Бернекер, 102; Рыхардт, Poln., 38; Кюнэ, Poln., 46; Булыка, Запазыч., 53; Шалудзька, Нім., 24; параўн. Брукнер, 50. Рудніцкі (267–268), зыходзячы з націску, выводзіць слова непасрэдна з ням. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́жыць ’вымяраць вагу’ і іншыя значэнні (БРС, Мал., Гарэц., Шпіл., Яруш., Грыг., Зн. дыс.), на падставе якіх утварыліся шматлікія лексемы; гл. важыльны, важок, важка, важнік, важное, важыўшчык, важыцца і інш., гл. таксама вага́. Польск. ważyć, чэш. vážiti, в.-луж. wažić, славац. vážit ’тс’. Рус. важить пераважна зах. (Даль, 1, 159–160). Паўдн.-слав. мовы дзеяслова з ж < г не ведаюць. Можна меркаваць, што ўсх.-слав. важыцьзапазычанне з зах.-слав. моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вілю́га1 ’чалавек, які выкручваецца з любога становішча’ (Янк. III). Укр. вилюга ’крывізна, згіб, згінанне’, рус. уладз., валаг., кур., арл. вилюга ’крывізна, звіліна’, валаг. ’хітрыкі, выкрутасы, выкручванне’. Магчыма, усх.-слав. інавацыя ад *віль (< віць < viti); параўн. рус. маск., ярасл. вил ’качан капусты’, кур., варон., кастр., валаг. вило́й ’развілісты, закручаны’. Не выключана запазычанне з балт. моў (параўн. літ. vìlti ’ашукваць’, viliū̃gas ’спакуснік’) з аддаленай семантыкай.

Вілю́га2 ’абавязак, прычына’ (КЭС, лаг.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гавэ́нда ’размова, гутарка’ (Сцяшк., Мядзв., Бір. Дзярж.; Сцяц., зэльв., Жд. 2), ’пустая, беззмястоўная гутарка’ (Касп.), гавэ́нды ’пустыя размовы’ (Бяльк.), ’недарэчныя, безвысноўныя размовы’ (Шат.). З XVI ст. у бел. помніках зафіксавана форма гаведа ’размова, плёткі’ (Булыка). Параўн. і ст.-укр. (XVI ст.) гавенда. Запазычанне з польск. gawęda (а гэта ўтварэнне суф. ‑ęda да прасл. *gav‑, *gov‑: *govoriti і г. д.). Гл. Слаўскі, 261 (там і агляд літ-ры). Параўн. гавэ́ндзіць, гавэ́ндаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)