насцяро́жанасць, ‑і, ж.

Стан насцярожанага. [Агапа] была задаволена, што, нарэшце, ён прымірыўся і пачаў працаваць, нават нядрэнна працаваць, але замкнёнасць, насцярожанасць Змітрака мімаволі непакоілі яе. Стаховіч. Калі я перадаў прывітанне, здзіўленне і насцярожанасць мільганулі ў вачах Паходні. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натхні́цца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Адчуць натхненне; прыйсці ў стан душэўнага ўздыму. — Ты што — натхніўся гэтым артыкульчыкам? — прасіпеў .. [Ваўчок], падаўшы газету Паходню, калі той сеў на сваё месца. Хадкевіч. Янка натхніўся, вочы яго заблішчалі, голас гучаў урачыста. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашырэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пашыраць — пашырыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. пашырацца — пашырыцца. Пашырэнне вопыту наватараў. Пашырэнне вытворчасці. Пашырэнне культурных сувязей.

2. Пашыраная частка чаго‑н. Дошка з пашырэннем. Труба з пашырэннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сатане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца злым, злаваць. Сатанець ад злосці. // Прыходзіць у стан моцнага ўзбуджэння. Лёшка сатанеў ад задавальнення. «Вожык». // перан. Лютаваць (пра вецер, буру і пад.). Ісці далей не было сіл. Дый вецер.. сатанеў. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́нік, ‑а, м.

1. Тое, што і стан ​1 (у 2 знач.); ліф. Смуглявыя плечы вытыркваліся з занадта вялікага выразу, а поўныя грудзі, здавалася, вось-вось разарвуць туга нацягнуты станік сукенкі. Ваданосаў.

2. Тое, што і бюстгальтар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцюдзёнасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць і стан сцюдзёнага (у 1 знач.). У паветры чулася ціхая сцюдзёнасць. Скрыган. Ад страт нідзе нам не падзецца, І пазнаеш не ты адзін, Што з цвету майскага прадзецца Сцюдзёнасць позніх павуцін. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усхвалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

1. Пакрыцца хвалямі. Мора ўсхвалявалася.

2. Прыйсці ў стан хвалявання, непакою; устрывожыцца. Нікіцін да таго ўсхваляваўся, што ніяк не мог прадаўжаць работу. Гурскі. Сцяпан пазнаў выратавальніцу брызентавай лодкі і чамусьці ўсхваляваўся. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паста́ў1, постаў ’сувой палатна’, ’вялікі кавалак сукна (у 32 локці)’ (ТСБМ, Уладз., Маш., Янк. 1, Гарб.), ’мера самаробнай тканіны, роўная 54 локцям, або 1744 см’ (Мал., Уладз.; свянц., Крывіч, 12), ’даўжыня асновы, наведзенай на ткацкі стан’ (Уладз.), ’тканіна пэўнай даўжыні’ (Нас.), ’ткацкі стан’ (КЭС, лаг.; Шат.). Да паста́ва (гл.).

Пастаў2 ’пара млынавых камянёў’ (ТСБМ; КЭС, лаг.; Шат.). Прасл. postavъ (Трубачоў, Ремесл. терм., 124), якое з po‑ і stavъ; апошняе мае яшчэ значэнне ’сажалка’, таксама як бел. пруд абазначае ’сажалка’ і ’млын’. Да ста́віць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раўці ’рыкаць’; ’моцна гаварыць, спяваць, крычаць’, ’моцна ўголас плакаць’ (ТСБМ, Ян., Сл. ПЗБ), роўці́ ’тс’ (Мат.), рэ́ўці ’тс’ (Нас., Стан., Ян., Мат. Гом.), рэўці́ ’тс’ (ТС), раўсці́ (Сл. ПЗБ, Стан.). Параўн. укр. ревти́ ’тс’. Прасл. *reuti, у большасці славянскіх моў інфінітыў выраўнены па асабовых формах *revǫ, *revetь, параўн. рус. реве́ть, серб.-харв. рѐвати, славац. revať ’тс’. Роднасныя ст.-інд. rávati, rā́uti, ruvati ’раве, крычыць’, грэч. ὠ‑ρῡ́αι ’раву’, с.-н.-ням. rüien ’раўці’ (Фасмер, 3, 456; Глухак, 526; БЕР, 6, 196). Гл. русць, русці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клёў1 (рыбы) (ТСБМ, Сцяшк., Нік. Очерки). Да кляваць і клюнуць3.

Клёў2 ’пра стан п’янага’: «Ён уже клёв (пʼяны)» (Нас.). Да кляваць (гл.). Параўн. кляваць носам і балг. клювам ’павесіць галаву’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)