зацерушы́ць 1, ‑церушу, ‑цярушыш, ‑цярушыць; зак., каго-што.

Пакрыць тонкім слоем чаго‑н. сыпкага. [Партызаны] адвярнулі ўбок рэйку, зацерушылі цямнеючыя мясціны снегам і хутка пайшлі назад. Федасеенка. Зайздрошчу Волзе ад душы, Яна перада мной як на далоні, Яе сняжок зацерушыў, І вольны вецер ходзіць, звоніць. Астрэйка. / у безас. ужыв. Дарогу злёгку зацерушыла снегам. Кавалёў.

зацерушы́ць 2, ‑церушу, ‑цярушыш, ‑цярушыць; зак.

Пачаць церушыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зды́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак. (часцей з адмоўем).

Пачаць ізноў спакойна і роўна дыхаць (пасля бегу, хады і пад.). — Не спяшайся так, кабеціна, — сунімаў .. [маці] Адам, пакашліваючы, — здыхацца не магу я... Якімовіч. / Пра хворага. Чалавек цяжка захварэў. Нешта падперла пад бакі, сціснула грудзі, твар увесь смыліць, як бы полымем збоку хто яго пячэ, і ніяк не здыхацца, і гаварыць нельга. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зажы́цца, ‑жывуся, ‑жывешся, ‑жывецца; ‑жывёмся, ‑жывяцеся; пр. зажыўся, ‑жылася, ‑лося; зак.

Разм.

1. Пражыць больш звычайнага, надта доўга. Зажыцца на белым свеце.

2. Пачаць жыць заможна; абжыцца. — Я сваім гарбом зажыўся.. — Доўга кляўся і бажыўся Панскі солтыс, хітры ліс. Броўка. — Дык жа бывае і так, што хату людзі прадаюць, каб цяжкі час перажыць, а пасля, калі зажывуцца, яшчэ лепшую зробяць. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закало́ць 1, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што.

1. Забіць, пракалоўшы чым‑н. вострым. Аднойчы ў баі, чалавек вялікай фізічнай сілы, Хамутоўскі закалоў штыком трох варожых салдат. Курто. // Забіць на мяса (свінню). — Наташа, парсюка ты запалі, каб дзеці на нішчымніцы не сядзелі. Шамякін.

2. Замацаваць, пракалоўшы чым‑н. вострым; прыкалоць. Закалоць валасы шпількамі.

закало́ць 2, ‑коле; зак.

Пачаць калоць ​1 (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замата́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Матаючы, закруціць вакол чаго‑н., навіць на што‑н. Заматаць канец вяроўкі за слуп.

2. чым. Разм. Абкруціць, абматаць чым‑н. Заматаць шалікам шыю. Заматаць рану бінтам.

3. перан. Разм. Стаміць, знясіліць рознай работай, клопатамі і пад. Яго зусім заматалі розныя непаладкі.

замата́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць матаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засмакта́ць 1, ‑смокча; зак., каго-што.

Уцягнуць, увабраць у сябе (пра багну, пясок і пад.). Адразу збоку грэбелькі млела дрыгва, зманліва зялёная, з буйнай травою; ступі — і не выберашся, зацягне, засмокча навек. Мележ. // перан. Уцягнуць у сваё асяроддзе, узяць пад сваю ўладу. Засмактала, закружыла жыццёвая віхура хлапчыну з глухога кутка па-над Віліяй. Мехаў.

засмакта́ць 2, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак.

Разм. Пачаць смактаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ружжо́, ‑а, н.

Ручная агнястрэльная зброя з доўгім ненаразным (у адрозненне ад вінтоўкі) ствалом. На ахову палатна паставілі вартавога — Алеся Голуба, узброенага паляўнічым ружжом. Васілевіч.

•••

Пад ружжом — а) на ваенным становішчы, у стане баявой гатоўнасці (пра армію); б) у арміі (служыць).

Паставіць пад ружжо гл. паставіць.

У ружжо! — а) каманда стаць у строй са зброяй; б) каманда быць гатовым прыняць або пачаць бой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нача́льнік ’хто кіруе, загадвае чым-небудзь’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), параўн.: nastaulaju naczalnikam nad waŭkami (Пятк. 2, 144), укр., рус. нача́льник ’тс’, польск. naczélnik ’хто стаіць на чале, кіраўнік, правадыр’, чэш. načelnik ’тс’, славац. načelnik, славен. načelnik, серб.-харв. на́челник, балг. нача́лник, макед. началник. Са ст.-слав. начѧльникъ ’правадыр, кіраўнік’ ад начѧло ’пачатак’, параўн. рус. под нача́лом ’пад кіраўніцтвам’; для шэрагу славянскіх моў дапускаецца змяшэнне асноў načęti, načьnǫпачаць’ і čelo ’лоб, пярэдняе месца’ (гл. чало), параўн. на чале, польск. na czele, славен. na čelu ’на першым месцы, пад кіраўніцтвам’, гл. Бязлай, 2, 210; Махэк₂, 97 і інш.; параўн. таксама польск. naczelnik ’павязка на лоб; рамень у вуздэчцы, што знаходзіцца на ілбе ў каня’, якое разам з naczelnik ’загадчык, кіраўнік, камандзір’ выводзяць ад czoło, гл. Брукнер, 80; Варш сл., 3, 24.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тонь1 ’тоня’ (Сцяшк.), ’затон, вір’ (ТС), ’месца, дзе можна закінуць невад’ (мёрск., Жыв. НС), ’адзін заход з рыбнай снасцю і адзін улоў’ (паст., Сл. ПЗБ), ’вялікі невад’ (трак., Сл. ПЗБ), ’частка вуды, лескі’ (іўеў., Сл. ПЗБ), ’сетка (на рыбу)’ (Барад.). Гл. то́ня, лічыцца больш позняй формай, што ўзнікла ў выніку трансфармацыі канца слова, параўн. польск. woń ’пах, смурод’ < прасл. *vonʼa ’тс’ (Крытыкі, PF, 7, 228; Борысь, 708) і пад.

Тонь2 ’ход, рух’ (Сцяшк.). Рэдкае слова, адносна якога выказваецца меркаванне, што яно звязана чаргаваннем галосных з цягнуць (гл.), што, магчыма, узыходзіць да *tęti ’цягнуць’ < і.-е. *ten‑ ’тс’ з зыходным значэннем ’цяга’, параўн. рус. тять ’ісці’, укр. стена́тися ’кінуцца (пачаць рух)’, якія маюць адпаведнікі ў лац. tenor ’раўнамерны рух’, ст.-ірл. tēit ’ідзе’ (Мяркулава, Этимология–1975, 54–55). Хутчэй за ўсё, аналагічнага паходжання з аманімічным яму папярэднім словам, падрабязней гл. тоня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памча́ць, ‑мчу, ‑мчыш, ‑мчыць; зак.

1. каго-што. Пачаць імчаць, вельмі хутка, стрымгалоў павезці каго‑, што‑н. Голасна коні заржалі на пашы, Гвардыі смелых памчалі на бітвы. Купала. // Захапіўшы, пацягнуць за сабой сілай руху. Прачнуўся вецер І па свеце Памчаў сарваныя лісты. Тарас.

2. Тое, што і памчацца. Поезд зрабіў невялікі прыпынак на гадзіну.. і памчаў на Брэст. Філімонаў. — Воўк! — крыкнуў [дзед] і напрасткі памчаў да берага. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)