памча́ць, ‑мчу, ‑мчыш, ‑мчыць; зак.
1. каго-што. Пачаць імчаць, вельмі хутка, стрымгалоў павезці каго‑, што‑н. Голасна коні заржалі на пашы, Гвардыі смелых памчалі на бітвы. Купала. // Захапіўшы, пацягнуць за сабой сілай руху. Прачнуўся вецер І па свеце Памчаў сарваныя лісты. Тарас.
2. Тое, што і памчацца. Поезд зрабіў невялікі прыпынак на гадзіну.. і памчаў на Брэст. Філімонаў. — Воўк! — крыкнуў [дзед] і напрасткі памчаў да берага. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)