драпірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руеццца; незак.
1. што, чым. Надзяваць, накідваць на сябе што‑н. так, каб яно ляжала прыгожымі складкамі. Драпіравацца ў плашч. // перан. Рысавацца, прымаць эфектныя позы.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мець уласцівасць збірацца ў складкі (пра тканіну, шторы і пад.).
3. Зал. да драпіраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адвячо́рак, ‑рка, м.
Перадвячэрні час. Сінім снежным адвячоркам Грыбок хадзіў ад акна да акна па сяле, загадваў ісці .. на сход. Мележ. Заходзіла сонца, але ўжо на самым захадзе яно сцьмела, і адвячорак спахмурнеў. Чорны. Быў ранні адвячорак. Яшчэ недзе прыветліва свяціла сонца. А пакой ужо напоўніўся змрокам. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хало́пства, ‑а, н.
1. У Старажытнай феадальнай Русі — форма феадальнай залежнасць, блізкая да рабства. Аддаць у халопства.
2. зб. Халопы. Халопства ўсхадзілася не на жарты.
3. перан. Паводзіны, уласцівыя халопу (у 2 знач.). Халімон паспрабаваў пагаліцца ў ногі. — Вось яно. Думкі — думкамі, а з халопства не вырас. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Перашчыўля́ць (пірішчыўляцьJ ’перашчыкнуць’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і гажыўляць, якое, магчыма, гепетычна суадносіцца з шчыпаць (гл.), аднак застаецца няясным спалучэнне ‑ўл‑: можна дапусціць, што яно з ‑пл‑, параўн. укр. перещеплювати ’зрабіць новую прышчэпку’, ’перамяжоўвацца, урэзвацца перавузінай, перашыйкам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бакціха: «Калі хто видзив, як Бакциха Нямецка пива задаець…» («Энеіда навыварат»). Як думае Шаўцоў, Спрадвечнае, 32–46, бакціха па паходжанню не асабістае імя, а назва прафесіі. Яно звязана з словам Бахус ’Вакх’ або з бакшта ’вялікі куфаль для піва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́верза ’інтрыга, падколы’ (БРС, ТСБМ). Статус літар. слова няясны (ТСБМ цытуе Хадкевіча), выглядае русізмам. У гаворках адзначана анкетай Жакавай (гл. каверзня). Магчыма, яно вядома больш шырока. У формах каверзь ’лухта’, каверза ’паклёп, брахня’ слова сустракаецца ў Вілейскім р‑не.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апастыля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак., з кім і без дап.
Разм. Лаяцца, сварыцца. [Таццяна:] — Вунь.. [мужыкі] стаяць, маўчаць, як вады ў рот набраўшы. Хай дурныя бабы крычаць, хай апастыляюцца, а мы, разумненькія, памаўчым, паглядзім, як яно куды. Зарэцкі. // Задзірацца, трымаць сябе задзірліва. [Сымон:] — Нам апастыляцца з немцам з-за якога глупства няварта. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чэ́мер, ‑у, м.
Тое, што і чамярыца. А потым ужо порсткае цёплае сена — яно пахне горкім чэмерам — у хлевушку на палатках. Адамчык. / у перан. ужыв. «Дабранач» буркнуўшы сабе пад нос, Шаціла знік адразу ў нетрах ночы. Ён нават не зірнуў у твар дзявочы, І горкі чэмер ён у сэрцы нёс. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вонь часц. ’вунь’ (Шат., Янк. III, Жд., 1; З нар. сл.), вон‑дзя ’тс’ (Касп.), воньдзека (Янк. I). Рус. вон, дыял. вонь, укр. он ’вунь, там’. Звязана з ён, яна, яно (Праабражэнскі, 1, 95; Фасмер, 1, 348). Гл. таксама вунь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Падва́саліны ’узаемнае наведванне бацькоў маладой і маладога пасля вяселля; пярэзвы’ (Сл. ПЗБ), падвясёлкі ’тс’ (Сл. ПЗБ). Конфіксныя ўтварэнні ад вяселле. Падвасалі‑ ны < падвяселіны. Ацвярдзенне в і с, відаць, у выніку забыцця ўнутранай формы слова, паколькі яно адзначана на літоўскай тэрыторыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)