Се́ктар ‘частка круга’, ‘аддзел, участак’ (ТСБМ), ‘звяно ў коле’ (мсцісл., рэч., ЛА, 2). Запазычана праз ням. Sektor і рускае се́ктор ці польск. sektor з лац. sektor ‘рассякаючы’ ад secare ‘рэзаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́ступ (БРС), ’участак лесу, поля, лугу, які ўразаецца ў іншы масіў’ (Яшк.). Рус. вы́ступ, укр. ви́ступ ’выступленне’, польск. występ, в.-луж. wustup, чэш. výstup ’тс’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выступіць (гл. ступіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перасе́яць сов.

1. (засеять повторно) пересе́ять;

п. уча́стак — пересе́ять уча́сток;

2. (просеять всё, многое или заново) пересе́ять;

п. усю́ муку́ — пересе́ять всю муку́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсе́яць, -се́ю, -се́еш, -се́е; -се́й; -се́яны; зак.

1. што. Прасейваннем адцзяліць.

А. асцюкі ад мукі.

2. перан., каго-што. Выключыць, звольніць.

А. двоечнікаў з універсітэта.

3. што. Перасеяць участак, дзе вымакла або не ўзышла збажына.

Адсеялі азіміну ярыной.

|| незак. адсява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адсе́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адсява́нне, -я, н., адсе́йванне, -я, н. і адсе́ў, -се́ву, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абцягну́ць, -цягну́, -ця́гнеш, -ця́гне; -цягні́; -ця́гнуты; зак., што.

1. Туга нацягнуўшы, абшыць, абабіць тканінай і пад.

А. канапу.

2. Прывесці ў парадак на сабе адзенне, паправіць, пацягнуўшы ўніз.

3. Адцягнуць, апусціць.

Груз абцягнуў вяроўку.

4. Абгарадзіць.

А. дротам участак пашы.

|| незак. абця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абця́гванне, -я, н. і абця́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прастрэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да прастрэліць.

2. Незак. да прастраляць (у 1 знач.).

3. Страляючы, паражаць агнём (які‑н. участак, прастору). Немцы прастрэльвалі кожны глухі закутак. Лынькоў. Гітлераўцы амаль бесперапынна асвятлялі .. [ поле] ракетамі, прастрэльвалі з кулямётаў трасіруючымі кулямі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́страў, ‑рава; мн. астравы; м.

Частка сушы, акружаная з усіх бакоў вадою. Востраў Сахалін. // Узвышша сярод балота, грудок, выспа. // Участак, які вылучаецца чым‑н. сярод навакольнай мясцовасці. Астравы вёсак сярод палёў. □ Цэлы востраў кустоў барбарысу з чырвонымі ягадамі палаў на сонцы! Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мыл ’іл’ (лун., Шатал.), ’занесены пяском участак’ (стол., Сл. Брэс.). У выніку кантамінацыі лексем мул ’іл, твань’ і мыць ’намываць’ (гл.). Не выключана, што гэта стары балтызм. Параўн. літ. miilti ’забруджваць’, miltinas ’гліністы’, muivė ’іл, твань’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́ваучастак зямлі, ралля’ (Яруш., Чуд., Шат., Касп.), ’участак зямлі аднаго гаспадара’ (Сцяшк.), ’вялікі ўчастак ворнай зямлі, прызначаны цалкам для адной культуры’ (ТС), ’палетак’ (Сл. ПЗБ), ні́ва, ныва ’невялікае поле сярод лесу’ (Сл. Брэс.), ні́ўка ’невялікая палоска раллі’ (Нас., Яруш., Бяльк.), ’невялікае поле, звычайна сярод лесу’ (ТС), укр. ни́ва ’узаранае поле’, рус. ни́ва ’вырабленае і выпаленае пад раллю месца; поле на такім месцы; участак зямлі сярод лесу; засеянае поле, сенажаць’, польск. niwa ’поле, ралля; навіна; поле сярод лесу’, чэш. níva ’поле, ніва, луг’, славац. niva ’тс’, н.-луж. niwa ’ралля, поле, ніва’, славен. njiva ’поле, ралля’, серб.-харв. ни̏ва ’тс’, балг. нива ’тс’, макед. нива ’поле, ралля, луг’. Прасл. *niva, збліжаюць з грэч. νειός ’поле, луг’, што ўзыходзіць да і.-е. *nei̯‑ ’унізе, наніз’; сюды ж літ. neivóti ’паніжаць’, лат. niẽva ’паніжэнне’ (Фасмер, 3, 72; Фрэнкель, 479; Бязлай, 2, 225; Шустар-Шэўц, 13, 1005). Іншыя версіі грунтуюцца на зыходнай семантыцы ’навіна’ (Махэк₂, 400) або ’край, руб’ (Ваян, RÉS, 22, 191).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераго́нучастак чыгункі, шашы паміж дзвюма станцыямі’, ’малако, абястлушчанае на сепаратары’ (ТСБМ), параго́н ’тс’ (Сл. ПЗБ) — новыя словы, успрынятыя з рус. ці польск. моў, утвораныя паводле ўзору прасл. *per‑gonъ < *per‑ і gъnati > гнаць (гл.), параўн. пераго́н ’перавод пчол у іншы вулей’ (Нікан.), пераго́нка ’тс’ (Яруш.), укр. перегі́н ’доўгі шлях перапраўкі рэкрутаў з У краіны ў Расію’, рус. перего́н ’дарога, па якой гоняць скаціну’, польск. przegon, славац. priehon ’тс’, в.-луж. přehon ’прагон праз што-небудзь’, славен. pregòn ’праследаванне’, а таксама бел. перагонучастак апрацаванай зямлі, пэўная адлегласць раллі’ (Касп.), перагонам ’перагонны дождж (з перапынкамі)’ (ЛА, 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)