Лаві́равацьрухацца не прама, зігзагамі, абмінаючы перашкоды (аб караблі)’ (ТСБМ) з гал. ці н.-ням. laveeren або нова-в.-ням. lavieren праз рускую (Крукоўскі, Уплыў, 74) ці польскую мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узварушы́цца, ‑рушуся, ‑рушышся, ‑рушыцца; зак.

1. Пачаць варушыцца, рухацца. Узварушыўся мурашнік.

2. перан. Разм. Выйсці са стану вяласці; расшавяліцца. У адну раніцу, яшчэ халаднаватыя поцемкам, Курані ўзварушыліся, захадзіліся адным клопатам, — на балота, касіць! Мележ. // Абудзіцца, ажыць. Успаміны ўзварушыліся ў душы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зго́йшыць ’растраціць; распрадаць’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, звязана з гойсаць ’хутка, мітусліва рухацца’, ’раз’язджаць, бегаць у пошуках чагосці ці без мэты’ (гл.) з прэфіксам з‑ і спарадычнай зменай с/ш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зматажы́цца ’налегчы’ (Сл. паўн.-зах.). Прыклад: «індычка зматажылася на гусяня і пашла комкаючы» (шчуч.). Улічваючы геаграфію, верагодна, з літ. Крыніцай можа быць matažgóti, matarúoti, mataškúoti ’махаць’, sumatažgóti ’пачаць рухацца, махаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашасну́ць ’пахістаць’ (Нас.). Да па‑ і шастаць ’хістаць, калыхаць’, якое (як і ўкр. шастати, рус. шистать ’веяць зерне’, польск. szastaćрухацца з шумам’), паводле Праабражэнскага, (Труды ИРЯ, 1, 90) з’яўляецца гукаперайманнем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. чым. Хістаць, паварочваць з боку ў бок.

В. хвастом.

2. Рухацца па звілістай лініі або рабіць крутыя павароты.

Дарога віляла паміж скал.

3. перан. Вагацца ў разважаннях, ухіляцца ад прамога адказу (разм.).

Трэба гаварыць праўду, а не в.

|| аднакр. вільну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.).

|| наз. віля́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бо́ўтацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Плюхацца з аднаго боку ў другі (пра вадкасць у пасудзіне).

Боўтаецца вада ў біклазе.

2. Рухацца ў вадзе ў розных напрамках.

Б. ў рэчцы.

3. Шукаць што-н. у якой-н. вадкасці, страве лыжкай ці чым-н. іншым.

Б. лыжкай у місцы.

|| наз. бо́ўтанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каці́цца¹, качу́ся, ко́цішся, ко́ціцца; незак.

1. Рухацца, верцячыся ў адным напрамку, а таксама ехаць, пасоўвацца (пра сродкі перамяшчэння на колах).

З гары коціцца камень.

Калёсы каціліся па дарожцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Струменіцца, цячы (пра ваду, пот і пад.).

Коцяцца хвалі.

Пот градам каціўся па твары.

3. заг. каці́ся (каці́цеся). Ідзі (ідзіце) адсюль (разм.).

Каціцеся, пакуль цярпенне не лопнула!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рухо́мы, -ая, -ае.

1. Здольны рухацца, які можа рухаць.

Р. блок.

2. Які пераязджае з месца на месца.

Р. лазарэт.

3. Які можа змяняцца ў залежнасці ад умоў; які хутка развіваецца, мяняецца.

Рухомыя формы арганізацыі.

Рухомая з’ява.

Рухомая маёмасць (спец.) — такая, якая можа быць перамешчана з месца на месца.

Рухомы састаў — сукупнасць сродкаў аўтамабільнага, чыгуначнага і іншых відаў транспарту.

|| наз. рухо́масць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагрэсі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паступова ўзмацняцца, павялічвацца.

Хвароба прагрэсіруе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухацца наперад па шляху прагрэсу.

Навука прагрэсіруе.

3. у чым і без дап. Паляпшаць сваё майстэрства ў якой-н. галіне, свае веды і пад., удасканальвацца.

Юны спартсмен прагрэсіруе.

|| наз. прагрэсі́раванне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)