здага́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка знаходзіць правільнае рашэнне; кемлівы. Заўсёды праніклівыя і здагадлівыя дзяўчаты абвясцілі, што Шапятовіч ажаніўся. Шамякін. Здагадлівы Ёсіп быў недалёка ад праўды. І ён, і Макар уеліся Анісу ў косці. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выкана́ўчы, -ая, -ае.

1. Які ажыццяўляе выкананне рашэнняў, пастаноў заканадаўчых органаў, практычна кіруе чым-н.

Выканаўчая ўлада.

В. камітэт.

В. ліст (дакумент, па якім ажыццяўляецца судовае рашэнне).

2. Які мае адносіны да выканаўцы — да таго, хто выступае з выкананнем якога-н. мастацкага твора.

Індывідуальная выканаўчая манера.

|| наз. выкана́ўчасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыгавары́ць ’назначыць пакаранне; рашыць, вырашыць; угаварыць, прываражыць, прывярнуць’ (ТСБМ), прыговоры́цца ’падлашчыцца, паддобрыцца ў размовах’ (ТС), прыгаво́рны ’хвароба, якую прыгаворваюць’ (Нар. Гом.). Да гавары́ць (гл.). Сюды ж аддзеяслоўныя бяссуфіксныя назоўнікі з працягам і развіццём семантыкі: прыгаво́ррашэнне суда, пастанова, рашэнне, меркаванне па якому-небудзь пытанню’ (ТСБМ, Др.-Падб.), пры́гавар ’ухвала (на вясковым сходзе)’ (Др.-Падб.), прігаво́р ’прыгавор’ (Бяльк.); прыгаво́р, звыч. мн. л. прыгаво́ры ’словы, якімі суправаджаюць якое-небудзь дзеянне; урокі’ (ТСБМ; маг., ЛА, 3), прыгаво́рны ’сурочаны’ (Байк. і Некр.), прыгаво́р ’прымаўка’ (брасл., даўг., в.-дзв., красл., лях., Сл. ПЗБ), прі́гывыр ’тс’ (Бяльк.); сюды ж памянш. прыгаво́рка, пры́гово́рка ’вострыя, забаўныя словы, словазлучэнні, якія ўжываюцца для ажыўлення гаворкі, прымаўка’ (Растарг., ТСБМ; гродз., в.-дзв., карэліц., Сл. ПЗБ; ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прызначэ́нне, -я, н.

1. Роля, функцыя каго-, чаго-н.

Спецыяльнае п.

Група асобага прызначэння.

2. Рашэнне аб залічэнні на пасаду, якую-н. работу, а таксама дакумент з такім рашэннем.

Атрымаць п. на работу.

3. Асноўная функцыя чаго-н., прызначанасць для чаго-н.

Скарыстаць па прызначэнні.

П. інструментаў.

Перадаць па прызначэнні (куды належыць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́спець, ‑спее; зак.

1. Паспець, стаць спелым. Выспелі антонаўкі, ранеты, Верасень схмялелы завітаў. Прануза.

2. перан. Скласціся, сфарміравацца, прыняць канчатковую форму. Выспела думка. Выспеў план. □ Нарэшце рашэнне выспела: ноччу, крадком,.. [Адам Ягоравіч] пакінуў гаспадара — наперадзе Нясвіжская семінарыя. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрпеля́цыя, ‑і, ж.

Спецыяльны запыт дэпутата (дэпутатаў) парламента ўраду або міністру, па якім пасля спрэчак прымаецца рашэнне. Беларуская сялянска-работніцкая грамада падала ў польскі сейм інтэрпеляцыю пра катаванні і пабоі трох арыштаваных дэфензівай сялян у Саколцы. Дубоўка.

[Ад лац. interpellatio — перапыненне прамовы; скарга перад судом.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касава́ць, касу́ю, касу́еш, касу́е; касу́й; касава́ны; незак., што.

1. Закрэсліваць, выкрэсліваць.

К. напісанае.

2. Спыняць, адмяняць дзеянне чаго-н.

К. пастанову.

К. шлюб.

К. дамову.

3. Апратэстоўваць рашэнне суда ў касацыйным парадку (спец.).

|| зак. скасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны (да 2 і 3 знач.).

|| наз. касава́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наве́рсе.

1. прысл. На верхняй частцы чаго-н., зверху.

Яблыкі на яблыні засталіся толькі н.

2. прысл. У вышыні, уверсе.

Н. кружылі буслы.

3. прысл., перан. У вышэйшай інстанцыі (разм.).

Рашэнне было прынята н.

4. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры абазначэнні прадмета, на верхняй частцы якога размяшчаецца што-н.

Сядзець н. воза.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рашы́цца, рашуся, рэшышся, рэшыцца; зак.

1. Прыняць якое‑н. рашэнне абдумаўшы, знайшоўшы ў сябе сілы, смеласць на гэта; асмеліцца, адважыцца. Устаць і пайсці, што ён ужо колькі разоў памыкаўся зрабіць, Лабановіч не рашыўся, не хочучы пакрыўдзіць гаспадара і гасцей. Колас. Старанна абтрасла [Хіма] снег ад лапцей, падумала. Рашылася пайсці. Прайшла адзін пакой, другі. За сталамі людзі сядзяць, пішуць. Каваль.

2. Атрымаць тое або іншае рашэнне. Задача рашылася. Ураўненне рашылася.

3. Разм. Страціць што‑н. [Бабка:] — Мы ўсяго, усяго рашыліся, толькі што на сабе засталося, ды так сюды і ўвайшлі. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сход, -а і -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. -у, гл. сысці.

2. -а. Месца спуску (разм.).

Вельмі стромы с.

Пашукаць сход з гары.

3. -а. Пасяджэнне членаў якой-н. арганізацыі для абмеркавання чаго-н. агульнага.

Рашэнне агульнага схода працоўнага калектыву.

4. -а. У складзе назваў некаторых выбарных устаноў, арганізацый.

Устаноўчы с.

Пастанова Заканадаўчага схода.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)