вербало́знік, ‑у, м.

Тое, што і вербалоз; зараснікі вербалозу. Шуміць вада, дзе-нідзе відаць куп’ё ды стаіць голы вербалознік. Дуброўскі. Вербалозніку раней тут было многа, а цяпер толькі адзін нізкі куст.. быў відзён на супрацьлеглым беразе. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мі́рра ’духмяная смала ў кары некаторых афрыканска-аравійскіх дрэў (напр., Balsamea myrra)’. Праз рус. або польск. мовы з лац. murra < myrra < myrrha ’мірра’, якія са ст.-грэч. μύῤῥαкуст бальзаму’ < ст.-семіцк. murr ’горкі’ (Васэрцыер, 158).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махна́ты ’аброслы густой поўсцю, валасамі’, ’(тканіна) з густым ворсам’, ’дрэва з густой ігліцай’, ’пышны куст’, ’што-небудзь, пакрытае плесняй’ (Грыг., Яруш.; ТСБМ; Карскі, Труды; іўеў., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Ст.-рус. мохнаты(й) ’тс’. Да мох (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Савінакуст ядловец казаны Juniperus sabina L.’ (Кіс.). Запазычанне з польск. savina ’тс’, якое з лац. sabina ’тс’ праз зах.-ням. Sevenbaum, літаральна ’сабінскае дрэва, расліна’ па назве племені сабінаў, якія некалі насялялі Італію (гл. Скіт, 536).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падлі́ць, падалью, падальеш, падалье; падальём, падальяце і падлію, падліеш, падліе; падліем, падліяце; заг. падлі; зак., што і чаго.

1. Дадаць чаго‑н. вадкага; наліць яшчэ крыху. Падліць кавы ў шклянку. □ Як выйдуць паліваць тыя пасадкі, Васілінка абавязкова падалье пабольш вады пад той «свой» куст. Ус. А з’еўшы адно, паглядаю, Ці хто больш чаго падліе. Купала. Мужчыны вылезлі з-за стала, а Саламея падліла сабе стравы і канчала вячэраць. Гартны.

2. Наліць пад што‑н. Падліць вядро вады пад куст.

•••

Падліць масла ў агонь — абвастрыць якія‑н. непрыязныя адносіны, пачуцці і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запятля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Разм. Заблытаць след (сляды), рухаючыся не па прамой лініі, а робячы петлі (у 2 знач.). Зайка запятляў, заблытаў свой след, схаваўся за куст. Карпюк.

запятля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Пачаць пятляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаўраві́шня, ‑і; Р мн. ‑шань; ж.

Паўднёвае вечназялёнае дрэва ці куст сямейства ружакветных з пахучым лісцем і пладамі, якія нагадваюць вішні. Ліне добра было відаць адсюль мора. Цяпер яго засцілі акуратна абстрыжаныя, падобныя на стажкі сена, кусты лаўравішні. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ядлаўцо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ядлоўцу, уласцівы яму. Ядлаўцовы куст. □ Сцелецца дым ядлаўцовы па ніве. Вялюгін. // Зроблены з драўніны ядлоўцу. Максім спыніўся і выставіў уперад ядлаўцовае пугаўё. Дайліда. // Прыгатаваны з пладоў ядлоўцу, з пладамі ядлоўцу. Ядлаўцовая настойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каржакава́ты ’нізкі з тоўстым сукаватым ствалом (пра дрэва)’, ’невысокі, шыракаплечы, моцнага целаскладу; каранасты’ (ТСБМ, Шат., Касп.), ’каравы’ (Яруш.). Словаўтваральная будова лексемы празрыстая — каржакаваты < кар‑жак‑ав‑аты. Запазычанне з польск. krzakowaty ’тс’, якое ад krzakкуст, кустоўе’. Гл. каржак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асаблі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Не падобны да іншых; не такі, як усе, адметны. [Лялькевічу] хацелася сказаць.. [Сашы] нейкія асаблівыя, надзвычай цёплыя і сардэчныя словы. Шамякін.

2. Больш значны, чым звычайна. Максім з нейкай асаблівай акуратнасцю павесіў на куст складзены і ўсё яшчэ доўгі ру[ч]нік. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)