падліць, падалью, падальеш, падалье; падальём, падальяце і падлію, падліеш, падліе; падліем, падліяце; заг. падлі; зак., што і чаго.

1. Дадаць чаго‑н. вадкага; наліць яшчэ крыху. Падліць кавы ў шклянку. ▪ Як выйдуць паліваць тыя пасадкі, Васілінка абавязкова падалье пабольш вады пад той «свой» куст. Ус. А з’еўшы адно, паглядаю, Ці хто больш чаго падліе. Купала. Мужчыны вылезлі з-за стала, а Саламея падліла сабе стравы і канчала вячэраць. Гартны.

2. Наліць пад што‑н. Падліць вядро вады пад куст.

•••

Падліць масла ў агонь — абвастрыць якія‑н. непрыязныя адносіны, пачуцці і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)