нали́чность

1. ная́ўнасць, -ці ж.; (присутствие) прысу́тнасць, -ці ж.;

2. (о деньгах) ная́ўнасць, -ці ж.; (наличие) гато́ўка, -кі ж., ная́ўныя гро́шы;

в нали́чности име́ются сто рубле́й гато́ўкі (ная́ўных гро́шай) сто рублёў;

де́нежная нали́чность грашо́вая ная́ўнасць;

ка́ссовая нали́чность ка́савая ная́ўнасць;

отда́л всю свою́ нали́чность адда́ў усю́ сваю́ гато́ўку (усе́ свае́ ная́ўныя гро́шы);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Прадмет, які складаецца з чатырох сценак і днішча, зробленых з дошак, фанеры, металу і інш. (звычайна з вечкам), і служыць для захоўвання, укладвання і пераносу чаго‑н. Грузавік быў нагружаны бочкамі, скрынкамі, рагожнымі кулямі. Хадкевіч. Знайшоўшы ў скрынцы стала кавалак хлеба, падаў усё гэта [ваду і хлеб] матцы. Якімовіч. [Павел:] — Я знайшоў у возеры жалезную скрынку. Там грошы... Ваданосаў. Старанна ў скрынкі Іх [дубкі] зноў пасадзілі, Вадой палілі І ад спёкі прыкрылі. Нядзведскі. // Такі ж прадмет, прызначаны для якой‑н. пэўнай мэты. Грашовая скрынка. Снарадная скрынка. □ Самае лепшае — не пасылаць пісьма праз воласць, а проста апусціць яго ў скрынку паштовага вагона. Колас. Каб стрымаць сябе,.. [Лясніцкі] сеў, але пальцы нервова забарабанілі аб скрынку радыёстанцыі. Шамякін. / Разм. Пра кузаў аўтамашыны, калёс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Купі́ць ’набыць за грошы’ (ТСБМ, Бяльк., ТС, Сл. паўн.-зах.). Укр. купити, рус. купить, ст.-слав. коупити, балг. купя, серб.-харв. ку́пити, славен. kúpiti, польск. kupić, чэш. koupiti, славац. kúpiť, в.-луж. kupić, н.-луж. kupiś ’тс’. Прасл. kupiti лічыцца запазычаннем з гоц. kaupon ’таргаваць, гандляваць’, а германскія словы — з лац. caupo ’крамар’ (Бернекер, 647; Траўтман, 123; Кіпарскі, 204). Аднак існуе іншая магчымасць вытлумачыць паходжанне славянскіх лексем. Лац. caupo ў сваю чаргу разглядаецца як запазычанне з невядомай мовы. Яго можна звязаць са ст.-грэч. κάπηλος ’крамар’, калі прыняць для апошняга κάπηλος (< *κϜαπηλος): caupo‑ *ku̯op‑: *kou̯p‑. Сюды ж можна аднесці і тах. kappi ’серабро’ (< *kou̯p‑): ст.-грэч. καπηλεία ’гандаль’ ∼ тах. kappi ’серабро’. І.‑е. ku̯op тады разглядаецца як назва адзінкі натуральнага абмену. Параўн. прасл. kopa (гл. капа) (ст.-польск. і ст.-чэш. kopaграшовая адзінка’). Калі гэта так, мы можам рэканструяваць *ku̯op‑/*kou̯p‑ і аднесці сюды прасл. kupiti. Германскія словы можна разглядаць як славянізмы (далейшую аргументацыю гл. у Мартынава, Лекс. взаим., 161–166).

Ку́піць ’гарэць без полымя, дымець’ (Мартынаў, Зб. Крапіве, 210), якое суадносіцца з ко́паць (< *ku̯op‑) як аблаўтны варыянт *koup‑. Гл. купець і капцець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сістэ́ма ж., в разн. знач. систе́ма;

прыве́сці ў ~му — привести́ в систе́му;

с. апла́ты — систе́ма опла́ты;

с. по́глядаў — систе́ма взгля́дов;

філасо́фская с. — филосо́фская систе́ма;

грашо́вая с. — де́нежная систе́ма; систе́ма сма́зки;

машы́на но́вай ~мы — маши́на но́вой систе́мы;

со́нечная с. — со́лнечная систе́ма;

геацэнтры́чная с. све́ту — геоцентри́ческая систе́ма ми́ра;

геліяцэнтры́чная с. све́ту — гелиоцентри́ческая систе́ма ми́ра;

перыяды́чная с. элеме́нтаўхим. периоди́ческая систе́ма элеме́нтов;

дзесятко́вая с. класіфіка́цыі — десяти́чная систе́ма классифика́ции;

ю́рская с.геол. ю́рская систе́ма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Першы, найменшы цэлы лік, а таксама яго лічбавы знак «1». // толькі мн. (адзі́нкі, ‑нак). Апошняя лічба ў мнагазначных ліках. Двухзначны лік складаецца з адзінак і дзесяткаў.

2. Самая нізкая адзнака паспяховасці ў пяцібальнай сістэме, якая азначае: «вельмі дрэнна».

3. У спалучэнні з назоўнікамі або прыметнікамі азначае велічыню, якая прынята для вымярэння аднародных велічынь. Адзінка вымярэння. Грашовая адзінка. Адзінка даўжыні. Кармавая адзінка. Адзінка паскарэння. Сістэма адзінак.

4. Кожная асобная істота, прадмет, паасобнік. Аддзел рукапісаў сабраў каля 2000 адзінак рукапісных твораў. «Беларусь». // Службовае месца ў штатным раскладзе якой‑н. установы, арганізацыі. Штатная адзінка. Вакантная адзінка. // толькі мн. (адзі́нкі, ‑нак). Мала хто; паасобныя. З вялікай групы экскурсантаў толькі адзінкі дасягнулі вяршыні гары.

5. звычайна з азначэннем. Самастойная частка нечага цэлага. Адміністрацыйная адзінка. Гаспадарчая адзінка. Баявая адзінка.

6. Асобны чалавек; асоба, індывідуум. Гераізм савецкіх людзей — не якасць выключных адзінак, а масавая з’ява, уласцівасць усяго народу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́рка 1, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Значок аплаты паштовых і некаторых іншых збораў звычайна ў выглядзе чатырохвугольнай паперкі з абазначэннем цаны і якім‑н. рысункам. Гербавая марка. □ — Казімір! — хапіла яго за руку Ірынка. — Асцярожней! Ты ж не забывай, што я збіраю калекцыю паштовых марак. Краўчанка.

2. Знак, кляймо на тавары з абазначэннем горада, прадпрыемства, дзе вырабляўся тавар, яго якасць і інш. Фабрычная марка. □ І ў зарніцах аўтагеннай зваркі, Здаецца, бачым: з брамы завадской Аўтамабілі беларускай маркі Выходзяць на прастор зямлі маёй. Панчанка.

3. Гатунак, тып вырабу, тавару. Марка цэменту. Марка віна. □ Многія нават па гулу матора, пачутаму здалёк, пазнаюць ларку машыны. Дуброўскі.

4. Грашовая адзінка ў некаторых краінах. Задзівіўся дужа дзед, калі пакуп[нік] пачаў адлічваць яму грошы папяровымі маркамі. Колас.

•••

Пад маркай чаго — пад выглядам.

Трымаць (вытрымліваць) марку гл. трымаць.

ма́рка 2, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Гіст.

1. Пагранічная вобласць з ваенным упраўлення ў раннефеадальнай Франкскай дзяржаве і ў сярэдневяковай Германіі.

2. Сялянская абшчына ў сярэдневяковай Заходняй Еўропе.

[Ням. Mark — мяжа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укла́д 1, ‑у, Д ‑дзе, м.

1. Устаноўлены або ўсталяваны парадак, спосаб жыцця, побыту і пад. Новы ўклад жыцця. Дамашні ўклад. □ Уладзівасток па свайму рэльефу, па каларыту, па ўкладу, па духу жыцця вельмі нагадвае Севастопаль. Грахоўскі.

2. Асноўная форма, тып гаспадаркі пэўнага грамадска-эканамічнага ладу. Дробнатаварны ўклад.

•••

Сацыялістычны ўклад жыцця — сукупнасць асноўных рыс жыццядзейнасці працоўных сацыялістычнай грамадства: учынкаў і дзеянняў людзей у сферах працы, быту, адпачынку, сям’і і пад.

укла́д 2, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Грашовая сума, каштоўнасці, пакладзеныя ў ашчадную касу або банк для захавання. Тэрміновы ўклад. Бестэрміновы ўклад.

2. перан. Што‑н. новае, вельмі важнае, унесенае ў навуку, літаратуру, грамадскую справу і пад. У XVII стагоддзі выхадцамі з Беларусі быў зроблен значны ўклад у скарбніцу матэрыяльнай і духоўнай культуры братняга рускага народа. «Звязда». // Наогул што‑н., унесенае ў агульную справу. Працоўны ўклад. □ — Ну, як? — урачыста выгукнуў [Журавенка], ловячы ў паветры ладнага акуня, што трапятаўся на кручку. — Во! Ёсць і мой уклад у юшку. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Морда1 ’пярэдняя частка галавы жывёлы’ (ТСБМ, Шат., Бяльк.; лід., Сл. ПЗБ), ’твар чалавека’ (Нас., Бес., Яруш., Шат., Сл. Брэс.; Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ; хойн., капыл., КЭС), ’шчака’ (ТС; пін., Сл. Брэс.), марда́ць ’надзяваць наморднік’ (Крыў., Дзіс.), марда́чы ’мардаты’ (лід., Сл. ПЗБ), мардач ’удар па твары’ (Растарг.), мардахлы́ст ’п’яніца’, марда́сты ’таўстагубы, таўстаморды’ (Нас.), мардагля́д ’люстэрка’ (Сцяшк. Сл.). Укр. морда, рус. морда, усх.-польск., мазавецк., паўн.-малапольск. morda ’морда свойскіх жывёл’. Паводле Бартоламэ (440), запазычана з іран. мовы (параўн. авест. ka‑mərəδa ’агідная галава’) і з’яўляецца роднасным да ст.-інд. mūrdhán‑ ’лоб, галава, вяршыня’, англасакс. molda ’галава’, ст.-грэч. βλωθρόσ ’які высока падняўся’ (Фасмер, 2, 652–653); Пізані (Paideia, 9 (4–5), 1954, 312) дапускае роднаснасць слав. морда з лац. mordēre ’кусаць, грызці, есці, жэрці’ і інш. Курціна (ОЛА–1972, 215–217), прымаючы пад увагу семантычныя адносіны рада слоў у зах. і паўд.-слав. мовах з асновай mъrd‑ ’хутка рухацца’ → ’крыўляцца’ → ’грымаса’, а таксама сінанімію ст.-рус. мордати і моркати ’крыўляцца’, выказвае дапушчэнне аб роднаснасці ўсх.-слав. морда і славен. mȓd ’грымаса’ і аб спрадвечнай агульнасці асноў mъrk‑/mъrd‑/mъrg‑, якія развіліся з кораня mъr‑ < і.-е. *mer‑ (Покарны, 1, 733). Яшчэ раней Краўчук (БЛ, 6, 79) выказаў меркаванне, што слав. морда не іранізм, а слав. пеяратыўнае ўтварэнне ад дзеяслова тыпу славен. mrdati ’махаць, варушыць’ > mrda ’грымаса’ > ’скрыўленая фізіяномія’. Сюды ж ст.-бел. мордкаграшовая адзінка’ (Юрэвіч–Яновіч, Зб. Крапіве, 297).

Морда2 ’лазовы кош для лоўлі рыбы’ (гродз., Сцяшк. Сл.), брэсц. ’аднагорлавы буч з дубцоў або з дранак’ (Браім, 61). Рус. паўн. мо́рда, морда́ ’нерат, венцер, буч’, а таксама ме́рда, мерёда, якія з уграфінскіх моў, параўн. карэльск. merta, эст. mōrd, ліўск. mørda ’буч’ (Праабражэнскі, 1, 556; Каліма, 164; Фасмер, 2, 601 і 653).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

систе́ма в разн. знач. сістэ́ма, -мы ж.;

привести́ что́-л. в систе́му прыве́сці што-не́будзь у сістэ́му;

систе́ма опла́ты сістэ́ма апла́ты;

избира́тельная систе́ма вы́барчая сістэ́ма;

де́нежная систе́ма грашо́вая сістэ́ма;

травопо́льная систе́ма земледе́лия травапо́льная сістэ́ма земляро́бства;

речна́я систе́ма рачна́я сістэ́ма;

не́рвная систе́ма нерво́вая сістэ́ма;

со́лнечная систе́ма со́нечная сістэ́ма;

филосо́фская систе́ма філасо́фская сістэ́ма;

систе́ма взгля́дов сістэ́ма по́глядаў;

систе́ма сма́зки сістэ́ма зма́зкі;

маши́на но́вой систе́мы машы́на но́вай сістэ́мы;

рабо́тать в систе́ме наро́дного образова́ния працава́ць у сістэ́ме наро́днай адука́цыі;

диспе́рсная систе́ма дыспе́рсная сістэ́ма;

периоди́ческая систе́ма элеме́нтов хим. перыяды́чная сістэ́ма элеме́нтаў;

втора́я сигна́льная систе́ма друга́я сігна́льная сістэ́ма;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капе́йка, ‑і, ДМ ‑пейцы; Р мн. ‑пеек; ж.

1. Грашовая адзінка, роўная адной сотай рубля, а таксама манета гэтай вартасці. Рыгор дастаў з кішэні капейку і падаў яе хлапчуку. Гартны.

2. толькі мн. (капе́йкі, ‑пеек). Разм. Дробныя разменныя манеты. [Сяргей] разгарнуў кулак і паказаў капейкі. Брыль.

3. зб. Разм. Грошы, грашовыя сродкі. — Навучыўся — і добра, пасаду бяры, Можа й нам дапаможаш капейкай. Глебка. Беражы бацькаву капейку, то і сваю здабудзеш. Прыказка.

•••

Абысціся ў капейку гл. абысціся.

Без капейкі — без якіх‑н. сродкаў існавання.

Да (апошняй) капейкі — усё, цалкам, поўнасцю, без астатку (патраціць, заплаціць, атрымаць і пад.).

Жывая капейка — пра ўсё, што дае прыбытак, даход.

З капейкамі — трохі больш за якую‑н. суму (пры недакладных падліках).

Збіцца з капейкі гл. збіцца.

Капейка ў капейку — абсалютна дакладна, колькі патрабуецца.

Лішняя капейка — пра запас грошай.

На капейку — вельмі мала, зусім нямнога.

Ні за капейку — тое, што і ні за грош (гл. грош).

Ні капейкі (за душой) — зусім няма грошай.

Ні ў капейку не ставіць гл. ставіць.

Свежая капейка — толькі што заробленыя грошы.

У белы свет, як у капейку гл. свет.

Узбіцца на капейку гл. узбіцца.

Як адна капейка — зусім дакладна, ні больш ні менш (пра названую суму грошай).

Як адну капейку — усё поўнасцю (страціць, зрасходаваць, заплаціць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)