Ляскотка ’прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараецца дробны, перарывісты стук, бразготка’ (ТСБМ). Да леската́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квасёлка ’прасяны крупнік з квасам’ (ТС). Суфіксацыя на -ёлка аддзеяслоўнага паходжання. Параўн. мянцёлка ’мянташка’, свісцёлка і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ква́шчынка ’невялікая бочка для засолу агуркоў’ (З нар. сл.). Словаўтварэнне на ‑чына, ‑шчына з памяншальным фармантам ‑ка (Сцяцко, Афікс. наз., 127).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацата́ ’моц’, ’сіла ўздзеяння лекавай расліны’ (Сцяшк.; Яруш., шчуч., Сл. ПЗБ). Да моц (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 121.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядзі́ны ’частаванне ў дзень збору мёду’ (паст., Сл. ПЗБ). Да мёд (гл.). Аб суфіксе ‑ін‑ы гл. Сцяцко, Афікс. наз., 87.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядоўніца ’посуд для мёду’ (браг., Мат. Гом.). Да мядовы<мёд (гл.). Аб суфіксе ‑оўн‑іца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 171–172.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кізу́нкі — у выразе кізункі выпусціць ’выпусціць кішкі’ (Нік. Поел.). Да рус. киза ’жывот’. Суфіксацыя на ‑ункі (Сцяцко, Афікс. наз., 69). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парня́ ’памяшканне з печчу, дзе гнуць абады, дугі’ (ТС). Да па́рыць < па́ра1 з суф. ‑ня (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паршу́к, поршу́к ’струп’ (ТС), ’прышч’ (Мат. Гом.). Утворана ад паршывы (або ад пирша) з суф. ‑ук (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 129).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісу́н ’пісака’ (Бяльк.). Да пісаць (гл.). Аб суф. ‑ун са значэннем асоб паводле ўласцівага ім дзеяння гл., Сцяцко (Афікс. наз., 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)