Вірзія́1 ’чалавек, які гаворыць абы-што’; ’лухта’ (Бяльк.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне са старым суф. ‑ьja (як суддзя < sǫdьji). Да вярзці́ (гл.). Гл. яшчэ вярза́.

Вірзія́2 ’вялікі чалавек’ (Бяльк.). Кантамінаваная назва ад вірзія1 і вядомага ва ўсх.-маг. гаворках рус. верзила ’бамбіза, вялікі чалавек’, этымалогія якога няясная. Аднак, паводле семантыкі, лексему можна супаставіць з гоц. *wrisila, якое магло даць слав. vьrzila, параўн. ст.-н.-франц. wrisil, ст.-сакс. wrisitīk ’гіганцкі, магутны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

со́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да сунуць (у 1–5 знач.).

2. каго-што. Перамяшчаць, перасоўваць з месца на месца. Варушыць Аўгіня вілачнікам гаршкі, чапялой патэльню совае да вуголляў. Бядуля. Потым пасажыры совалі кашалёк нагамі, пакуль ён не апынуўся ў кутку, дзе стаяў безбілетны Віця. Якімовіч.

3. безас. Разм. Пра рэзкі боль. Совае ў калена.

•••

Соваць (сунуць, тыцкаць) нос куды — умешвацца ў што‑н., звычайна не ў сваю справу.

Соваць (тыцкаць) пад нос каму — даваць, паказваць што‑н. непачціва, абы-як.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарні́ла, ‑а, н.

Водны раствор якога‑н. каляровага рэчыва, што ўжываецца для пісання. Андрэйка ўсунуў ручку ў чарніла, забыўся яе атрэсці і перш-наперш абліў паперу чарнілам. Бядуля. / Разм. Пра віно. [Ткачук:] — А белай няма? Цярпець не магу гэтага чарніла. Быкаў. Грошай пачалі зарабляць да халеры, а які толк: грошы тыя, як дым з коміна, напуста вылятаюць! Адно ў людзей у галаве — абы чарніла набоўтацца! Лецка.

•••

Сімпатычнае чарніла — бясколерная або слаба афарбаваная вадкасць, якая выкарыстоўваецца ў тайнай перапісцы.

Хімічнае чарніла — чарніла фіялетавага колеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дуду́каць ’нягучна размаўляць’ (БРС, Сл. паўн.-зах.), ’размаўляць’ (Касп.), ’глуха і павольна гаварыць’ (Янк. III). Відавочна, гукапераймальнае. Параўн. і рус. дуду́ка ’той, хто ўвесь час балбоча’, дуду́кать ’дудзець, выдаваць гук, як гук дудкі’, дуду́чыть ’гаварыць увесь час, балбатаць абы-што’ (СРНГ, 8, 251). Параўн. і літ. dudénti ’нягучна размаўляць’ (аб гэтым гл. Фрэнкель, 1, 84). Звяртае ўвагу, што бел. і літ. мовы ўтвараюць тут пэўную ізаглосную тэрыторыю (дакладней, літ. мова і паўн.-зах. гаворкі бел. мовы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пла́каць несов., прям., перен. пла́кать;

~калі гро́шыкі — пла́кали де́нежки;

вяро́ўка пла́ча — (па кім) верёвка пла́чет (по ком);

пла́ча як бабёр — пла́чет го́рькими слеза́ми;

чым бы дзіця́ ні це́шылася, абы не ~калапогов. чем бы дитя́ ни те́шилось, лишь бы не пла́кало;

б’юць і п. не даю́цьпогов. бьют и пла́кать не даю́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цалава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; незак., каго-што.

Дакранацца вуснамі да каго‑, чаго‑н., выказваючы пачуццё любві, удзячнасці, ласкі пры сустрэчы, на развітанне і пад. Маці абняла свайго сынка і пачала яго цалаваць. Чарнышэвіч. Вясёлая, бестурботная Ліда гуляла на сваім дворыку, занялася за кацяняткам, лавіла яго, туліла да шчакі, штось ласкавае гаварыла яму і цалавала. Колас. Перад тым, як пайсці з дому, .. [Змітрок] зноў шчыра пацалаваў сястру, як некалі цалаваў маці... Ваданосаў. / у перан. ужыв. Ляцеў насустрач хмельны ад шчасця, чысты вецер, цалуючы родныя твары, поячы салдат ранішняй свежасцю і водарам. Мележ. Калышуцца Прыпяці хвалі, Цалуюць пясок залацісты. Нядзведскі.

•••

Цалаваць рукі і ногі — вельмі прасіць, маліць. — Ён [ляснік] мне рукі і ногі цалаваў, абы я пусціў яго жывога. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́ха,

1. Прысл. да ціхі.

2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць цішыні дзе‑н., ціхае надвор’е. Было ціха і цёпла. Здавалася, яшчэ дзень-другі — і ў ліловых алешніках зацёхкаюць галасістыя салаўі. Ігнаценка.

3. безас. у знач. вык. Пра спакойнае, мірнае жыццё. Гора ў прорву нябыту сплыло. Шчасце зведалі дзеці. Толькі б ціха на свеце было, Толькі б ціха на свеце... Гілевіч. // Пра адсутнасць спрэчак, сутыкненняў паміж кім‑н. [Жанчына:] — Маўчыць [Пятро], як вады ў рот набраўшы. Кажа: «Абы ў хаце ціха было». Пальчэўскі. // перан. Пра душэўны спакой, уціхаміранне. На душы было ціха.

4. у знач. вык. Ужываецца як загад не шумець, замаўчаць. — Ціха-а, — шапнуў Косцік, — гэта вавёрка. Брыль. — Ціха, хлопцы! Памаўчыце хоць адну хвіліну. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нама́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Абмацваючы, адчуць наяўнасць чаго‑н. Намацаць запалкі ў кішэні. Намацаць цвёрдую глебу пад нагамі. Намацаць пульс. □ Грыбок ўпоцемку намацаў конаўку, зачарпнуў вады. Мележ. У вушах у Мішкі ўсё звінела, рукі калаціліся і ніяк не маглі намацаць аўтамата. Паслядовіч. Кладкі аселі на балотнае дно, зараслі мохам, і цяпер не ўсякі ўмее намацаць іх пад вадой. Галавач.

2. перан. Знайсці, адшукаць у выніку пошукаў. На самым краі лесу фары намацалі воз скіданага абы-як бераваку. Лобан. Штаб вырашыў намацаць.. найбольш слабае месца ў варожым кальцы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Базі́каць ’гаварыць тое-сёе; плясці глупства, пустасловіць’ (Нас.), базы́каць ’гаварыць абы-што’ (Бяльк.). Слова не вельмі яснага паходжання. Параўн. рус. дыял. базли́ть, базла́нить, база́нить ’крычаць’, бази́кать, базю́кать ’плявузгаць, гаварыць і г. д.’, укр. базі́кати ’плявузгаць’, базувать ’гаварыць’, ба́зі ’гутарка, базіканне’. Версій вельмі многа (агляд гл. Фасмер, 1, 106, параўн. і Бернекер, 47), але найбольш верагоднае, відаць, гукапераймальнае паходжанне гэтых слоў, як і грэч. βάζω ’базікаю, гавару’ (аб грэч. слове. гл. Фрыск, 1, 206–208, таксама Покарны, 91–92). З базі́каць, магчыма, звязана і базла́ць ’моцна крычаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пень, пня, м.

1. Ніжняя частка ствала з каранямі, якая застаецца ад спілаванага, ссечанага або зламанага дрэва. [Жонка] разам з сынам распаліла агеньчык на тым месцы, дзе некалі расла груша, а цяпер тырчаў з зямлі абгарэлы пень, паставіла чыгун з бульбай. Сіўцоў. [Жанчына:] — А вось у Шацілкі прыехалі: ні пала ні двара. У палатцы жылі, рыдлёўка і сякера — найпершыя машыны: пні карчавалі. Дадзіёмаў.

2. Адно дрэва будаўнічага лесу. [Цесць:] — Можа б у земаддзеле пнёў колькі лесу далі, як хутаранцу? Кажуць, даюць цяпер на будоўлю. Лобан. // Ствол дрэва. Адны з іх [асколкаў] тонка, як пчолы, звінелі па версе, збіваючы галінкі і лісце, другія .. злосна чокалі, уядаючыся ў галлё і пні. Брыль.

3. перан. Пра бесталковага, абыякавага да ўсяго чалавека.

•••

Валіць цераз пень калоду гл. валіць.

Глухі як пень гл. глухі.

На пень брахаць гл. брахаць.

На пні — пра не зрэзанае (лес, збожжавыя расліны і пад.). Пажаўцела поле. Збожжа ссыхалася на пні. Бядуля. — Ну, якая ўжо там грэчка! — Брат малодшы кажа: — Ветрам выдзьме! Не паспеўшы, Уся на пні паляжа. Колас.

Стаяць (сядзець) як пень гл. стаяць.

Цераз пень калоду — дрэнна, абы як (рабіць што‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)