Адама́шка ’шаўковая матэрыя’ (БРС, Нас., Гарэц., Байк.), (ст.-бел. адамашка (1486) (Нас. гіст.) праз ст.-польск. adamaszek (Рыхардт, Poln., 29; Кюнэ, Poln., 39) з лац. adamascus (Слоўн. лац., 1, 2, 171). Паходжанне рэаліі з Дамаска (Брукнер, 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дараві́зна ’падарунак’. У ст.-бел. мове даровізна ў значэнні ’падарунак, падаравальны запіс’ вядома з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. мовы (параўн. польск. darowizna, вытворнае ад дзеяслова darować). Аб запазычанні гл. у Кюнэ, Poln., 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзя́кі ’дзякуй’ (Нас.). Параўн. ст.-бел. дяка ’падзяка, удзячнасць’ (з XVI ст., Булыка, Запазыч.), укр. дя́ка ’падзяка’. Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dzięka, dzięki ’тс’ (с.-в.-ням. danc). Гл. Слаўскі, 1, 204; Фасмер, 1, 561.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыпло́м ’дыплом’ (БРС). Рус. дипло́м, укр. дипло́м. Бел. і ўкр., відаць, з рус. дипло́м (дзе слова ўзята з франц. diplôme; гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 124–125; на ням. або франц. Крыніцу ўказвае Фасмер, 1, 515).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэ́кі ’саматканыя коўдры’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. параўноўвае з ням. Decken ’тс’. Хутчэй запазычанне з польск. deka ’тс’ (< ням.; аб польск. слове Брукнер, 87). Параўн. і ст.-бел. дека ’папона’ (з XVI ст., Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэ́ндзі ’дэндзі’ (БРС). Рус. де́нди, укр. де́нді. У бел. мове, магчыма, з рус. Першакрыніцай з’яўляецца англ. dandy ’тс’. У рус. мове вядома ўжо ў першай палавіне XIX ст. Фасмер, 1, 498; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 70.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жывапло́т ’рад густа наезджаных кустоў або дрэў, якія ўтвараюць плот’. Укр. живопліт, польск. żywopłot, чэш. živoplot ’тс’. З польск. żywopłot, дзе з чэш., або ўласная калька франц. haie vive, адкуль калькавана рус. живая изгородь > бел. жывы плот.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жы́рны ’тлусты’ (Юрч. Сін.). Магчыма, з рус. жирный, паколькі жыр у знач. ’тлушч’ у бел. мове фіксуецца абмежавана. Параўн., аднак, чэш. žírny ’ўрадлівы (аб глебе)’, славац. žirny ’ўраджайны’, ’высокаякасны’. Ст.-рус. жирный (Сл. аб палку Ігаравым) ’густы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зла́шча ’асабліва’ (Бяльк., Шат., Абабурка, Дыял.), звла́шча ’быццам бы’ (Нас.). З польск. zwłaszcza ’з асаблівым улікам, перад усім, тым больш’ яшчэ ў ст.-бел., дзе звлаща (Гіст. лекс., 90, 93) і злаща (1598 г. Булыка, Запазыч., 119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зэ́ґар ’гадзіннік’ (Нас.), заґарак ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. zegar, zegarek ’тс’ (< ням. Seiger ’вадзяны ці пясочны гадзіннік’ у XVI ст., Брукнер, 651), ужо ў ст.-бел. закгаръ (1510 г.). (Булыка, Запазыч., 121; Гіст. лекс., 115).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)