спарты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да спорту, звязаны з ім. Спартыўнае спаборніцтва. Спартыўныя гульні. □ Сёння мы слухалі пытанне аб пастаноўцы спартыўнай работы ў калгасах раёна. Пянкрат. // Прызначаны для заняткаў спортам. Спартыўная пляцоўка. Спартыўная форма. □ Скуратаў быў ужо не ў белым гарнітуры, а ў шэрым спартыўным касцюме. Шашкоў. Пры клубе павінна быць і спартыўная зала. Лыжы, гарнітуры, валейбольная сетка, мячы. Ваданосаў.
2. Разм. Які мае якасці, знешні выгляд спартсмена. Спартыўны хлопец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усведамле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. усведамляць — усвядоміць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. усведамляцца — усвядоміцца. Моўчкі ідуць.. [Аўгіня і Алеся] ад магілы, адна ў засмучэнні аб тым, што было, другая ў радасным усведамленне, што сапраўдны бацька яе — герой-партызан. Колас. Усведамленне сваіх памылак не лажылася ў галаву Юхневіча, не хацелася прызнаваць няправільнасць сваіх думак, і было крыху крыўдна, што ён, відаць, сапсаваў вячэру Андрэю. Савіцкі. Вараніцын сеў, горды ад усведамлення выкананага ім абавязку. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фінціклю́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Разм.
1. Цацка, упрыгожанне. Пакой прыбраны па-панску, усялякіх там фінціклюшак на сталах ды этажэрачках. Машара.
2. звычайна мн. (фінціклю́шкі, ‑шак). Несур’ёзныя, пустыя ўчынкі, словы. Усё гэта далёкія ад сур’ёзнай справы фінціклюшкі.
3. Пустая, несур’ёзная жанчына, якая думае толькі пра ўборы і гульні. [Апанас:] — Яна [Вольга] мяне гэтымі днямі здумала вучыць — фінціклюшка. Пестрак. [Зыль:] А да мяне прыходзілі. [Гарнец:] Хто? [Зыль:] Прышчэпа. А з ім нейкая фінціклюшка. Казала — настаўніца. Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаду́н, ‑а, м.
Дэталь машыны, механізма, якая знаходзіцца ў пастаянным руху. А ці чуеце вы ў .. дыханні [паравіка] стомленасць або непаладак які? Шых-шах, шых-шах, — спявае проста ў ім кожны хадун, а кацёл, глядзіце, аж ільсніцца ўвесь ад вялікай сваёй сілы. Краўчанка. А гадзіннік на сцяне несупынна вёў сваю справу: размерна ківаўся хадун-маятнік і кожны свой крок зазначаў кароткім «так-так!» Колас.
•••
Ні хадун ні сядун — пра няўдалага, нерухавага чалавека.
Хадзіць хадуном гл. хадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чэ́лядзь, ‑і, ж., зб.
Гіст.
1. Насельніцтва феадальнай вотчыны Старажытнай Русі, якое знаходзілася ў разнастайных формах залежнасці ад феадалаў.
2. Дваровыя людзі, слугі. Направа ад маёнтка распластаўся па зямлі нізкі цагляны хлеў. Побач з ім барак для чэлядзі. Асіпенка. Сярод дваровай чэлядзі быў зухаваты хлопец Максім, майстра на ўсе рукі, надзвычай меткі стралок, і пан трымаў яго сваім паляўнічым. Машара. // перан. Пагард. Людзі нізкага службовага становішча, якія імкнуцца выслужыцца перад высокапастаўленымі асобамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эстра́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Падмосткі для канцэртных выступленняў артыстаў. Больш таго — ім [Алесю і Андрэю] удалося нават сядзець бліжэй да адкрытай эстрады, бачыць яе, спявачкі, прыгажосць, святло яе натхнення. Брыль. У куце, на эстрадзе, размясціўся аркестр з серабрыстым, акаймаваным чырвонымі кутасікамі, барабанам у цэнтры. Хадкевіч.
2. Від сцэнічнага мастацтва, які ўключае малыя формы драматычнага, вакальнага мастацтва, музыкі, харэаграфіі, цырка і пад. // Артысты эстраднага мастацтва. У Гомелі з поспехам прайшлі канцэрты Украінскай рэспубліканскай эстрады. «ЛіМ».
[Фр. estrade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Апу́ка 1 ’самаробны мяч і гульня з ім’ (БелСЭ, ЭШ), апока (Грыг., 241). Рус. зах. смал., бранск. опука, апука ’тс’, укр. опука ’мяч’, ’выпуклая часціна, напрыклад, у бочкі’. Утворана ад дзеяслова *опукати ’станавіцца выпуклым, надувацца’ па ўзору аплата, асада і г. д. Параўн. укр. опук ’выпукласць’, опукий ’выпуклы’, бел. выпуклы, пучыць і г. д. Супрун, Веснік БДУ, 1970, 1, 82–83.
Апу́ка 2 ’лісце жыта на пэўным этапе развіцця’ (запіс Л. Ц. Выгоннай — аршан., Г. Ф. Вештарт — мядз.). Рус. смал. апук ’тс’. Для ўтварэння гэтага слова важны дзеяслоў распукнуцца (слуц., староб., кап. — вусн. паведамл. П. П. Шубы) пра вішні, яблыні і г. д., калі лопнулі покаўкі і хутка з’явяцца кветкі. Апука — пераход ад этапа пер’я, калі расліна тоненькая, да красавання, калі расліна ператвараецца ў пук, г. зн. у больш выпуклую форму; таму, як і апука 1, гэта слова ўтворана, пэўна, ад дзеяслова *опукати, які меў яшчэ і такое адценне значэння, якое давала яму магчымасць характарызаваць расліну.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плюсна́ 1 ’ступня нагі чалавека’ (ТСБМ, Мядзв.; шчуч., Сл. ПЗБ; Варл.), ’ступня’ (паст., Сл. ПЗБ; стол., ЛА, 3), ’пад’ём, верх нагі’ (ТС, Ян.; брагін., ЛА, 3), плісна́ ’тс’ (ТС), плюсьня́ ’ступня’ (б.-каш., ЛА, 3). Параўн. рус. плюсна́, маск. плюсно́ ’адлегласць паміж асновай пальцаў і пятой нагі’. Да этымалогіі гл. плесна; параўн. таксама укр. плю́сно, паводле Німчука (Давньорус., 321), у выніку збліжэння з дзеясловам плюснути ’сплюснуць’, гл. плю́шчыць ’рабіць пляскатым’. Абмежаваны характар варыянта прымушае бачыць у ім арэальнае ўтварэнне. Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 4, 20) супастаўляе лексему з літ. pliū́snis ’сплясканы’, што дае падставы вывесці яе з прасл. *plʼusk‑ъna, якое можна суаднесці з літ. pliùkšti ’спадаць, ападаць’. Няпэўна.
Плюсна́ 2 ’страва з жытняй мукі буйнога памолу, азлобленая малаком’ (шчуч., З нар. сл.). Магчыма, мясцовае ўтварэнне ад дзеяслова, адпаведнага літ. pliuškénti ’пляскаць’, тады ўнутраная форма можа быць ідэнтычнай назве стравы баўтуха (ад боўтаць, гл.). Параўн. наступнае слова.
Плюсна́ 3, плю́сна ’расплюшчаныя зярняты ў муцэ’ (Варл.). Утворана ад літ. pliū́snis ’сплясканы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таго́ 1 — Р. і В. скл. займенніка той (гл.), ст.-бел. того (XVI ст., Статут 1529). Параўн. укр. того́, рус. того́, стараж.-рус. того, чэш. toho, славац. toho, серб.-харв. tȍg(a), старое балг. того́зи, ст.-слав. того. Прасл. *togo ад указальнага *tъ з няяснай па паходжанні фіналлю ‑go, партыкулай, якая праціпастаўлялася часціцы *so, параўн. ст.-слав. чьсо ’што’, першапачаткова прадстаўленай у і.-е. *tó‑so або *to‑si̯o ’гэтага’, параўн. ст.-інд. tásya ’тс’ і пад. Жэлезнікер (WsJb, 10, 69 і наст.) ідэнтыфікуе ‑g‑ з элементам, прадстаўленым у прасл. *‑gda, *‑gdy (гл. тагды); аналагічна Фасмер (4, 69), які следам за Шмітам (KZ, 23, 292) бачыць у ім канцавы элемент прасл. *inogъ, *četvьrgъ (гл. чацвер).
Таго́ 2 ’таму’ (Юрч. СНС). Укр. того́ ’тс’, рус. того́, оттого́ ’тс’. Форма Р. або В. скл. займенніка той — вынік адвербіялізацыі (ЕСУМ, 5, 590; Фасмер, 4, 69). Параўн. адвербіялізаваную форму Д. скл. гэтага ж займенніка таму́, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змя́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад змяць.
2. у знач. прым. Нягладкі, няроўны, са складкамі, маршчынамі, умяцінамі; мяты. У ненадпісаным канверце ляжала трохрадковая запіска Гэлі і змяты, пажаўцелы ліст. Гартны.
3. у знач. прым. Прыбіты, прытаптаны (пра расліны). Адчуваеш, як пад плашч-палаткай Змяты падымаецца мурог... Аўрамчык.
4. перан.; у знач. прым. Разм. Са слядамі стомленасць змораны, нясвежы (пра твар). Непамыты пасля сну і змяты твар .. [Ракуцькі] быў шэры, і смутак ляжаў на ім. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)