Жарэ́ць ’гарэць’ (Сцяшк. МГ). Славен. žaréti ’гарэць, тлець’. Таго ж кораня, што жар (гл.), з суфіксам *‑ě‑ti; параўн. ст.-рус. синѣти, цѣлѣти, бел. гарэць (гл.). Утворана, магчыма, яшчэ ў прасл. Гл. яшчэ жу́раць. Р. Казлова (ССл, 1980, 6, 87–92) звязвае з жа́ры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́сень ’месца, закрытае ад сонца’, ’сенцы’. Рус. уладз., цвяр., пск., прыбалт. за́се́нь, серб.-харв. за́сен ’тс’. Ст.-рус. засѣнь ’цяністае месца’ (XVI ст.). Усх.-слав. (а з улікам серб.-харв., магчыма, прасл.) назоўнік з прэфіксальным за і каранёвым сѣнь (гл. сенцы). Значэнне ў далейшым разгалінавалася.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пальгі́ваць, пальгуваць ’быць у стане цечкі’ (Касп.), пільгуваць ’паляваць на дзічыну’ (Мядзв.). Няясна. З фармальнага боку можна параўнаць з укр. пільгувати ’аблягчаць, паслабляць’ і рус. дыял. пелеговать ’біць; даглядаць, клапаціцца’. Апошняе, магчыма, роднаснае польск. pielęgować, pielegować ’даглядаць, клапаціцца’ (Фасмер, 3, 228) < ням. pflegen (Брукнер, 468).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паме́г ’хмызняк’ (Яшк.). Няясна; паралеляў у іншых слав. мовах няма. Магчыма, з омег, вомег, вобмег (гл.), дзе о‑ можа ўспрымацца як прыстаўка і магло быць заменена на по-. Вомег ’балігалоў’ часта расце па берагах рэк сумесна з хмызняком, таму тут мог адбыцца перанос па сумежнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́сеўка ’посцілка’. Імаверна, звязана з сумежнымі функцыямі кавалка тканіны, у тым ліку выкарыстанне для пасеву (яго па даўжыні завязвалі на плячы, ствараючы на баку кішэнь для зерня). Адсюль, магчыма, посеўка ’кавалак палатна, які можна было пасцяліць ці выкарыстаць для пасеву’, параўн. польск. posiewnica, siewnica ’сеўнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пру́цы ’забалочаная мясціна’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, з польск. pręcie ’галлё’, г. зн. ’месца, дзе расце хмызняк’ па распаўсюджанай мадэлі назваў балот па прызнаку расліннасці; гл. аб гэтым Талстой, Геогр., 164 і наст. У гэтым выпадку слова было адаптавала паводле мн. л. м. р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпо́ведзь ’прымаўка’ (трак., Сл. ПЗБ). Прымаючы пад увагу націск, магчыма, з польск. przypowiedź ’тс’; аднак параўн. чэш. připoveď ’абяцанне’, серб.-харв. при̏повед ’аповесць, аповед’, славен. pripọ̑ved ’тс’, якія ўзыходзяць да *povědati ’расказаць’ (Сной₂, 578), што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *pripovědь, *pripovědъ. Гл. ве́даць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́сік, прыск ’адзёр ці хвароба накшталт адру’ (барыс., Шн. 3). Вытворныя ад пры́скаць (гл.). Хвароба, магчыма, названая таму, што высыпка на целе падобна на чырвоныя пырскі. Але параўн. прышч (гл.), значэнне якога Мяркулава (Этимология–1970, 148 і наст., 204) рэканструюе як ’расток; элемент сыпі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупо́нчык ’агурочак’ (б.-каш., калінк., хойн., Мат. Гом.), пу‑ поньчык ’завязь у агурках’ (брагін., Нар. словатв.). Ад пуп ’патаўшчэнне’, магчыма, працяг дыялектнага прасл. *рор‑ьnьу параўн. макед. пупунок ’каробачка (бавоўны); пупышка, бутон’, рус. пу‑ пончик ’пампон у дзіцячай шапачцы; пышка’ (другаснае?), параўн. пампон, пончык (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́трыць ’біць, даваць прачуханку’ (віц., Нар. сл.); сюды, відаць, putryć: Swiatyj Alaksiej lemiaszy putryć, Błahawieszczeniezorywąjeć (леп., Федар. 8), якое памылкова тлумачыцца як ’падрыхтоўваць, рыхтаваць’ (там жа, 307), параўн. укр. пу́трити ’валіць (пра дым); лаяць, распякаць’, рус. пу́трить ’лаяць, выгаворваць’. Няясна; магчыма, звязана з путра/ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)