Ра́льнік ’араты’ (смарг., Шатал.). Утворана ад ралі́ць (гл.) пры дапамозе суф. ‑нік, што стварае назву асобы па занятку, параўн. пі́льніктой, хто пілуе’, жа́тніктой, хто жне’ (Сцяцко, Афікс. наз., 54), параўн. польск. rolnik ’сельскагаспадарчы рабочы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галадамі́ра, галадамі́рнытой, хто мала есць’ (Нас.). Гл. галадамі́рыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рытні́ктой, хто капае’ (Янк. Мат.). Ад рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скі́пер (скіпяр) ‘той, хто кіруе баржай’ (Скарбы). Гл. шкіпер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тудо́й ‘праз тое месца, тым шляхам, там, абышоўшы што-небудзь (рухацца)’ (ТСБМ, ПСл, Мат. Маг.), ‘тым месцам, той дарогай’ (Скарбы, Касп.): туды можна трапіць тудой (бялын., Янк. Мат.); ‘туды’ (Сцяшк.); тудо́ю ‘там’ (Нас.), ‘тым кірункам’ (Бяльк., Байк. і Некр., ТС), ‘у той бок, у тым напрамку’ (калінк., З нар. сл.; ПСл, Мат. Маг.; ганц., Скар. НМ; навагр., чэрв., драг., беласт., Сл. ПЗБ); тудэ́ю ‘тс’ (Шат., Жд. 3, ТС, Кліх), ‘туды, па той дарозе’ (Сцяшк.), ‘у той бок’ (ганц., пух., пруж., Сл. ПЗБ; слуц., Мал.), ‘у тым напрамку’ (ТСБМ), ‘тым шляхам, той дарогай; там’ (Клундук), тудэ́й ‘туды, той дарогай’ (Нас., ПСл), ‘там’ (Мат. Гом.); тудэ́йка ‘туды’ (Сцяшк. Сл.). Укр. дыял. тудо́ю ‘ў той бок, той дарогай’, рус. дыял. тудо́ю ‘тс’. Відаць, форма тудою, якая паводле канчатка набліжаецца да назоўнікаў ж. р. Тв. скл. з *‑ojǫ (ESSJ SG, 2, 695), выступала ў функцыі прыметніка (тудою дарогаю) — параўн. туды́й (гл.); гэты канчатак у народнай мове скараціўся да ‑ой (тудой), аналагічна да дарогай, гл. Карскі 2-3, 67. Галосны ‑о‑ пераходзіў у ‑э‑ па розных прычынах: наяўнасць наступнага ‑j, паводле аналогіі з канчаткамі прыметнікаў з мяккай асновай (параўн. ст.-бел. летнею, синею, горѧчею), або па аналогіі з тэй, аднэ́й і інш. (Карскі 1, 154–157).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяра́варацень ’няўстойлівы ў сваіх поглядах і паводзінах’ (Арх. ГУ), пёрэваратень ’тс’ (Растарг.). З рус. паўд. перевертень, перёвертень, перевертень, переваротеньтой, хто перайшоў у іншую веру, пераняў іншыя звычкі і мову’, ’чалавек, які рэзка мяняе свае погляды’, ’здраднік’, ’няверны ў каханні’ < переворотить ’перавярнуць’. Беларускім паводле паходжання з’яўляецца пярэвараценьтой, хто з чалавека пераўтвараецца ў жывёлу’ (гл.) ці ’той, хто змяніў сваю веру’ (Нас.). Да вярнуць, варочаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праважа́тытой, хто суправаджае каго-небудзь з мэтай аховы ці паказвае дарогу’, ’той, хто праводзіць на поезд, самалёт і пад.’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. провожа́тый ’тс’ < провожа́ть ’праводзіць’; параўн. адаптаванае провожа́тор ’суправаджальнік’, паралельнае да провода́тор ’павадыр’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакло́ннік, ‑а, м.

1. Той, хто пакланяецца каму‑н. як богу.

2. Той, хто з захапленнем, з павагай адносіцца да каго‑, чаго‑н. Паклоннік мастацтва. □ Выдатны рускі рэжысёр Усевалад Мейерхольд заўважыў неяк маладога паклонніка свайго таленту і запрасіў яго на работу ў тэатр. Рамановіч.

3. Той, хто праяўляе ў адносінах да дзяўчыны, жанчыны сваю сімпатыю. За букет кветак на развітанне мой дарожны паклоннік усё ж атрымаў мой адрас... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трудзя́га, ‑і, м.

Разм. Той, хто многа і шчыра працуе; працавік. [Пагранічнік], перш за ўсё, нястомны трудзяга, адзін з тых «вінцікаў», чыя ціхая праца .. вельмі часта губляецца ў громе і бляску. Брыль. Той мусіць загінуць, хто меч узнімае На голавы мірных трудзяг. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вальналю́бецтой, хто любіць волю’ (КТС). Складанае слова: вольны + любіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)