Лэдары ’воз, на якім возяць сена, снапы’ (Касп.). Бел.-польск. ізалекса, параўн. польск. ladry, latry, letra, letry. З ням. Leiter, с.-в.-ням. leitere, lātere, ст.-в.-ням. leitara ’драбіна’ (Слаўскі, 4, 181; Малько, Бел.-польск. ізал., 90).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перакулды́кнуцца ’перакуліцца’ (Бяльк.), смал. перекулды́кну́ться ’з цяжкасцю павярнуцца’. Рус. (Літва, Эстонія) перекулдыхну́ться ’перакуліцца’. Да пера- (гл.) і ⁺‑кулды́кацца, якое можна супаставіць з літ. kuldùkas ’драўляны абутак’, невыгоднасць карыстання якім прыводзіла да спатыкання і падання, асабліва ў снежную пару.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мазі́ла 1 ’хто няўмела піша, малюе’, ’хто часта робіць промахі ў стральбе, гульні’ (ТСБМ, капыл., Нар. словатв.). Да ма́заць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 42), Карскі (2–3, 24–25), Слаўскі (SP, 1, 104).
Мазі́ла 2, мазі́ло, мазі́лка ’кавалачак сала або тлушчу для падмазвання патэльні’ (Вешт., Касп.), (пагард.) ’мазь, замазка’ (З нар. сл., ТС), укр. мазило ’матэрыял, якім мажуць’, ’прыстасаванне, якім мажуць’, рус. наўг., цвяр. мазила ’румяна’, польск. mazidło ’мазь’, славен. mazílo ’мазь’, ’хабар’; макед., балг. мазило ’мазь’, ’змазка’. Прасл. mazidlo, якое ўтворана ад mazati > ма́заць (гл.). (Карскі 2-3, 24; Сцяцко, Афікс. наз., 42; Слаўскі, SP, 1, 113).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярто́к ’вяроўка ці скручаны дубец, якім прымацоўваецца аглобля да саней; заварацень’ (навагр., Нар. сл.), рус. верто́к ’паварот’, урал., валаг. вертка дать ’зрабіць рэзкі паварот’; ’улізнуць, ухіліцца ад чаго-небудзь’. Бел. лексема — самастойнае ўтварэнне ад вьрт‑ъкъ. Да вярце́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калыба́ ’зыб на рацэ’ (гом., Яшк.). Дастаткова блізкія формы адзначаны ў рус. мове: раз. колыбка ’гайданка (на моры, возеры, рацэ)’ і асабліва адзначае Джэмсам colliboke ’хвалі’. Хутчэй за ўсе незалежныя ўтварэнні, вытворныя ад kolybati (аб якім гл. пад калываць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́рак, му́рачак ’выступ у печы, на якім можна сядзець, прымурак’, ’вузкая рамка пяколка для мыла і запалкаў’ (Сцяшк., В. В.; шчуч., З нар. сл., Сл. ПЗБ; ветк., Мат. Гом.). Відаць, паланізм. Параўн. польск. murek ’тс’. Да мур 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Песчуга́, пешчуга, п пичуга, пышчуга ’пясчаная, камяністая глеба’ (маст., Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ; слонім. Жыв. сл.), п’янчуга ’пясчанае поле, на якім нічога не расце’ (пін., Нар. лекс.). Да пясок (гл.). Аб суф. ‑уга гл. Сцяцко, Афікс. наз., 128–129.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыду́рак экспр. ’прыбудова; каморка’ (брасл., Сл. ПЗБ). Суфіксальна аформленае запазычанне з літ. priedurà ’тс’, у якім корань звязаны з дзве́ры (гл.), на што таксама паказвае лакалізацыя слова. Стылістычная памета адназначна паказвае на другасную семантычную сувязь з разм. прыду́рак ’дурань’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пустамлі́н ’балбатун, несур’ёзны чалавек’ (слонім., Жыв. сл.), пустамлён ’тс’ (ашм., Стан.). Ад пусты (гл.) і млін ’млын’, да ўнутранай формы параўн.: лапочаш, як пусты млын (стаўб., Матуе.); другасна збліжанае з млён ’кій у жорнах, якім іх прыводзяць у рух’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэкла́ма ’паведаленне аб якім-небудзь мерапрыемстве, тавары, паслузе з мэтай прыцягнення ўвагі’ (Булыка, СІС). З рус. реклама, якое з заходнееўрапейскіх моў. Крыніца — франц. réclame ’тс’ ад дзеяслова réclamer ’настойліва прасіць, патрабаваць’ < лац. reclāmāre ’гучна выкрыкваць; клікаць’ (Чарных, 2, 108).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)