пасёрбаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Разм. Паесці чаго‑н. рэдкага, сёрбаючы. Язэпка пасёрбаў гарачай заціркі і заспяшаўся са зборамі. Якімовіч. [Васіль] пасёрбаў баршчу так, для прыліку, каб матка не гаварыла нічога, хутчэй вылез з-за стала, выйшаў на двор. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пата́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Разм. Патуранне, паблажка. [Мароз], звяртаючыся да Кастуся, дадаў: — Сустрэў твайго бацьку. Паказваў, каб я не даваў табе патачкі... Так што, браце, глядзі!.. С. Александровіч. Лячуся і працую, не даючы сабе ніякай патачкі. Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрылёк, ‑лька, м.
Тое, што і скрылік. Скрылёк каўбасы. Скрылёк гурка. □ У газеціне быў загорнуты кавалак хлеба, агурок і скрылёк сала. Асіпенка. Хадакі прыселі на лаўцы каля плота, дасталі з торбы хлеб і па скрыльку сала, каб перакусіць з дарогі. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скуралу́п, ‑а, м.
Разм.
1. Той, хто знімае скуры з забітых жывёл. [Сымон:] — Багачы кароў сваіх рэжуць, каб у калектывы не забіралі. І коней скуралупам прадаюць. Бядуля.
2. перан. Пагард. Бязлітасны, жорсткі чалавек. // Спекулянт, гандляр, які прагна нажываецца за кошт другіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стэрэатруба́, ‑ы; мн. ‑трубы, ‑труб; ж.
Артылерыйскі аптычны прыбор для назірання за цэлямі і вымярэння вуглоў. [Маскоўскі] неафіцыйны ад’ютант .. афіцэра разведкі Канатнікава .. дбайна сочыць, каб не прапаў вялікі скураны чамадан капітана і скрынка са стэрэатрубамі, біноклямі, якія належаць узводу першай разведкі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суадне́сці, ‑нясу, ‑нясеш, ‑нясе; ‑нясём, ‑несяце; пр. суаднёс, ‑несла; зак., што.
Выявіць суадносіны паміж чым‑н.; супаставіць, параўнаць. Суаднесці паняцці. □ Пісьменнік [Лобан у трылогіі «Шэметы»] звяртаецца да публіцыстычных адступленняў гісторыка-рэвалюцыйнага характару,.. каб суаднесці мясцовыя падзеі з падзеямі, якія адбываліся ва ўсёй краіне. Дзюбайла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Стаміцца, чакаючы. Адчыняеш дзверы — а табе насустрач кідаецца жонка ў белай сукенцы, у белай касынцы... Вісне на шыі... Счакалася. Пташнікаў.
2. Дачакацца. [Аскольд:] — На выхадны да сястры пайду, счакацца не магу, каб пабачыць .. [Кацю]. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хамуці́на, ‑ы, ж.
Мяккі валік з лямцу, які прымацоўваецца пад клешчы хамута, каб яны не націралі шыю каню. Крыху супакоіўшыся, .. [стары] падышоў да мокрага напалоханага каня, пагладзіў яго па шыі, потым выцягнуў з-пад хамуціны грыву, праверыў супоню, адпусціў церассядз[ёлак.] Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цытава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
Прыводзіць адкуль‑н. цытату. Ні адзін артыкул, ні адно даследаванне, прысвечаныя Купалу, не абыходзяцца без таго, каб іх аўтары не цытавалі пісьма Горкага. Бярозкін. [Люда:] — Некаторы час ён [Тульба] дужа любіў цытаваць старажытных грэкаў. Радкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырохба́льны, ‑ая, ‑ае.
Сілаю ў чатыры балы. Чатырохбальны вецер. □ Штарміла. Не надта, праўда, але і чатырохбальнай сілы хапала, каб страціць сон, бо да гэтых чатырох прымешваліся яшчэ і балы свайго душэўнага неспакою, які ўсчаўся нечакана і хуткага зацішку не абяцаў. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)