суаднесці, ‑нясу, ‑нясеш, ‑нясе; ‑нясём, ‑несяце; пр. суаднёс, ‑несла; зак., што.

Выявіць суадносіны паміж чым‑н.; супаставіць, параўнаць. Суаднесці паняцці. ▪ Пісьменнік [Лобан у трылогіі «Шэметы»] звяртаецца да публіцыстычных адступленняў гісторыка-рэвалюцыйнага характару,.. каб суаднесці мясцовыя падзеі з падзеямі, якія адбываліся ва ўсёй краіне. Дзюбайла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)