бло́чны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да блока ​1. Блочны канат.

бло́чны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да блока ​3 (у 2, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыдакты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дыдактыкі (у 1 знач.). Дыдактычныя прынцыпы.

2. Павучальны. Дыдактычны тон. // Які мае характар павучання. Дыдактычная літаратура. Дыдактычная паэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да заалогіі. Заалагічныя назіранні. Заалагічны атлас.

2. Які мае адносіны да жывёл. Заалагічны магазін.

•••

Заалагічны парк (сад) гл. парк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зверабо́йны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палявання на марскога звера. Зверабойнае судна. Зверабойны промысел.

зверабо́йны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зверабою ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Іаніі (вобласці Старажытнай Грэцыі). // Які мае адносіны да архітэктурнага стылю, характэрнага Старажытнай Грэцыі і Іаніі. Іанічная архітэктура. Іанічная калона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кар’е́рны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кар’еру ​1. Кар’ерны алюр.

кар’е́рны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кар’ера ​2. Кар’ерная распрацоўка карысных выкапняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́навы 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крана ​1. Кранавая адтуліна.

кра́навы 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крана ​2. Кранавая ўстаноўка. Кранавы механізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маркгра́ф, ‑а, м.

Гіст. Тытул правіцеля маркі ​2 (у 1 знач.); асоба, якая мае такі тытул. // Спадчынны тытул некаторых германскіх князёў; асоба, якая мае такі тытул.

[Ням. Markgraf.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́жысты, ‑ая, ‑ае.

Які мае многа парогаў (у 3 знач.). Верхні Вые мае ў даўжыню 130 кіламетраў, але валодае меншым падзеннем і таму менш парожысты. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяцісотгадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца пяцьсот гадоў. Пяцісотгадовы тэрмін.

2. Які мае пяцьсот гадоў. Пяцісотгадовы дуб.

3. Які мае адносіны да пяцісотгоддзя (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)