І́біс ’птушка атрада галянастых’ (ТСБМ). Запазычана праз пасрэдніцтва рус. и́бис з лац. ibis < грэч. ἴβις < ст.-егіп. Фасмер, 2, 113; Шанскі, 2, I, 3.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паспо́лька ’рэчка, якая працякае праз поле’ (беласт., Сл. ПЗБ). Відаць, з + паўзполька, якое з выразу паўз поле. Аналагічна слаўг. паўзполле ’месца ўздоўж поля’ (Яшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мажор ’музычны лад, які мае бадзёрую гукавую афарбоўку’, (разм.) ’вясёлы, радасны настрой’ (ТСБМ) — запазычана праз рус. мову з франц. majeur < італ. maggiore ’большы’, ’вышэйшы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мары́на ’карціна з марскім краявідам’ (ТСБМ). Праз рус. мову з франц. marine ’тс’ (Фасмер, 2, 573). Сюды ж марыніст ’мастак, які малюе такія краявіды’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мікроб ’дробны арганізм, бактэрыя’ (ТСБМ). З франц. microbe (1877 г.), якое са ст.-грэч. μικρός ’малы’ і βίος ’жыццё’ праз польск. і рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атэі́ст (БРС), атэі́ста (Нас.), атеисты з 1597, Гіст. мовы, 1, 307; Гіст. лекс., 220. Рус. атеист 1726, аѳеист 1718 (Біржакава, Очерки, 344; Фогарашы, Beiträge, 34). Атэіст Булыка выводзіць з ням. Atheist, афеист — з ст.-грэч. ἀθεία. Паводле Краўчука, ВЯ, 1968, 4, 123, украінскае з захаду (праз польскую). Рус. атеист, паводле Смірнова, цытаванага Фасмерам, 1, 95, з ням. Atheist; паводле Нардстэта (у якога слова ўпершыню трапляе ў слоўнік), цытаванага Шанскім, 1, А, 170, з франц. athéiste; паводле Біржакавай, Очерки, 344, з ням. Atheist < грэч. ἄθεον непасрэдна і праз украінскую. У старапольскай мове не зафіксавана, таксама як і ў грэчаскай; таму думка пра лацінска-нямецкую крыніцу, верагодна (звычайна на грэчаскай базе), з папраўкай на тое, што ў рускай не толькі праз украінскую, але і праз беларускую. Французскае слова магло толькі садзейнічаць замацаванню слова ў рускай. Паколькі ў беларускай мове фіксуецца ў канцы XVI, XVIII, XIX стст., верагодна, што сучаснае слова працягвае старабеларускую традыцыю. Форма ў Насовіча, відаць, адлюстроўвае звычайную для слоў на ‑іст‑а мадэль польскага паходжання. Гл. атэізм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́туша ’орган гарадскога самакіравання ў Заходняй Еўропе і будынак, дзе ён размяшчаўся’ (ТСБМ, Шымк. Собр.), ст.-бел. ратуша, ратушъ ’будынак магістрата’ (Ст.-бел. лексікон). Праз адаптаванае польск. ratusz ’ратуша’, а ў польскай, магчыма, праз чэш. з с.-в.-ням. râthûs ’будынак паседжанняў гарадской рады’ < rât ’рада’ + hûs ’будынак’ (XIII–XIV стст.). У старабеларускай адзначаецца з 1445 г. (Булыка, Запазыч., 274). Гл. таксама Галай, Роднае слова, 1997, 5, 58.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тало́н ’кантрольны лісток’ (ТСБМ, Вруб.), талён ’цэтлік’ (Некр. і Байк.). З заходнееўрапейскіх моў, дзе англ. talon ’талон’, ням. Talon ’тс’ і інш. з франц. (XII ст.) talon ’прыкуп у картачнай гульні; цэтлік у чэкавай, квітанцыйнай кніжцы’, што праз нар.-лац. talo (В. скл. talonem) < лац. tālus ’пятка; костачка’, ’ігральная косць’ (Чарных, 2, 227; Фасмер, 4, 16). Запазычана праз рускае або польскае пасрэдніцтва, параўн. рус. тало́н, польск. talon ’кантрольны лісток’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туне́ль ‘штучны праход для транспарту, пешаходаў’ (ТСБМ, Вруб.), тунэ́ль ‘тс’ (Некр. і Байк.). Праз польскую (tunel) ці рускую (тунне́ль, тонне́ль) мовы запазычана з англ. tunnel ‘тунэль’, ‘штольня’, ‘комін, труба’ < ст.-англ. tonel ‘тс’ (у рускую мову, магчыма, праз ням. Tunnel). Першакрыніцай з’яўляецца ст.-франц. tonnel ‘круглы, бочкападобны’, ‘аркада’ < tonne ‘бочка’ < с.-лац. tuuna, touna ‘бочка’ (Фасмер, 4, 77, 121; Голуб-Ліер, 493; Чарных, 2, 271; Арол, 4, 117).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́сечнік ‘лекавая расліна’ (брэсц., Сл. Брэс.), ‘крываўнік звычайны, Achillea millefolium L.’ (лях., Сл. ПЗБ). Калька з польск. tysięcznik ‘цвінтарэй, Centauram Hill’, параўн. запазычаную форму тысё́нчнік ‘тс’ (свіст., Шатал.), альбо ўсечаная форма рус. золототысячник — кніжная назва з лац. Erythraea centaurium < ст.-грэч. κενταύριον ‘эрытрэйская трава кентаўраў’, якую (праз народную этымалогію) сталі разумець як centum ‘сто’ і aurum ‘золата’, праз ням. Tausendgüldenkraut, Hunderttausendguldenkraut ‘тс’ (Праабражэнскі, 1, 256; Фасмер, 2, 104; ЕСУМ, 2, 276).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)