Паразі́т ’расліна або жывёліна, якая жыве на паверхні або ў сярэдзіне іншага арганізма і корміцца за яго кошт; той, хто жыве з чужой працы; дармаед’ (ТСБМ). Ст.-бел. параситъ (пасоритъ) ’дармаед’, 1622 г. < ст.-польск. parazyt, pasorzyt < лац. parasītus, грэч. παράσιτος (Булыка, Лекс. запазыч., 127). Сучаснае бел. слова, відаць, праз рус. парази́т, якое праз ням. Parasit або франц. parasite ўзыходзіць да той жа лацінскай крыніцы (гл. Фасмер, 3, 203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)