шушу́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Шаптацца з кім‑н. (звычайна па сакрэту). З некаторага часу Мар’янка заўважыла, што яе свёкар і Амяльян аб чымсьці шушукаюцца, стараючыся схавацца ад яе. Колас. Хлопцы — у большасці гэта былі падлеткі, школьнікі, .. — шушукаліся між сабой, дурэлі, штурхалі адзін другога пад бакі. Кудравец. // Па сакрэту пляткарыць аб кім‑, чым‑н. — Ты ж .. сяброўка [Волькі], шушукаліся разам.. [Надзя:] — Я нічога не ведаю. М. Ткачоў.
2. перан. Утвараць ціхі шум (у 1 знач.); шамацець, шапацець. Над намі шушукаюцца высокія гордыя хвоі. Бядуля. Балотца было затоплена вадою, толькі ўзбоч, ля кустоў, рыжэлі сям-там купіны і шушукаўся чарот. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазна́цца сов., разг.
1. (з чым) позна́ть (что), хлебну́ть (чего);
п. з го́рам — позна́ть го́ре, хлебну́ть го́ря;
2. (з кім) сбли́зиться, подружи́ться;
яны́ ~на́ліся ве́льмі ско́ра — они́ сбли́зились (подружи́лись) о́чень ско́ро
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ко́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Свойская жывёліна са звычкамі драпежніка, якая ловіць мышэй; самка ката. Кошка злавіла мыш. Кошка мяўкае. □ Кошка вочкі жмурыць, а кіпцюры вострыць. Прыказка.
2. Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых (леў, тыгр, барс і інш.). Дзікая кошка.
3. Прыстасаванне ў выглядзе якара з трыма ці больш кручкамі для падымання прадметаў з-пад вады.
4. звычайна мн. (ко́шкі, ‑шак). Прыстасаванне ў форме металічных кручкоў з шыпамі ўсярэдзіне, якое прымацоўваецца да абутку пры пад’ёме на слупы, мачты і пад. // Прыстасаванне ў форме падэшвы з шыпамі, якое прымацоўваецца да абутку пры хаджэнні па скалах, па лёдзе і пад.
•••
Ангорская кошка — асобая парода кошак з доўгай мяккай поўсцю.
Кошкі-мышкі — дзіцячая гульня, у якой той, хто выконвае ролю кошкі, ловіць астатніх удзельнікаў гульні.
На сэрцы (на душы) кошкі скрабуць — пра трывожны стан, чаканне чаго‑н. непрыемнага.
(Чорная) кошка прабегла (перабегла) паміж кім — сапсаваліся адносіны паміж кім‑н., хто‑н. з кім‑н. пасварыўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Валтузіць ’тармасіць’ (БРС), валтузіцца ’спрачацца, лаяцца’ (КЭС). Рус. валтажиться ’вазіцца з чым-небудзь, з кім-небудзь’; валтошиться ’павольна рабіць што-небудзь, завіхацца’, ватажаться ’вазіцца’, укр. вовтузитись. Рудніцкі (1, 457) лічыць украінскі дзеяслоў кантамінацыяй укр. возитися і тузатися. Фасмер (1, 270) рус. валтажиться звязвае з франц. avantager ’садзейнічаць, павялічваць долю’. Не выключана, што валтузіць звязана з ватага (гл. версіі ў артыкуле вантажыцца). Несумненна, на форме слова адбілася кантамінацыйнае ўздзеянне іншых дзеясловаў. Варта звярнуць увагу на тое, што валтузіць можа быць утворана ад валтуза, якое дазваляе ставіць пытанне аб балтыйскім уплыве (параўн. бамбіза, лапеза і іншыя назоўнікі з суфіксальным ‑з‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плуга́ніцца ’плесціся’ (ашм., Сл. рэг. лекс ), ’ісці, стаміўшыся’ (брагін., З нар. сл.). укр. плугтштися ’плесціся, павольна ехаць’, рус. бранск., паўд. плюгангтіься ’паволі ісці, ехаць, цягнуцца, плесціся за кім-н/. Бел.-укр.-паўд.-рус. ізалекеа. характэрная наяўнасцю суф. -я//- (магчыма, пры ад’ідэацыі прыметніка паганы) у адрозненне ад паўн.-слав. *prugavъ > плюгавец (гл.) з суф. ‑ав‑. Зыходнае слова захавалася ў чэш. мове — plouhati (< прасл. *plug‑a‑!i) ’цягнуцца, ледзь сунуцца, цягнуць ногі па гразі, на мокрай зямлі, пэцкацца граззю’, plonžiti se ’паўзці, ледзь перасоўвацца’, plouživy ’павольны’, pližiti se ’падкрадвацца’, ’паўзці, падпаўзаць’ (Махэк₂, 462). Роднасным з’яўляецца лат. bjugt ’мякчэць і станавіцца слізкім’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стыка́цца ‘зачыняцца’, ‘сутыкацца’ (Нас.), ‘бываць, знаходзіцца’ (Сцяшк.; навагр., З нар. сл.; ТС; віл., Жыв. сл.; Юрч., Варл.; бялын.; Янк. 3.), звычайна ў спалучэннях з не: не стыкацца дома (у хаце) ‘затрымлівацца, пабыць; вандраваць, бадзяцца, блукаць’, ‘паказвацца, мала бываць’ (Барад., Ян.): дома не стыкаецца (Нар. Гом.), ‘межаваць, судакранацца’ (Ласт., ТС), ‘злучацца’ (Варл.). Гл. тыкаць. Значэнне ‘зачыняцца’ Мяркулава (Этимология–1979, 12) тлумачыць у сувязі з дзеясловам ткаць, параўн. заткала ‘затычка’ (Нас.), рус. пск., цвяр. заткать ‘заткнуць, схаваць’, заткаться ‘знікнуць’; значэнне ‘быць, знаходзіцца’ узнікла, магчыма, у выніку эліпсіса слова-злучэння стыкацца з кім‑небудзь ‘сустракацца’. Да значэння ‘з’яўляцца, паказвацца’ параўн. ст.-слав. сътъкати, стъкати ‘абвясціць, паведаміць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
калегава́ць, калягую, калягуеш, калягуе; незак.
Уст. Сябраваць, вадзіць кампанію з кім‑н. Людзі прасцейшыя, дык тыя сыходзяць з тратуара і не турбуюць дворнічышынай работы. Але гэта людзі, якія з.. [дворнічыхай] і калегаваць могуць. Чорны. — Хаця ж, сынок, толькі з добрымі калягуй, не звязвайся з благімі. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампаньёнства, ‑а, н.
Адносіны паміж кім‑н., заснаваныя на ўдзеле ў адной кампаніі, агульнай справе і пад. У крамах і ў духанах пачалі расказваць, што Сімон выхваляецца сваім кампаньёнствам з Лачулія. Самуйлёнак. Заставалася прыдумаць хіба яшчэ якую прычыну, каб адмовіцца ад Мішавага кампаньёнства. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гняві́ць, гняўлю, гневіш, гневіць; незак., каго.
Злаваць, абураць, выклікаць гнеў. Аксана любіла бабулю, старалася яе не гнявіць. Скрыпка. З кім жыць, таго не гнявіць. Прыказка.
•••
Не гняві бога — не наракай дарэмна.
Што бога гнявіць; няма чаго бога гнявіць — няма падстаў скардзіцца, крыўдзіцца на лёс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заціка́віць, ‑каўлю, ‑кавіш, ‑кавіць; зак., каго-што.
1. Абудзіць у кім‑н. цікавасць, прыцягнуць чыю‑н. увагу. І што асабліва зацікавіла дзеда Талаша, дык гэта паведамленне аб Саўку і яго фальшывым партызанстве. Колас. Загадкавая гісторыя зацікавіла ўвесь клас. Хомчанка.
2. Заахвоціць матэрыяльна, практычнымі выгодамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)