пачысце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць чыстым, чысцейшым. Нават бярозкі сталі прыгажэйшыя, і ўсё навокал пачысцела! Брыль. За некалькі дзён, старанна паголены, адмыты, Дзям’ян пачысцеў, на шчоках з’явілася ружовасць, блакітныя вочы пасвяжэлі, заблішчалі. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячку́р, печкура, м.

1. Невялікая рачная рыба сямейства карпавых. Шараватыя печкуры капашыліся чародкамі на пяску. Броўка.

2. Абл. Пячнік. Старанна печкуры кладуць цагліны, Загнетак выведуць, правесяць Шнур. Куляшоў. Забаставалі печкуры на новай майстэрні. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нары́ціцца ’нарыхтавацца, мець намер’ (Бяльк.), ’наважыцца зрабіць што-небудзь’ (браг., З нар. сл.), ’намерыцца’ (рэч., Мат. Гом.). Паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 98), адлюстроўвае прасл. *ryti ’імкнуцца’, паралельнае да *гъиаН ’імкнуцца зрабіць што-небудзь’, ’старанна працаваць’, параўн. кашуб. zarevac (*zaryvati) ’заўзята працаваць’, рус. наройный ’старанны’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сма́гла1, смаґла, шма́ґло ‘прагна’, ‘старанна’, ‘моцна’ (Сл. ПЗБ), ‘дужа, моцна, са смагай’ (Мар. дыс.). Да смага1, гл. (< ‘са смагай, з моцным жаданнем’).

Сма́гла2, шма́ґло ‘хутка’ (брасл., Сл. ПЗБ). З польск. дыял. smagło ‘тс’, якое да польск. smagnąć ‘ударыць’; аб польскім слове гл. Борысь, 561.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

загрубе́лы, ‑ая, ‑ае.

Які загрубеў, стаў цвёрдым, шурпатым, каляным. [Візма] заўважыла.., што ладзіўся сягоння бацька больш, старанна ваксаваў загрубелыя боты. Броўка. За сталом увіхаецца Ілья Рамановіч — раздае людзям у іх загрубелыя змёрзлыя рукі брашуры, кніжкі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паднаго́тная, ‑ай, ж.

Разм. Праўда, ісціна, падрабязнасці чаго‑н., якія старанна ўтойваюцца. Ведаць усю паднаготную. □ Некаторыя празаічныя творы Коласа («Выбар старшыні», «Андрэй-выбаршчык») крытыкуюць камедыю выбараў органаў царскай улады, раскрываюць усю паднаготную гэтых выбараў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аха́йны, ‑ая, ‑ае.

Старанна прыбраны; чысты, акуратны. Алесь і Зіна — самі сіроты — кожны па-свойму адчулі ў гэтым ахайным прыемным чалавеку [Нікіфаровічу] нешта бацькоўскае. Броўка. За.. [Міколам Лазнюком] крочыў майстар Красовіч — пажылы каржакаваты мужчына ў ахайным форменным гарнітуры. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які скарэў, стаў сухім; зацвярдзелы. [Старшына] накінуў на распацелую спіну скарэлы ад гразі шынель. Быкаў. Шурпатая добрай матулі рука, лагодная, быццам у спёку рака, абмыла на ранах скарэлую кроў, укрыла старанна гаротных сыноў. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закаса́ўшы,

Дзеепрысл. зак. ад закасаць.

•••

Закасаўшы рукавыстаранна, энергічна (прыняцца за што‑н., пачаць рабіць што‑н.). На добры лад трэба было ажаніцца, ды закасаўшы рукавы брацца за зямлю, але Гарасім і не думаў пра гэта. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэ́нта ‘туга’ (шальч., Сл. ПЗБ), тэ́нго, тэ́ньгостаранна?’: будзе ахвотна й тэнго робіць, што схочэ (Сержп. Прымхі), тэ́нґа ‘вельмі добра’: тэ́нґа павячэраў (мядз., Каўрус). З польск. tęgo ‘туга’, а таксама дыял. tęngo ‘многа, добра’, tęgo ‘ўпарта; вельмі; хутка, шпарка’ (Варш. сл.). Сюды ж тэ́нгі ‘рослы, поўны’ (воран., Сл. ПЗБ) з польск. tęgi ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)