Нішчы́мны ’посны, без тлушчу, без закрасы’ (Касп., Шат., Некр., Сцяшк., Янк. 1, Вешт., Сл. ПЗБ), ’пусты, парожні; посны; без нічога, з пустымі рукамі; дрэнны, слабы’ (ТС, Ян., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), нішчы́мный (нисчи́мный) ’пусты, звараны без закрасы’ (Нас., Бяльк.), сюды ж нішчы́мніца ’адсутнасць тлушчу, посніца’ (Бяльк., Касп., Мат. Гом., Янк. 1-2; бых., Янк. Мат.), ’посная ежа’ (Яруш., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ’нясмачная ежа’ (Нас.), нішчымно́та ’пустата, нястача’ (ТС), нішчы́мнік (нисчи́мникъ) ’бядняк, які харчуецца ўсухамятку’ (Нас.). Ад спалучэння ні з чым ’без нічога’, параўн. прыслоўе ў Насовіча з этымалагічным напісаннем: нисчи́мъ ’бедна, мізэрна; з пустымі рукамі’: Нисчимь всегды ядзим…; Нисчимъ жонку взявъ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапо́лы ў выразе: пераполае поле ’поле, якое ніколі не апрацоўвалася’ (Ян.). Відаць, са стараж.-рус. прѣполый ’зусім пусты’, параўн. ст.-рус. переполье ’дзікае поле’ (1665 г.), переполейцо (1640 г.) ’тс’. Да пера- і полы (гл.). Параўн. таксама перапалявіца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустамало́т ’балбатун; чалавек, які без сэнсу гаворыць, крычыць’ (ТСБМ, Шат., Варл.; бялын., Янк. Мат.; міёр., З нар. сл.; карм., гом., Мат. Гом.), пустамало́ціць ’балбатаць, плявузгаць’ (Шат.). Ад пусты́ (гл.) і малаці́ць; параўн. апісальнае народнае пуста́я малата́рня пра такога чалавека.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́ньдзека ’вунь там’ (Касп., Жд., 1) ву́ньдзіка (докш., Янк. Мат.), ву́ньдзяка (Сцяшк.) з вунь (гл.) + дзе + ка (т. зв. «пусты» суфікс, характэрны для прыслоўяў; параўн. размоўныя формы ту́така, та́мака, сённека і інш., Шуба, Прыслоўе, 62), аналагічна да серб.-харв. о̀нђека ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапаляві́ца ’пажарніца наземная, Calamagrostis epigeios (L.) Roth.’ (маг., Кіс.). Да пераполыпусты, дзікі, не засеяны’, параўн. ст.-рус. переполье ’дзікае поле’, переполянье ’палянка, вакол якой лес’ (XVII ст.) < пера- і полы (гл.); тады перапалішʼца — ’пажарніца, якая расце на неапрацоўваемым полі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Планы, ст.-бел. пяаный ’дзікі’ (Скарыла). Са ст.-чэш. plany, якое першапачаткова абазначае ’неўрадлівы’, ’пусты’ (Булыка, Лекс. запазыч., 206) < прасл. *pol‑пь < *pol*je ’роўная, неапрацаваная зямля, зарослая дзікімі раслінамі, бязлесная, у адрозненне ад апрацаванай’ (*niva) і ўзаранай (*rolʼja) (Махэк₂, 454).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухаме́ля ’слабасільны чалавек’ (Бяльк.). Да пух (гл.), у тым ліку і ’мяккае ахвосце з аўсу і пшаніцы’ (параўн. у Насовіча: Ухъ! Їда баба пухь) і малоць, па тыпу пустамеля (звяртае на сябе ўвагу субстытуцыя *puchb/*pustь, параўн. славен. puhelпусты, парожні’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́ста ’нежылое памяшканне, пустата’ (Ян.); параўн. серб.-харв. пу̏ста ’стэп’, макед. пуста ’тс’, славен. pusta ’стэп; пустэльня’, пра старажытнасць якіх сведчыць і запазычанае венг. puszta ’тс’, што, відаць, дае падставы для рэканструкцыі прасл. *pusta ’бязлюднае месца, пустэльня’ (субстантываваны прыметнік ад *pustъ, гл. пусты).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свіршч ‘дзірачка, якая праточана чарвяком’ (Нас.). Хутчэй за ўсё, аддзеяслоўны назоўнік ад свірашчэ́ць ‘выдаваць рэзкі прарэзлівы голас’ (Ласт.), параўн. свісту́нпусты арэх з дзірачкай’ (Нас., Касп.). Параўн. таксама іншае ўтварэнне ад таго ж дзеяслова — свіраст (свіра́ст) ‘рэзкі прарэзлівы гук’ (Ласт.). Гл. свірчэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́шчма ‘дармо, дарма, марна’ (Ласт.). Відаць, прыслоўе па ўзоры лежма (ляжаць), бегма (бегчы) ад дзеяслова тушчэць (гл. тушчы). На аснове прыслоўя ўтвораны прыметнік тушчы́мны ‘посны’ (Сцяшк. Сл.), які паслужыў, магчыма, узорам для нішчы́мны ‘посны, пусты’ (ад спалучэння ні з чым ‘без нічога’, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)