труці́цца, тручуся, труцішся, труціцца; незак.

1. Прымаць атруту з мэтай самагубства. Цікава тут яшчэ адна акалічнасць: кожны самагубца мае нахіленне да таго ці іншага спосабу самагубства — адны страляюцца, другія вешаюцца, трэція топяцца, кідаюцца пад машыну, труцяцца, рэжуцца брытваю. Колас. // Зазнаваць шкоднае дзеянне атрутнага рэчыва і пад. — Бачыш, ён [Алесь] зноў запіў! Не з добрага жыцця! — сказаў Віктар. — Піце, хлопчыкі, труціцеся... Ваданосаў.

2. Зал. да труціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

желе́зо в разн. знач. жале́за, -за ср.;

кро́вельное желе́зоа́хавая) бля́ха;

принима́ть желе́зо мед. прыма́ць жале́за;

изде́лия из желе́за вы́рабы з жале́за;

куй желе́зо, по́ка горячо́ посл. куй жале́за, паку́ль гара́чае.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцерагчы́ся, ‑рагуся, ‑ражэшся, ‑ражэцца; ‑ражомся, ‑ражацеся, ‑рагуцца; незак., каго-чаго і без дап.

Прымаць якія‑н. меры перасцярогі; быць асцярожным. Сцеражыся цягніка. □ Гаспадар .. успамінае сына: «Ах, Радзівон, Радзівон, не слухаўся, не сцярогся»... Мележ. Шэпча заяц: — Сцеражыся, За табою сочаць рысі. Вітка. // і з дадан. сказам. Быць асцярожным у адносінах з кім‑н.; пабойвацца каго‑н. Заводзячы знаёмства з ваеннапалоннымі, [Фадзею] трэба было сцерагчыся, каб не натрапіць на правакатара. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перайма́ць, пераіма́ць ’сустракаць (гасцей); пераймаць жывёлу; пераймаць, схопліваць, запазычваць; ісці насустрач, напярэймы’ (Нас., ТСБМ; Касп., Сл. ПЗБ, ТС), піраймаць ’спаткаць, спыніць, завярнуць’ (Варл.); укр. перейма́ти, переня́ты, перея́ти, рус. переима́ть, перейма́ть ’тс’, польск. przejąć, przejmać, przejmować, н.-луж. pśejmaś, в.-луж. přejeć ’тс’, чэш. přejímatiпрымаць, браць’, ’запазычваць, пераймаць’, славен. prejé(ma)ti ’атрымоўваць’, серб.-харв. при́мати ’перенимать’, макед. вос‑приема ’ўспрымаць’, балг. въз‑прие́мам ’пераймаць’. Прасл. (паўн.) *per‑jęti (< *ęti) /*per‑jьmati. Да пера- і іма́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блі́зка,

1. Прысл. да прым. блізкі (у 1, 2, 4 і 5 знач.).

2. у знач. вык. У хуткім часе, хутка. Жніво і ўборка з поля былі блізка. Чорны. А на дварэ ўжо вечарэе, І ночка блізка, змрок гусцее. Колас.

3. прыназ. з Р. Разм. У прасторавым значэнні. Блізка горкай рэчкі Сарыярві Жыў сабе ды гаспадарыў Паво. Багдановіч. Сеў каля паваленай яліны блізка сцежкі, што ў гушчар вядзе. А. Вольскі. // У часавым значэнні. Блізка апоўначы зноў змоўкла малатарня: чысцілі транспарцёр. Савіцкі.

4. прысл. Разм. Амаль, прыблізна. Экзамены цягнуліся блізка тыдзень. Колас. Ёсць будынкі з тоўстага бярвення, век якіх ідзе блізка не за сто год. Чорны. Прыцягнулася ў гэта мястэчка Прузына ўжо блізка году. Ядвігін Ш.

•••

Блізка што — амаль што.

І блізка няма — зусім няма. Сімон, які ведаў, што важных дакументаў і блізка няма.., цяжка ўздыхнуў. Самуйлёнак.

І ні блізка; ні блізка; ані блізка — ні ў якім разе, ні за што.

Прымаць (браць) блізка да сэрца гл. прымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зняць ’дастаць, здзець’. Рус. снять, укр. зня́ти, польск. zdjąć ’тс’, в.-луж. zjeć ’абагульніць, падвесці вынікі’, zejeć ’зняць’, н.-луж. zjeś ’зняць, забраць’, чэш. sejmouti, sníti, славац. sňať, славен. snę́ti, серб.-харв. сне́ти, сне̂ти, снијѐти, балг. снѝмам, снѐма ’тс’, макед. снема ’знікнуць’. Ст.-слав. сънѧти ’зняць’. Ст.-рус. съняти ’зняць’. Прэфіксальны дзеяслоў прасл. sъn‑ę‑ti, дзе корань ę‑/im‑/ьm‑, прадстаўлены ва узяць, прымаць, мець і інш., ‑n‑ — частка прэфікса. Не выключана, што бел. і ўкр. словы пад уплывам рус. Гл. мець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лічы́ць, лічу́, лі́чыш, лі́чыць; лі́чаны; незак.

1. Называць лікі ў паслядоўным парадку.

Л. да ста.

2. Вызначыць колькасць, суму чаго-н.

Л. грошы.

3. каго-што. Прымаць у разлік, пад увагу.

Калі не л. некалькіх дзён непагоды, май быў добры.

4. каго-што. Рабіць якія-н. заключэнні, прызнаваць, успрымаць, расцэньваць.

Балота лічылі непраходным.

Л. каго-н. добрым чалавекам.

Лічыць ні за што — зусім не лічыцца з кім-н., не паважаць каго-н.

|| зак. злічы́ць, злічу́, злі́чыш, злі́чыць; злі́чаны (да 1 і 2 знач.) і палічы́ць, -лічу́, -лі́чыш, -лі́чыць; -лі́чаны (да 2 і 4 знач.).

|| наз. лічэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і лік, -у (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

резо́н м., разг.

1. (разумное основание) ра́цыя, -цыі ж., слу́шнасць, -ці ж.;

нет никако́го резо́на так де́лать няма́ нія́кай ра́цыі гэ́так рабі́ць;

2. (довод) уст. до́вад, -ду м.;

не принима́ть резо́нов не прыма́ць до́вадаў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Быць натурай для фатографа або мастака. Сам Пік, як звар’яцелы, бегае па гораду па нейкіх справах: афармляе дакументы.., пазіруе фатографам і дае інтэрв’ю. Быкаў. [Ісак:] — Мне хочацца намаляваць вас. Можа вы згодзіцеся пазіраваць мне? Асіпенка.

2. Прымаць позу (у 2 знач.), рысавацца. Васіль і зайздросціў Шышкову за ўменне так добра, дакладна расказваць і ў думках дакараў за тое, што ён яўна крыху пазіруе. Шамякін. [Ала] крыху пазіруе, каб даць .. [Васілю Пятровічу] магчымасць паглядзець на сябе бяссільную. Карпаў.

[Фр. poser.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліхале́цце, ‑я, н.

Час вялікай нягоды; гора; ліха, няшчасце ў такія часы. Ваеннае ліхалецце. □ Разбураныя ліхалеццем, Зноў падняліся гарады. Гаўрук. Партызанам атрада Ларывончыка не ўпершыню даводзілася прымаць людзей, ратаваць іх ад ліхалецця. Сабаленка. [Беларускі] народ пранёс праз усе цяжкія выпрабаванні і ліхалецце чужаземнага ўціску кнігу — самы дарагі скарб свайго жыцця. С. Александровіч. [Купала:] Дзякуй, мае дарагія, .. і за першы дзень нашай сустрэчы, і за многа-многа дзён, якія мы [беларусы і узбекі] прайшлі разам — і ў цёмнае ліхалецце, і ў гэтыя ясныя дні. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)