прыма́ць гл. прыняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыма́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыма́ю прыма́ем
2-я ас. прыма́еш прыма́еце
3-я ас. прыма́е прыма́юць
Прошлы час
м. прыма́ў прыма́лі
ж. прыма́ла
н. прыма́ла
Загадны лад
2-я ас. прыма́й прыма́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыма́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыма́ць несов., в разн. знач. принима́ть; (уносить — ещё) убира́ть; см. прыня́ць;

п. бой — принима́ть бой;

п. на сябе́ — (што) принима́ть на себя́ (что);

п. (блі́зка) да сэ́рца — принима́ть (бли́зко) к се́рдцу;

п. на ве́ру — принима́ть на ве́ру;

п. грэх на душу́ — принима́ть грех на́ душу;

п. за чы́стую мане́ту — принима́ть за чи́стую моне́ту;

душа́ не ~ма́е — душа́ не принима́ет;

п. да ве́дама — принима́ть к све́дению;

што ха́та ма́е, усі́м ~ма́епогов. чем бога́ты, тем и ра́ды; что есть в печи́, всё на стол мечи́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыняць.

•••

Прымаць (браць) блізка да сэрца — спачувальна адносіцца да чаго‑н.; шчыра зацікавіцца чым‑н.

Прымаць да ведама — даведаўшыся аб чым‑н., пагаджацца, улічваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыма́ць

1. empfngen* vt, in Empfng nhmen*, nnehmen* vt, entggennehmen* vt;

2. (наведвальнікаў) empfngen* vt, ufnehmen* vt;

3. (лякарства і г. д.) innehmen* vt;

4. (закон і г. д.) nnehmen* vt, bestätigen vt; akzepteren vt;

5. (форму і г. д.) bekmmen* vt, nnehmen* vt, innehmen* vt;

6. (за каго-н., што-н.) hlten* vt (für A);

7. спарт.:

прыма́ць но́рмы die Nrmen bnehmen*;

прыма́ць да сэ́рца sich (D) zu Hrzen nhmen*;

прыма́ць удзе́л tilnehmen* (у чым-н. an D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Прыма́ць1, незак. тр. да прыня́ць (гл.) (ТСБМ, Нас., Мал.). Узыходзіць да прасл. *prijьmati, прэфіксальнага ўтварэння ад прасл. *jьmati, гл. мець. Сюды ж дзеясловы з захаваным ‑j‑: прыйма́цьпрымаць (у розн. знач.)’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.), прыйма́ты ’прыбіраць’ (драг., Сл. ПЗБ), прыймава́ць ’зазнаваць; цярпець’: не доведзи Богъ, што мы отъ его пріймуемъ (Нас.), ст.-бел. приимати, приимовати ’атрымліваць, браць; прымаць; прызнаваць’ (Ст.-бел. лексікон), ст.-слав., ст.-рус. приимати ’тс’, рус. дыял. прима́ть ’браць, атрымліваць; прымаць’; ’прыбіраць, здымаць’, прийма́тьпрымаць, браць; зазнаваць (гора, няшчасце)’, приима́тьпрымаць, браць да сябе; даваць прытулак’, ’запрашаць, ветліва сустракаць’, ’цярпець, зазнаваць (непрыемнасці, пакуты)’, укр. прийма́типрымаць; атрымліваць, браць; цярпець, зазнаваць’, польск. przyjmować, дыял. przyjmać ’атрымліваць, браць’, серб.-харв. при́мати ’атрымоўваць, прымаць’ і пад.

Прыма́ць2 ’браць мужа ў сям’ю жонкі’ (Ян.). Да прыма́ць1 з вядомымі значэннямі, але, відаць, з захаваннем старой семантыкі, параўн. літ. priim̃ti ’прыняць зяця ў двор’, таксама рус. дыял. прима́ть ’пускаць у дом, да сябе’, укр. прийма́ти ’браць каго-небудзь у сваю сям’ю як мужа, зяця, нявестку і пад.’ Паводле Мартынава (Бел.-укр. ізал., 51), з’яўляецца балтыйскім пранікненнем, што магчыма прыняць толькі для часткі беларускіх і ўкраінскіх гаворак. Параўн. прыма́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыня́ць, прыму́, пры́меш, пры́ме; прыня́ў -няла́, -ло́; прымі́; прыня́ты; зак.

1. каго-што. Прыбраць, занесці, пераставіць у іншае месца.

П. посуд у шафу.

2. каго-што. Узяць, атрымаць тое, што хто-н. дае, перадае, здае; узяць у сваё распараджэнне.

П. тэлеграму. П. тавар.

Камісія прыняла новы дом.

3. што. Узяць пад сваё кіраўніцтва, заняць (якую-н. пасаду).

П. брыгаду. П. пост дырэктара.

4. каго (што). Уключыць у склад чаго-н., дапусціць да ўдзелу ў чым-н.

П. на працу. П. у інстытут.

5. каго (што). Дапусціць, пусціць да сябе з якой-н. мэтай (для размовы, для агляду, у якасці госця, жыльца і пад.).

П. пасла. П. наведвальніка. П. гасцей.

Урач прыняў хворую.

Добра п. каго-н. (добра аднесціся, добра сустрэць).

6. што. Успрыняць.

П. вестку без энтузіязму. П. да ведама што-н. П. на свой рахунак што-н. (як што-н., што адносіцца да сябе). П. да сэрца што-н.

7. што. Згадзіцца з чым-н., аднесціся да чаго-н. станоўча.

П. параду. П. чыё-н. запрашэнне.

8. што. Зацвердзіць, галасаваннем выразіць згоду з чым-н.

П. закон. П. пастанову.

Праект прыняты.

9. што. Выканаць, ажыццявіць (тое, што выражана наступным назоўнікам).

П. рашэнне (рашыць). П. смерць (памерці). П. прысягу. П. меры. П. на сябе абавязак што-н. зрабіць.

10. што. Стаць уладальнікам якога-н. звання, сану, падданым (якой-н. дзяржавы).

П. беларускае грамадзянства.

11. што. Набыць які-н. выгляд, асаблівасці.

П. позу.

Столік прыняў выгляд чарцёжнага стала.

12. што. Падвергнуць сябе якой-н. гігіенічнай, лячэбнай працэдуры.

П. душ. П. курс лячэння.

13. што і чаго. Выпіць, праглынуць (лякарства).

П. мікстуру.

14. каго-што і за каго-што. Прызнаць, палічыць.

П. каго-н. за іншага.

15. Прасунуцца трохі ў якім-н. напрамку (разм.).

Калона прыняла ўправа.

16. што. Зразумеўшы, паўтарыць (спец.).

П. сігнал.

17. каго (што). Аказаць дапамогу пры родах.

П. дзіця.

Прыняць бой — не ўхіліцца ад бою, што ўзнік па ініцыятыве праціўніка.

Прыняць ласку — аказаць гонар, уважыць (зайшоўшы, завітаўшы і пад.).

Прыняць экзамен (залік і пад.) у каго — правесці вучэбную праверку.

|| незак. прыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыма́нне, -я, н., прыём, -у, м. (да 2, 4, 5, 13 і 16 знач.), прыёмка, -і, ДМ -мцы, ж. (да 2 знач.; спец.) і прыня́цце, -я, н. (да 2, 3, 8—11, 14 і 16 знач.).

Гасцінны прыём.

Тэлеграфістка перайшла на прыём.

Прыёмка тавараў.

Прыняцце рэзалюцыі.

|| прым. прыёмачны, -ая, -ае (да 1 знач.) і прыёмны, -ая, -ае (да 1,4 і 5 знач.).

Прыёмачная камісія (якая прымае гатовы аб’ект). Прыёмны пункт.

Прыёмная радыёстанцыя.

Прыёмныя экзамены.

Прыёмная камісія (якая прымае абітурыентаў; у 2 знач.). Прыёмны дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приима́ть несов., уст. прыма́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́хады, -аў.

Меры, дзеянні, накіраваныя на дасягненне пэўнай мэты.

Рабіць або прымаць з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́жнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Прымаць паважны выгляд, фанабэрыцца.

|| наз. ва́жнічанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)