*Пу́кавадзь, пу́ководзь ’разуха-асака’ (ТС). Першапачаткова, відаць, *пу́коваць, вытворнае ад пуковаты ’з вялікай колькасцю пукоў’ (гл. пук 3) з азванчэннем канцавога зычнага (пад уплывам вада, вадзяны!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

П’едэста́л ’узвышэнне пад помнік, калону’ (ТСБМ). Праз польск. piedestał ці рус. пьедестал (пач. XVIII ст.) і ням. Piedestal з франц. piédestal ’тс’, першапачаткова ’падстаўка для ног’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэйту́зы ’вузкія штаны ў абцяжку (першапачаткова для верхавой язды)’ (ТСБМ). З польск. rajtuzy ’тс’ < ням. Reithosen ’тс’ < reiten ’ездзіць на кані’ і Hose ’штаны’ (Брукнер, 453).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слаці́ць ‘жыць, перабіваючыся’ (Касп.). Няясна. Сюды ж, відавочна, і слоті́ты ‘надакучаць, часта турбаваць’ (драг., З нар. сл.). Магчыма, ад *слата, слота (гл.). Першапачаткова ‘надакучаць, як слата’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талья́нка ’аднарадны рускі гармонік’ (ТСБМ). Укр., рус. талья́нка ’тс’. З рускай мовы, дзе першапачаткова было италья́нка ’італьянка’, ’італьянкі гармонік’ < Италия (ЕСУМ, 5, 510; Фасмер, 4, 17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяно́к ’вянок’ (Сцяшк. МГ); ’кутас у поясе’ (Шатал.); ’нізка цыбулі’ (Сцяшк. МГ, Шатал.). Слав. *věnъkъ да *viti ’віць’. Першапачаткова ’сплеценае’. Аб этымалогіі ўсёй групы слоў гл. ве́нік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няве́рхавата (неверховато) ’нявыгадна, нядобра’ (Нас.). Відаць, да верх ’завяршэнне, заканчэнне чаго-небудзь’, што першапачаткова адносілася да завяршэння стога, параўн. ілюстрацыю са слоўніка: Дзело кончено, da неверховато вышло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піскора ’від дзікай качкі’ (ТС). Да піск (гл.). Суф. ‑ор‑а першапачаткова меў экспрэсную функцыю, параўн. прасл. *sykora ’сініца, Parus’, *сіё tvora ’дзятва’ (Слаўскі, SP, 2, 25).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ро́дзіва, родзіво: вон з родзіва малы́ ’змаленства’, першапачаткова ’роды’ (ТС), параўн. з укр. ро́диво ’роды’, якое з прасл. *orditi і суф. ‑i‑vo (Вондрак, Vergl. gr., 411).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сця ў выразе ні сця любя ’абыякава, неахвотна’ (Кал.), ні съця́, ні любя ’абы-як’ (гродз., Янк. Мат.). Гл. сціць, відаць, першапачаткова ’не шануючы і не любячы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)