Сця ў выразе ні сця любя ’абыякава, неахвотна’ (Кал.), ні съця́, ні любя ’абы-як’ (гродз., Янк. Мат.). Гл. сціць, відаць, першапачаткова ’не шануючы і не любячы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)