ко́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. што, а таксама з чым і з інф. Завяршыць, давесці да канца, закончыць.

К. касьбу.

К. з рамонтам.

К. чытаць.

2. што чым. Зрабіць што-н. у заключэнне, закончыць чым-н.

К. артыкул цытатай.

К. выступленне заклікамі.

3. што, з чым і з інф. Палажыць канец чаму-н., спыніць што-н.

К. гулянкі.

К. з п’янствам.

К. бяздзейнічаць.

4. што. Завяршыць навучанне дзе-н.

К. аспірантуру.

5. каго (што). Звесці са свету (разм.).

Дрэнна (кепска) кончыць — пра ганебны канец чыйго-н. жыцця або дзейнасці.

Кончыць жыццёпамерці.

|| незак. канча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Налажы́ць, у выразе: налажы́ць галаво́ю ’панесці смерць, памерці’, параўн.: Баба варажыла, пакуль галавою налажыла (Янк. БП); И коникоў потрацишь, и сам голоўкой наложышь (Шн.), укр. наложи́ти голово́ю, душе́ю ’ахвяраваць жыццём, загубіць жыццё, душу; скласці галаву’, польск. nałożyć głową, zdrowiem, życiem ’заплаціць галавой, здароўем, жыццём’. Развіццё значэння дзеяслова налажы́ць ’накласці’, гл. лажы́ць, праз стадыю ’накласці плату, ахвяру на што-небудзь’, параўн. рус. налог ’падатак’, да ’заплаціць (галавою)’, параўн. тураўск. накла́сці (наложы́ць) голово́ю ’загінуць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́кнуць ’стукнуць, ударыць, трэснуць, лопнуць; павялічыцца, выцягнуцца, раздацца’ (Клім.). Суадносіцца часткай значэнняў з пу́каць ’стукаць, лопаць’ (гл. пукаць1, пук1), іншыя ж значэнні — з пу́кацца ’лопацца’ (гл.), што мае паралелі ў балг. груб. пу́кнапамерці’: да пукнеш! ’каб ты здох! (= выцягнуўся, лопнуў)’ і, магчыма, у ідыёме зо́ра пу́кна ’світае’, серб.-харв. zòra pȕca ’тс’, што мае семантычныя паралелі ў іншых балканскіх мовах (Васілеў, ZfBalk, 1981, 17 (1), 950). Гл. таксама Банькоўскі, 2, 965.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спры́ндзіцца ‘згінуць, загінуць’ (Скарбы; шчуч., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), ‘згарнуцца, скруціцца’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж spryndziło dziasna (Арх. Федар.) з няясным значэннем. Параўн. прындзіцца (гл.). Несумненна, экспрэсіўнае ўтварэнне з шырокім спектрам значэнняў, што абцяжарвае вызначэнне зыходнага. Запісанае Развадоўскім спіры́нджыць у складзе кляцьбы са значэннем ‘каб цябе спёрла!’, суаднесенае з літ. sprę́sti ‘рашаць’, прызнаецца Лаўчутэ (Балтизмы, 149) недастаткова аргументаваным балтызмам. Магчыма, экспрэсіўны варыянт з назалізацыяй да спры́ціцца ‘згінуць, памерці’ (Сцяшк. Сл.), гл. спрыта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тро́йчы, прысл.

1. Тры разы. Памерці, вядома, .. [Цярэшка] не хацеў, заўжды прагнуў жыць, тройчы спрабаваў вырвацца на волю. Быкаў. Ды тваіх, смаленскіх [дарог], не забуду У снягах, дажджах і сіняве. Тройчы адбівалі вёску Буду, Тройчы паміралі за яе. Пысін. Будзьце вы хоць тройчы геній, Ёсць такія між людзей: Вас заўжды па ўборах стрэне, Па заслугах правядзе. Непачаловіч.

2. Утрайне. Я ж праслаўлю навекі часіну звароту Сваім шчырым радасным словам .. І двойчы і тройчы! Панчанка. Быць тройчы шчодраму плёну. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагарэ́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Згарэць да канца ці да якога‑н. месца. Хата дагарэла. Адна абкураная печ сіратліва стаяла на вогнішчы. Шамякін. Вэня.. трымаў рукі ў саломе, пакуль запалка не дагарэла да пальцаў. Чорны.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Перастаць свяціцца; патухнуць. А зара як дагарыць, Усё звоняць камары. Танк.

3. перан. Зачахнуць, памерці. Увосень здароўе Зосі вельмі пагоршылася, і яна дагарэла, як свечка, на віду ў любага чалавека. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́ньба, ‑ы, ж.

1. Бясслаўнае становішча, якое выклікае крайняе асуджэнне, пагарду. — Вялікі гонар быць на чырвонай дошцы. Вялікая ганьба — на чорнай. Бядуля. Лепш са славаю памерці, Як жыць у ганьбе пад ярмом. Глебка. // Пра дзеянні, учынкі, якія выклікаюць пагарду, асуджэнне. Лічылася ганьбай, калі хто выдасць паліцыі зборшчыка. Машара. // Тое, што знеслаўляе, прыніжае чыю‑н. годнасць. — П’янства — гэта ганьба, і з ім мы змагацца будзем, — спакойна прамовіў Дзімін. Карпаў.

2. Загана, недахоп. Адна ганьба, што аблезлы, А так добры лапс[а]рдак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рашэ́нне, ‑я, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. рашаць — рашыць (у 1–3 знач.).

2. Заключэнне, вывад, намер зрабіць што‑н. і пад., да якога прыходзяць пасля абдумвання, абмеркавання. Камандзір прыняў смелае рашэнне... — Зняць аўтаматчыкаў! Ісці да вёскі лесам. Шамякін. Не маладушнічаць, а памерці з высока ўзнятай галавой, як і належыць савецкаму чалавеку, — прыйшло выразнае і канчатковае рашэнне. Шчарбатаў.

3. Пастанова. Рашэнне суда. Рашэнні з’езда.

4. Адказ да задачы, красворда і пад.

•••

Саламонава рашэнне — мудрае рашэнне якога‑н. спрэчнага, складанага пытання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спачы́ць, ‑чну, ‑чнеш, ‑чне; ‑чнём, ‑чняце; зак.

1. Правесці некаторы час адпачываючы, аднавіць свае сілы ў адпачынку. Я вярнуся спачыць пасля цяжкіх дарог... Таўбін. На аселіцы.. [сябры] ўгледзелі сцірту саломы. Тут і засталіся спачыць. Кухараў. // Разм. Паспаць; аднавіць сілы сном. А там горац, пакінуўшы [статак], Лёг на ўзвышшы спачыць да зары. Гурло.

2. перан. Высок. Памерці, супакоіцца. Не будуць дзеткі Знаць, дзе татка іх спачыў. Колас. Імёны, імёны, імёны... Хто ўчора спачыў, хто даўно... Чэрня.

•••

Спачыць на лаўрах — задаволіўшыся дасягнутым, спыніць работу, дзейнасць і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спако́й ‘супакой, супакаенне’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Федар. 4, Сл. ПЗБ), споко́й ‘тс’ (ТС), спако́йны ‘ціхі, мірны’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Ласт., Сл. ПЗБ), споко́йны ‘тс’ (ТС). Укр. спо́кій, польск. spokój, в.-луж. spokoj. Дэрыват з прыстаўкай с‑ ад прасл. *pokojь ‘мір, цішыня’ (Борысь, 569). *Pokojь звязаны з прасл. *počiti, параўн. рус. почи́тьпамерці’, почива́ть ‘спаць’, ст.-слав. почити ‘адпачыць’, славен. počíti і г. д. Гл. Фасмер, 3, 305; 347; Махэк₂, 468. Параўн. меркаванні Кохмана (Stosunki, 24), Віткоўскага (Słownik, 177) пра запазычанне з польскай, што патрабуе гістарычнай аргументацыі. Параўн. адпачынак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)