Афе́кт ’моцнае хваляванне; запальчывасць і злосць’, ст.-бел. афектъ, аффектъ ’моцнае жаданне, страсць’ (канец XVI — пачатак XVII ст., Нас. гіст.; Булыка, Запазыч.). Запазычана праз польскую мову або непасрэдна з лац. affectus ’прыхільнасць, пачуццё, любоў’, гл. Гіст. лекс., 108; Булыка, Запазыч., 34; параўн., аднак, Краўчук, ВЯ, 4, 1968, 123, дзе адмаўляецца насуперак Рудніцкаму, 1, 41, непасрэднае запазычанне ўкр. афе́кт з лацінскай па акцэнталагічных прычынах — наяўнасці ў Бярынды слова з двума націскамі: а́фект і афе́кт. Магчыма, паўторнае запазычанне ў беларускую літаратурную мову з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 76), пра што сведчыць сучасная семантыка слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́жба ‘смутак, маркота’, ‘клопат’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Байк. і Некр., Янк. БП): u dware służba ni wielika tużba (Арх. Федар.). Укр. тужба́ ‘журба, маркота’, рус. тужба́ ‘клопат’, польск. tużba ‘смутак’, в.-луж. tužba ‘сум, журба, маркота’, чэш. tužba ‘моцнае жаданне’, tužby ‘спадзяванне’, славац. túžba ‘сон, мара’, ‘цяга, імкненне да чаго-небудзь’, ‘смутак, туга’, харв. tùžba, чак. tužbȁ ‘скарга, нараканне’, серб. ту̀жба ‘скарга, іск’, балг. тъ́жба ‘скарга’, ‘сум, журба, гора’, макед. тужба ‘судовы іск’. Прасл. *tǫg‑ьba > *tǫžьba. Да туга́, тужыць1, 2 (гл.). Літ. tūžbàзлосць’ запазычана з беларускай, гл. Фрэнкель, 2, 1147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́дзень, ‑дня; мн. будні, ‑дняў; м.

1. Будны, не святочны дзень. Ці то ў будзень, ці то ў свята, Як адчыніш толькі дзверы — У каго які занятак, Можна ведаць па кватэры. Непачаловіч.

2. перан. Штодзённае жыццё. Працоўныя будні. □ Мы ідзём з пуцёўкаю райкома праз гарачыя крутыя годы ў камунізма будзень, як дадому. Вялюгін. Не выгрызе сцежкі Асенняя злосць, Дзе творыцца новы І радасны будзень. Хадыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е́дкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які раз’ядае, разбурае што‑н. хімічна. Едкая шчолач. Едкая фарба. // Які выклікае моцнае фізічнае раздражненне. Едкі дым. □ Трэба даць уціхнуць зморы ў руках,.. адпачыць целу ад едкага поту. Мележ.

2. перан. З’едлівы, колкі. Едкі сарказм. □ І смех тут быў, былі і жарты, І кпіны едкія, і злосць. Колас. / Пра чалавека. — Вот ты едкая, Параска. Нашто табе мяне калоць гэтым пасагам? Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дваі́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з дзвюх аднародных частак; падвойны. Дваістыя лініі. Дваісты след.

2. Які заключае ў сабе дзве розныя якасці, прыметы; супярэчлівы. Дваістая натура. □ У душы бунтавала незразумелае дваістае пачуццё: гарачае, шчырае спачуванне гору Якімцава і злосць на ўсіх гэтых людзей, што сабраліся ў хаце. Савіцкі. // Які праяўляецца ў двух відах, формах. Жыць пачаў .. [Васіль Пятровіч] дваістым жыццём: адным на рабоце, другім — дома. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гнявіць, злаваць, абураць, раздражняць, цвяліць, ятрыць; настырняцца (разм.) □ уводзіць у гнеў, уводзіць у злосць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

І́рмус ’вырвас, жулік, нахабны чалавек’ (Бяльк.). Штучная лацінізаваная форма не зусім яснага паходжання. Магчыма, з *ірвус ад ірваць (гл.) (суф. ‑ус звычайна далучаецца да дзеяслоўных асноў); параўн. вырва, вырвас. Субстытуцыя ‑м‑ замест ‑в‑ цалкам магчыма, улічваючы экспрэсію значэння. Нельга выключыць і магчымую сувязь з рус. смал. и́мус ’бядовы, вельмі здольны да чаго-н.’ (Дабр.); параўн. таксама смал., сіб. иму́н ’жвавы, бядовы, спрытны’, ’знаўца, майстар сваёй справы’, смал. иму́ ’адолею, пакару’ ад імаць (гл.). Але застаецца няясным з’яўленне ‑р‑ (ці не звязана з рус. дыял. ирзлосць’, ’злосны, з’едлівы чалавек’, upunéc ’свавольнік, задзіра’, ст.-рус. иръ ’болька, струп; скула’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

накіпе́ць, ‑піць; зак.

1. Утварыцца, сабрацца на паверхні вадкасці, якая кіпіць (пра пену, накіп). // Асесці на ўнутраных сценках чайніка, катла і іншай пасуды, у якой кіпяцяць ваду.

2. перан. Сабрацца ў сэрцы, душы, перапоўніць сэрца, душу (пра цяжкія, непрыемныя пачуцці). Накіпела злосць. □ У душы Антона накіпела крыўда. Пянкрат. / у безас. ужыв. Сцёпка змушан быў прызнаць сваё паражэнне. Але ён у далейшым адыграецца, бо ў сэрцы яго накіпела. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пато́ля, ‑і, ж.

1. Спачувальныя адносіны да слабейшых; спагада. Злосць.. вяла проста туды, дзе можна было прыткнуцца да другога, надзейнага чалавека, знайсці нейкую апору, нейкую патолю. Мележ.

2. Патуранне, патаканне. [Бацька:] — Ты будзеш яшчэ даваць яму [сыну] патолю!.. Баранавых.

3. Задаволенасць, супакоенасць. Чакала [Галя] ўвесь канец лета, усю восень, і от ужо сярэдзіна зімы, але ні час, нішто не неслі ёй патолі. Сабаленка. Не прынесла, аднак, патолі паэту і тое, «што прайшло, мінула». Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злава́цца, злуйся, злуешся, злуецца; злуёмся, злуяцеся; незак.

Адчуваць злосць; сердаваць на каго‑, што‑н. [Дзед Мікалай] не думаў пакідаць працу і вельмі злаваўся, калі бабка Вікця ўпікала, што ён цэлымі днямі прападае на ферме. Даніленка. Злуецца Аленка сама на сябе, аж палец кусае.., а нарэшце і заплакала нават. Колас. // перан. Бушаваць, лютаваць (пра з’явы прыроды). Пяты дзень злавалася пурга. Звонак. Вясной .. [рака] выходзіць з берагоў, Шуміць, Паводкай плешча і злуецца. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)