лы́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Прадмет сталовага прыбора для зачэрпвання ежы.

Чайная л.

Сталовая л.

2. Колькасць рэчыва, якое можа ўмясціцца ў лыжцы.

|| памянш. лы́жачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. лы́жачны, -ая, -ае і лы́жкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́га, -і, ДМ пу́зе, мн. -і, пуг, ж.

Прымацаваны да палкі кавалак спецыяльна звітай вяровачкі або сырамяці, якім паганяюць жывёлу.

Раменная п.

Як пугаю па вадзе (разм.) — без пэўнага выніку, без знаку.

|| памянш. пу́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Слаўную пужку звіў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дава́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн.жак; ж.

Дабаўка, якую кладуць пры ўзважванні да тавару, калі ў ім не хапае вагі. Юнак падняў даважку і смяецца: — Такой бяды! Акраец з рук упаў... Прануза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катала́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн.жак; ж.

Разм. пагард. Турма, арыштанцкая, месца зняволення. Вядзе Данілу зноў канвой У каталажку ў дом астрожны. Колас. Там, у паліцэйскай каталажцы, здарылася тое, чаго Юрый баяўся. Навуменка.

[Ад «каталаж» замест «такелаж» — снасці, памяшканне для іх на судне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн.жак; ж.

Памянш. да пуга; невялікая пуга. Чаго Гарвась не рабіў — і за аброць коней браўся весці, і сам памагаў ім, і пужкаю лупцаваў — не зрушыліся коні. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматтыра́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн.жак; ж.

Разм. Друкаваная газета прадпрыемства, установы, якая рэгулярна выдаецца значным тыражом. Аб рацыяналізатарскай прапанове Аляксеева — Кашына гаварылі на сходах, пра яе пісала ўжо заводская шматтыражка «Аўтазаводзец». Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабе́гчыся, -бягу́ся, -бяжы́шся, -бяжы́цца; -бяжы́мся, -бежыце́ся, -бягу́цца; -бе́гся, -бе́глася; -бяжы́ся; зак.

1. Прабегчы нямнога, каб размяцца.

Чалавек злез з саней і прабегся.

2. Тое, што і прабегчы (у 5 знач.; разм.).

П. па клавіятуры.

|| наз. прабе́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. расцягваць — расцягнуць (у 1, 2 знач.).

2. Р мн. жак. Стальны трос або дрот, які захоўвае што‑н. у пэўным становішчы. Узяць на расцяжкі. Умацаваць расцяжкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сырае́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн.жак; ж.

Ядомы грыб з пласціністай крохкай яркаафарбаванай шапкай. Лес вялікі, грыбоў — хоць касой касі: на імшарынах — махавікі, як жоўтыя сонцы, у ельніку-асінніку — акуратныя ваўнянкі і сыраежкі. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сярмя́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн.жак; ж.

Разм. Тое, што і сярмяга. У казцы пра Несцерку, палескага мужыка ў несамавітай сярмяжцы і лазовых лапцях, але з прыроднай хітрынкай у вачах, .. [народ] славіў розум і дасціпнасць. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)