удава́, ‑ы; удовы, удоў; ж.

Жанчына, якая не выйшла замуж пасля смерці мужа. Водгук на чужое гора жыў у .. сэрцы [бабкі Мар’і], бо і сама яна многа зазнала гэтага гора на сваім вяку, рана застаўшыся ўдавою з малымі дзецьмі. Колас. Мужа кулі скасілі — затужыла ўдава: Спаць яму ў магіле — Ёй дзяцей гадаваць. Непачаловіч.

•••

Саламяная ўдава (жарт.) — жанчына, якая знаходзіцца ў часовай разлуцы з мужам (пераклад ням. Strohwitwe).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяста́ктнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць бястактнага; адсутнасць такту, далікатнасці.

2. Бястактныя паводзіны; бястактны ўчынак. Дапусціць бястактнасць. □ Ці не зраблю я бястактнасці сваім умяшаннем у яе [Асіна] гора? Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чу́йны, -ая, -ае (разм.).

1. Які звяртае на ўсё пільную ўвагу; здольны востра чуць, тонка адчуваць.

Дзеці былі пад чуйным наглядам маці.

Чуйнае вуха.

2. Які востра перажывае што-н., рэагуе на што-н.

Ч. да чужога гора.

3. Асцярожны; насцярожаны.

Чуйныя крокі.

4. Неглыбокі, чуткі.

Ч. сон.

Чуйная дрымота.

|| наз. чу́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Га́ра ’гарэлка’ (Шат., Сцяшк. МГ). Няма ў іншых усх.-слав. мовах. Польск. дыял. hara ’тс’ запазычана з бел. мовы (гл. Карловіч, II, 168). Можна меркаваць, што га́ра — гэта жаргоннае ўтварэнне ад гарэ́лка ’тс’. Параўн. і польск. gocha, gochna < gorzałka (аб польск. словах гл. Брукнер, 151: пад gorzeć). Трэба дадаць, што ў Шат. га́ра кваліфікуецца як пагардлівая назва.

Гара́ ’гара’. Параўн. рус. гора́, укр. гора́, польск. góra, чэш. hora, балг. гора́ ’лес’, серб.-харв. го̀ра, ст.-слав. гора і г. д. Прасл. *gora ’гара; лес’. Лічыцца роднасным з прус. garian ’дрэва’, літ. girià ’тс’, ст.-інд. giríṣ ’гара’, авест. gairi‑ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 438; раней Бернекер, 1, 329; Траўтман, 78. Падрабязны агляд слав. слоў, іх семантыкі, геаграфіі гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 29–31 (там і новыя меркаванні адносна першапачатковай семантыкі і.-е. лексемы). Агляд семантыкі слова гара́ як геаграфічнай назвы (назвы рэльефа) гл. у Яшкіна, 46. Звычайнымі з’яўляюцца ў слове *gora новыя значэнні ’верхняя частка хаты’, ’верх і да т. п.’ (зафіксавана ў бел. мове; гл. Нас., Шат., Касп., Бяльк., Сцяшк. МГ), таксама і ў іншых усх.-слав. мовах (рус., укр.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́плакацца, ‑плачуся, ‑плачашся, ‑плачацца; заг. выплачся; зак.

Выліць, выказаць пачуцці слязьмі, наплакацца ўволю. Пані падлоўчая выплакалася, вылажыла з душы ўвесь свой смутак і гора і крыху заспакоілася. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́плакаць, ‑плачу, ‑плачаш, ‑плача; заг. выплач, зак., што.

1. Выліць, выказаць пачуцці слязьмі. Выплакаць гора.

2. Выпрасіць плачам. Выплакаць дапамогу.

•••

Выплакаць (усе) вочы — вельмі часта і многа плакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытупе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Тое, што і прытупіцца. Іду, мая мара, Паслушны табе — Я ў буднях жыцця сапраўды прытупеў. Чарнушэвіч. Яшчэ.. не прытупела дзявочае гора. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́рести мн. няшча́сці, -цяў, ед. няшча́сце, -ця ср.; няго́ды, род. няго́д, ед. няго́да, -ды ж.; го́ра, -ра ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праня́ць, прайму́, про́ймеш, про́йме; праня́ў, -няла́, -ло́; праймі; праня́ты; зак.

1.(1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Прабраць, пранікнуць усярэдзіну.

Сырасць праняла мяне наскрозь.

Праняў холад.

2. перан., каго. Моцна падзейнічаць на каго-н.

Нічым яго не проймеш.

Гэта гора праняло ўсіх да слёз.

3. безас., каго. Пранесці (пра панос; разм.).

|| незак. прайма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыту́га1 ’жэрдка, лата (у саламянай страсе)’ (чач., Мат. Гом.). Рус. дыял. приту́га ’жэрдка, дубец, вяроўка, якімі прыціскаюць, змацоўваюць салому, чарот на страсе’, укр. приту́жина ’тс’. Да тугі (гл.).

Прыт́уга2 ’смутак, жаль, маркота; змярцвенне’; ’цяжкае становішча; нястача; бяда’ (Нас., Шн., Песні, Кос., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Бяльк.; карм., Мат. Гом.; Ян.; калінк., Сл. ПЗБ), пріту́га ’туга; нудны настрой’ (Бяльк.), прыту́жэны ’тужлівы’ (ТС). Параўн. укр. приту́гагора, бяда; смутак, туга’, серб.-харв. при̏туга ’бяда, няшчасце’, ст.-слав. приту́жати ’засмучаць, маркоціцца, трывожыць’. Прасл. *pritǫgaгора, бяда’ (ЕСУМ, 4, 581). Да туга́, тужы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)