гора-... (іран.).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. дрэнны, незадачлівы, напр.: гора-кіраўнік, гора-паляўнічы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гора-...

Іран. Першая частка складаных слоў, якая абазначае: «дрэнны», «незадачлівы», напрыклад: гора-кіраўнік, гора-тэарэтык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. го́ра
Р. го́ра
Д. го́ру
В. го́ра
Т. го́рам
М. го́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

го́ра, -а, н.

1. Глыбокі жаль, смутак.

Захварэць з г.

2. Тое, што і няшчасце.

У мяне вялікае г.

3. Жыццёвыя няўдачы, мукі, нястача.

Г. не знаць.

Цярпець г.

Глынуць гора (разм.) — перажыць многа цяжкасцей.

Заліць гора (разм.) — напіцца з гора.

З горам папалам (разм.) — з вялікай цяжкасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліхале́цце, -я, н.

Час вялікай нягоды, няшчасця і гора.

Перажылі ваеннае л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагарава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак.

Зазнаць многа гора.

Н. ў вайну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаро́тнічаць

‘перажываць гора, няшчасце’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гаро́тнічаю гаро́тнічаем
2-я ас. гаро́тнічаеш гаро́тнічаеце
3-я ас. гаро́тнічае гаро́тнічаюць
Прошлы час
м. гаро́тнічаў гаро́тнічалі
ж. гаро́тнічала
н. гаро́тнічала
Загадны лад
2-я ас. гаро́тнічай гаро́тнічайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гаро́тнічаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гарэ́тнічаць

‘перажываць гора, няшчасце’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гарэ́тнічаю гарэ́тнічаем
2-я ас. гарэ́тнічаеш гарэ́тнічаеце
3-я ас. гарэ́тнічае гарэ́тнічаюць
Прошлы час
м. гарэ́тнічаў гарэ́тнічалі
ж. гарэ́тнічала
н. гарэ́тнічала
Загадны лад
2-я ас. гарэ́тнічай гарэ́тнічайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гарэ́тнічаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

набедава́цца, -бяду́юся, -бяду́ешся, -бяду́ецца; -бяду́йся; зак.

Перажыць, зазнаць многа гора.

Н. ў вайну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўце́шны, -ая, -ае.

1. Такі, што немагчыма суцешыць, супакоіць.

Няўцешная маці.

2. Вельмі моцны па сіле праяўлення (пра гора, слёзы і пад.).

Няўцешнае гора.

3. Які не прыносіць суцяшэння, несуцяшальны.

Няўцешныя весткі.

|| наз. няўце́шнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)