жырава́ць, ‑руе; незак.
Карміцца, гулліва забаўляючыся (пра звяроў, птушак, рыбу). Жыруе рыба — аж выскоквае, разгуляўшыся, з вады. Сачанка. Першымі жыхарамі вёскі, якія трапляліся тут, на рэчцы, былі качкі, — з сытым гоманам і плёскатам яны жыравалі і купаліся. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзакусі́ць, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак., чаго і без дап.
Разм. Паесці крыху, перакусіць. Прыехаў я позна ўвечары. Троху падзакусіў хлеба з салам, што прывёз з вёскі, і зараз лёг спаць. Гарэцкі. Сцёпка падзакусіў, распытаўся аб вясковых навінах. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапу́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Разм. Вельмі моцны спалох. Кудахтанне звар’яцелых з перапуду курэй і залівісты брэх сабак несліся з аднаго канца вёскі ў другі. Б. Стральцоў. Дзяўчына падскочыла, нібы той заяц з перапуду, потым сіганула ўбок. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нэ́ндзны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Дрэнны, мізэрны. Нэндзны ўраджай. □ Бліжэй да вёскі на шараватых агародах раскінуўся нэндзны бульбоўнік. Бядуля.
2. Поўны нэндзы (у 3 знач.); нудны. Бадай што першы раз за ўвесь гэты нэндзны вечар шчыра ўсміхнуўся Барукоў. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і тануць. [Салдат-ветэран:] З той вайны гэты край мне знаёмы, У балотах і рэках не раз патанаў... Бачыла. Вёскі проста патанаюць у пладовых садах. В. Вольскі. Людскія галасы патанаюць пад шатамі дрэў. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
планіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
Размяшчэнне асобных частак чаго‑н. у адносінах адна да другой. Міхась няўважліва слухаў, як брат гаварыў, што ён хутка паедзе на раён, каб там на месцы заняцца планіроўкай вёскі. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кана́ўка, ‑і, ДМ ‑наўцы; Р мн. ‑навак; ж.
1. Памянш. да канава; невялікая канава. Зіна прынесла з вёскі рыдлёўку, выкапалі канаўку, каб хавацца ад налётаў. Кулакоўскі.
2. Невялікае прадаўгаватае паглыбленне ў чым‑н. Канаўкі на зайцы. Конаўкі ў падшыпніках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўрубля́, м.
Тое, што і паўрубель. І раз чалавек ужо заявіўся з вёскі ў горад,.. — абыдзе сталоўкі, магазіны, а потым, пад канец дня, яшчэ і на станцыю адлучыцца, асабліва калі на падводзе: можна па дарозе за якога паўрубля падвезці каго. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ралля́, ‑і, ж.
Узаранае поле, узараная глеба. За горкай было крыху незаворанага поплаву, а далей, аж да самай вёскі, ішла ралля. Кулакоўскі. Над свежай раллёй каркала і круцілася, ходзячы за плугамі, вараннё. Краўчанка. Вязнучы ў свежай раллі, хлопчыкі рухаліся павольна. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́ды, ‑аў; адз. няма.
Фізіялагічны працэс выхаду плода з цела маці. Прымаць роды. □ У калгасніцы з суседняй вёскі былі цяжкія роды, і Вера ўсю ноч змагалася за жыццё маці і дзіця. Корбан. Першы раз пасля родаў Маша выйшла ў поле. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)