так-ся́к, прысл. (разм.).
1. Нейкім чынам, з пэўнымі намаганнямі.
Т. перабраліся на другі бераг рэчкі.
2. у знач. вык. Абы-як; без асаблівага жадання.
На работу т., а на ежу мастак (прыказка).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пас², выкл.
1. У картачных гульнях: вокліч аб адказе ад удзелу ў дадзеным розыгрышы.
Я пас!
2. перан., у знач. вык. Не ў сілах, вымушаны адмовіцца што-н. зрабіць (разм.).
Тут я пас.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шык, -у, м.
1. Паказная раскоша, форс, элегантнасць.
Апранацца з шыкам.
Прайсці з шыкам (з жаданнем зрабіць уражанне на людзей).
2. у знач. вык. Задавальняе ў вышэйшай ступені, з’яўляецца найлепшым (разм.).
Уборы — ш.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крамзе́ль, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў крэмзаць, крамзоліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лып, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. лыпаць — лыпнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непана́дна, безас. у знач. вык.
У выразе: каб непанадна было гл. быць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тырк, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. тыркаць — тыркнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахму́рна,
1. Прысл. да пахмурны (у 2 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра пахмурнае надвор’е. Было пахмурна і золка. Грахоўскі.
3. перан.; безас. у знач. вык. Пра змрочны, невясёлы настрой. На душы было пахмурна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
далёка, прысл.
1. На вялікай адлегласці ад чаго-н.
Школа знаходзіцца д.
2. у знач. вык. Пра значную адлегласць да каго-, чаго-н.
Д. пайсці (таксама перан.: дабіцца поспехаў у жыцці). Д. зайсці (таксама перан.: выйсці за межы дапушчальнага). Д. завесці (таксама перан.: мець сур’ёзныя вынікі). Далей у лес — больш дроў (прыказка). Да вёскі яшчэ д.
3. у знач. вык. Пра няскоры надыход чаго-н.
Да зімы д.
4. безас., у знач. вык. Шмат чаго не хапае ў параўнанні з кім-, чым-н.
Мне да цябе д.
◊
Далёка хадзіць не трэба за чым (разм.) — лёгка прывесці прыклад, доказ для пацвярджэння чаго-н.
За прыкладамі далёка хадзіць не трэба.
Далёка не заедзеш чым або на чым (разм.) — многага не даб’ешся, не будзе толку.
На хлусні далёка не заедзеш.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дрыг, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясл. дрыгаць і дрыгануць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)