а́збука, ‑і, ДМ ‑буцы, ж.

1. Сукупнасць літар якой‑н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку; алфавіт.

2. Вучэбны дапаможнік для пачатковага навучання грамаце; буквар.

3. перан. Прасцейшыя палажэнні якой‑н. навукі, справы; аснова чаго‑н. Вядома, таварышы новаіскраўцы, мы вельмі цэнім азбуку сацыял-дэмакратыі, але мы не хочам заставацца вечна на адной азбуцы. Ленін.

•••

Азбука Морзе — сістэма ўмоўных знакаў для перадачы літар на тэлеграфным апараце.

Нотная азбука — сістэма нотных знакаў, якія служаць для перадачы музычных гукаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераплёт, параплёт, пераплют ’рашотка, рама, агароджа з перакрыжаваных перакладзін’ (ТСБМ, Янк. 2, усх.-палес., Шушк., Мат. Гом.), ’перапляценне, на якое кладуцца жэрдкі ў агароджы’ (віл., глыб., Сл. ПЗБ), ’плот-частакол’ (усх.-палес., Нар. сл.); пераплёт, пераплёціна ’пярэвітка’ (паўн.- і ўсх.-бел., ЛА, 4), пераплёт ’край бёрда (прадаўгаваты)’ (ветк., Мат. Гом.), перэплёты ’абмоткі трысцін у бёрдзе’ (ТС), ’плецены перадок у санях’, ’аснова лапця’ (рагач., светлаг., Мат. Гом.), пераплёт ’латы ў страсе’ (слуц., ЛА, 4), ’жэрдка для прыціскання саломы на страсе’ (усх.-палес., Нар. сл.), ’аснова страхі з гарызантальных жэрдак, прывязаных да крукоў бярозавым віццём ці лазой’ (Растарг.), піряплёціна ’лата, пераплеціна’, ’непрыемнасць’ (Бяльк.). Рус. переплёт, переплёты ’пляцень з тонкіх калочкаў’, ’колцы з прутоў у бучы’, ’тонкая перагародка ў засеку’; польск. przeplot ’перапляценне, пераплётная рэч, месца перапляцення’, przeplota ’лаза, якой прывязваюцца калкі ў плоце’; серб.-харв. пре́плет ’перапляценне, спляценне’. Прасл. *per‑pletъ, утворанае ад дзеяслова *per‑pletti (аснова *plet‑) > *per‑plesti > перапле́сці. Да пера- і пле́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Самалу́к, самайлу́каснова драўлянай бараны (дубовая палка, якая абгінае барану з трох старон)’ (рагач., Сл. ПЗБ), самолу́к ’тс’ (Выг.), самайлу́к ’тс’ (Рам., 8), ’лук’ (Ян.), ’хто няўмелы’ (пух., Сл. ПЗБ), ’гультай’ (Мат. Маг.). Да сам і лук1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бло́га ’аблога, поле, якое не засяваецца год, два і болей’ (Яшкін). Дэкампазіцыяй марфалагічных элементаў з абло́га (гл.). Слова аблога (*ob(ъ)‑loga, прэфікс і аснова log‑: leg‑ ’ляжаць’) трансфармавалася ў выніку этымалагічнай непразрыстасці і змены марфалагічных меж (абло́гаа‑бло́га > бло́га).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зы́зма ’прагны чалавек’ (паст., Сл. паўн.-зах.), зызмар ’скупы чалавек’ (Мат. Маг.). Параўн. славен. zízati ’ссаць (грудзі) ’. З суфіксам ‑ма ўтвараецца назоўнік ад дзеяслова са значэннем ’суб’ект дзеяння’ (жужма ’насякомае’, дуйма ’мяцеліца’, Сцяцко, Афікс. наз., 54), але зыходная аснова няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гвоздь м.

1. (металлический) цвік, род. цвіка́ м.; (деревянный) гвозд, род. гвазда́ м.;

2. перен., разг. гало́ўнае, -нага ср., асно́ўнае, -нага ср., асно́ва, -вы ж.;

гвоздь сезо́на гвозд сезо́на;

никаки́х гвоздей і ўсё, і нія́кіх адгаво́рак;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гле́ба, ‑ы, ж.

1. Верхні пласт зямлі, на якім вырастае расліннасць. // Такі пласт з пункту гледжання яго саставу, уласцівасцей і пад. Падзолістая глеба. Урадлівая глеба. Лёгкія глебы.

2. перан. Апора, аснова. Самакрытыка — тая здаровая глеба, на якой гадуецца і выхоўваецца новы чалавек. Колас.

•••

Засаленне глебы гл. засаленне.

Адчуць глебу пад нагамі гл. адчуць.

Выбіць глебу з-пад чыіх ног гл. выбіць.

Зандзіраваць глебу гл. зандзіраваць.

Расчысціць глебу для чаго гл. расчысціць.

Стаяць на цвёрдай глебе гл. стаяць.

Траціць глебу пад нагамі гл. траціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палатно́, -а́, мн.о́тны, -аў, -лацён іо́цен, н.

1. Гладкая льняная тканіна асобага перапляцення.

Кужэльнае, зрэбнае п.

Віскознае п. (віскозная тканіна такога перапляцення). Збялець як п. (стаць вельмі бледным).

2. Паласа, стужка ў механізме.

П. транспарцёра.

3. Карціна (звычайна на матэрыі асобага перапляцення).

Выстаўка лепшых палотнаў беларускіх мастакоў.

Шырокае гістарычнае п. (перан.: пра літаратурны твор, які апісвае гістарычныя падзеі).

4. Дарожны насып, аснова для верхняга пакрыцця дарогі (спец.).

П. чыгункі.

5. Плоская тонкая частка чаго-н. (спец.).

П. касы.

П. пілы.

|| прым. палатня́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Палатняная кашуля (з палатна). Палатняная вытворчасць.

Палатнянае перапляценне (з роўным чаргаваннем нітак асновы і ўтку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бра́каць ’бразгаць, падаць, валіць’ (Юрч., Гарэц.). Рус. бря́кать, укр. бря́кати, польск. brzęk! brząkać, ц.-слав. брѧцати і г. д. Слав. bręk‑аснова гукапераймальнага характару (*bren‑k‑). Параўн. літ. brínkt ’бах!’. Бернекер, 84; Слаўскі, 1, 46; Праабражэнскі, 1, 44–45; Фасмер, 1, 225.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брусяне́ць ’успухаць’ (Юрч.). Рус. брюзг‑, бел. брузг‑ ’апухаць, набракаць’ (гл. бел. бру́знуць). На бел. глебе брузг‑ пераходзіць (фанетычная з’ява) у брузк‑ і далей у бруск‑. Адсюль нейкім чынам (напр., з *бруснуць < *брускнуць) стварылася новая аснова брус‑ ’бракнуць’, якая і дала дзеяслоў брусяне́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)